Palm Z22

Мы даўно закінулі нашыя папяровыя нататнікі, дык вось набыў я сабе і жонцы два сымпатычненькія (гл.фотку) і просьценькія далоньнікі (так званы palm pilot або проста palm, далоньнік) мадэль Z22. Нічога больш прасунутага і дарагога мне пакуль ня трэба. Думаю, буду ў асноўным ужываць яго для трох тыпаў задач: запіс нататак (memo), запіс задачаў і сустрэчаў у каляндар (task list ды calendar), чытаньне электронных кніжак праз eReader.

Ня ведаю, ці сярод маіх чытачоў ё спэцыялісты па далоньніках, але цікавяць два пытаньні:

1) Якія ёсьць добрыя сайты зь бесплатнымі электроннымі кнігамі і сафтом для Palm OS? (Я трохі пашукаў Гуглом. Знайшоў толькі адзін варты сайт з клясычнай амэрыканскай літаратурай у электронным фармаце palm на сэрвэры Ўнівэрсытэту штату Вірджынія.)

1) Ці існуе добры канвэртар з DOC/HTM/TXT фарматаў у фармат PDB? (Я знайшоў нейкі макрас да Ўорду, але нейкі ён гемаройны.)

3) Ці можа гэта мадэль чытаць кірыліцу ў eReader, і ці можна пісаць кірыліцай? (Я маю Palm OS 5.4, калі я правільна зразумеў.)

Загадзя вялікі дзякуй.

2 Responses to “Palm Z22”

  1. prof22 aka Глеб Павал Патапёнак Says:

    **Нічога больш прасунутага і дарагога мне пакуль ня трэба**

    І гэта слушна. Для праслухоўваньня музыкі лепей карыстацца флэш-плэерамі. Пра прагляд фільмаў увогульле змаўчу. Сам я карыстаюся сваім Палм ІІІх менавіта як нататнікам, рэзэрвовай тэлефоннай базай і, найбольш, як чыталкай.

    **Ці існуе добры канвэртар з DOC/HTM/TXT фарматаў у фармат PDB? (Я знайшоў нейкі макрас да Ўорду, але нейкі ён гемаройны.)**

    У якасьці чыталкі ты, хутчэй за ўсё, паставіў сабе Isilo, так? Дык вось, існуе яшчэ Isilo-канвэртар для настольнага кампутару. Тэарэтычна ён канвэртуе ТХТ і HTM, але мне ўдаецца чамусьці канвэртаваць толькі НТМ. Калі ня знойдзеш, дыстрыбутыву, дык я табе дашлю, толькі напішы. Таксама маю русіфікатар і беларусіфікатар (але ен, пэўна, нейкі няправільны, бо ў ім, таксама, як і ў русіфікатары, судзячы па readme, няма “Ў”, а толькі “і”. Дакладна ня ведаю, бо не ўсталёўваў.

    Вось неблагая ангельска- і расейскамоўная бібліятэка http://lib.aldebaran.ru/news/
    кнігі там у некалькіх фарматах, у тым ліку у PDB

    Жадаю посьпехаў ў мабільнай журналістыцы ! :))

  2. Віктар Says:

    Я чытаю iSilo, а канвертаю iSiloX. Быў бы хоць Zire 31 - можна б было слухаць realaudio. :-) Хоць на ftp://realaudio.rferl.org/ch10/ чамусці нічога няма. ;-)

Leave a Reply