Мае два цэнты пра прэзыдэнцкія выбары

За гэты тыдзень шмат цікавага пачытаў і палядзеў, але, на жаль, няма часу зараз пра гэта ўсё напісаць. Хацеў-бы толькі выказаць сваё меркаваньне пра наш “палітычны момант” і прапанаваць свае “сакавіцкія тэзісы”.

Наагул, пра палітыку я пісаць ня дужа люблю (мяркую, прычыны зразумелыя). Па палітычных пытаньнях я звычайна выказваюся толькі ў англамоўнай частцы дзёньніка, ды й там спрабую пазьбягаць камэнтаваньня, прагнозаў і спэкуляцыяў, у асноўным пераказваючы апошнія навіны зь беларускіх палеткаў (бо ў англамоўных інтэрнэт-мэдыях інфармацыі, на вялікі жаль, зусім мала, і таму я хаця-б трошкі запаўняю інфармацыйны вакуўм для тых 50-100 чалавек, якія чытаюць мой блог па-ангельску).

Мая апінія наконт выбараў 19 сакавіка: шанцы “перамогі” Лукашэнкі — 99%, шанцы перамогі апазыцыі — 1%. Але пры гэтым я лічу, што за гэты ненулявы шанец нам усім варта пазмагацца.

Пры гэтым ёсьць два сьцьверджаньня, якія я прымаю амаль як аксыёмы гэтай выбарчай кампаніі:

Аксыёма №1: Народ павінен выйсьці на вуліцы
Выйсьце на вуліцы (як бы гэта ні называлі “памаранчавай рэвалюцыяй”, “рэвалюцыяй ружаў”, “джынсавай”, “бел-чырвона-белай”) гэта неабходная ўмова зьмены ўлады. Бяз гэтага рэжым ніколі ня сыйдзе.

Аксыёма №2: Трэба ісьці адным фронтам
Усе анты-лукашэнкаўскія сілы павінны аб’яднацца вакол аднаго кандыдата. Паасобку няма нават таго 1%, няма аніякіх шанцаў на зьмену палітычнага рэжыму.

Зыходзячы з гэтага, я падтрымліваю кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча.

Ён амаль задавальняе другому пункту (прынамсі, лепш за ўсіх астатніх). Ён можа задаволіць і па першым пункце (магчыма, наагул ніхто не задавальняе першага крытэру ў цяперашніх беларускіх умовах, але астатнія прэтэндэнты ўжо “на справе” даказалі, што людзей на вуліцы вывесьці дакладна ня змогуць).

Я заяўляю, што прыватным чынам буду падтрымліваць А.Мілінкевіча, прынамсі ў інтэрнэце, ці ў які-небудзь іншы спосаб, калі ў мяне папросяць аб дапамозе ў чымсьці іншым. Я ўжо зрабіў адзін маленечкі крок у гэтым кірунку — паставіў лінк на ягоны вэб-сайт.

ЗЫ. І яшчэ адна дробная рэч: я лічу, што кампанію Зянона Станіслававіча Пазьняка аб “народным галасаваньні” магчыма нават граматна скарыстаць на карысьць А.Мілінкевіча. Дзякуючы шматгадовай прапагандзе, Зянон Станіслававіч Пазьняк (якога я асабіста вельмі паважаю) і брэнд “бэнээфаўцы” мае вялікі адмоўны рэйтынг сярод нашага паспалітага насельніцтва. Таму я лічу, што штабу А.Мілінкевіча можна выкарыстаць гэта для сябе. Можна рэклямаваць вар’яцкую ідэю зь бюлетэнямі пад такім лёзунгам: “Мы — за Народнае галасаваньне, мы — за Зянона Пазьняка, мы — супраць Мілінкевіча”.

Гэта дапаможа пашырэньню імя Мілінкевіча і створыць адпаведны імідж: “Мілінкевіч — гэта не Пазьняк, Мілінкевіч — гэта не БНФ”.

6 Responses to “Мае два цэнты пра прэзыдэнцкія выбары”

  1. Administrator Says:

    ЗЫ-ЗЫ: Другая частка навеяна гэтым допісам — http://czyk.livejournal.com/32796.html

  2. endrus Says:

    Згодны наконт двох крытэраў. Вельмі сумняюся, што апазыцыя здолее іх выканаць. Таму і шанцаў на перамогу на жаль ня шмат.
    А наконт “Мілінкевіч - не Пазьняк”, гэты мэсыдж пазьнякоўцы і самі спрабуюць шырока разрэклямаваць. Прынамсі праз інтэрнэт. Дастаткова паглядзець ці не любы палітычны форум краіны :)).

  3. Zołak Says:

    Vybary možna było vykarystać na jadnańnie, kansalidacyju. Na infarmavańnie ludziej. Na žal, adbyvajecca advartny praces: raźjadnoŭvannie i zaleva kancepcyjaŭ, na fonie jakich Łuka i „jahonaja stabilnaja dziaržava” vyhladajuć sapraŭdy pryvabliva.

  4. Volja Says:

    Згодна з табой, асабліва мяне напружвае упартасьць пазнякоўцаў і тое, што сваімі дзеяннямі яны толькі разладжаюць і нестабільную абстаноўку. Няма яднання, шкада, вельмі. Правільна кажа Золак, а АГЛ гэта толькі і выкарыстоўвае. Цікава, я прыехала дахаты, а маці мая нават не ведае пра Мілінкевіча. Вось. А выбары ўжо ў сакавіку, ну затое пра тое, што Пазняк балатуецца ведае. Эх,толькі і застаецца безнадзейна змагацца…

  5. endrus Says:

    Ну ўсё ж такі ў нас ёсьць 1% верагоднасьці перамогі. Я б даў крыху больш адсоткаў, але не намнога.

  6. ridek Says:

    Пазьняк это не милинкевич, милинкевич это не бнф, пазьняк гавно. Ну и чего заткнулись после 19 со своим милинкевичем?

Leave a Reply