Прахвесар Міхайлаў і Чалавек Сёмуха
Памятаеце, артыкул у “Нашай Ніве” пра тое, як акадземік Міхайлаў плявузгаў пра стан Беларусі і беларускай мовы. Як выявілася, нават нямецкія прафэсары былі непрыемна ўражаныя ягоныя лекцыяй. Дэкан факультэту славістыкі Фрайбургу заявіла прэсе: “Мяне таксама раззлавалі ягоныя [акадэміка Міхайлава] выказваньні . Але, зважаючы на тое, што ён ня мовазнавец, нам варта паблажліва паставіцца да гэтага.”
Прафэсар славістыкі, дэкан факультэту славістыкі не магла “няправільна зразумець” нашага прахвэсара, бо валодае нямецкай як роднай. Так што ў гэнай гарачай дыскусіі можна паставіць кропку. Шкада, што гэтая кропка атрымалася ў мінорным ключы.
А я тым часам хацеў бы павіншаваць з 70-годзьдзем Дзядзьку Васіля, супэр-зорку нашага перакладчыцкага асяродку Васіля Сёмуху.
Пакуль Міхайлаў дрочыць на нямецкую філязофію, гэты чалавек па-майстэрску апрацаваў і прынёс да нас самыя каштоўныя камяні са скарбонкі нямецкай культуры:
І гэта яшчэ далёка ня ўсё! Зычу Дзядзьку Васілю здароўя і творчых посьпехаў!

January 23rd, 2006 at 3:15 pm
неяк слова “дрочыць” тут недарэчнае :)
а дзядзьку васіля хвіншуем!!!!
January 23rd, 2006 at 5:34 pm
Jomajo, 70? Nikoli b jamu nia dau :)
January 23rd, 2006 at 6:05 pm
Адэлька, хочаш запрапанаваць іншыя сынонімы? :)
January 23rd, 2006 at 6:44 pm
Zołak: a ty z jim asabista znajomy?
January 23rd, 2006 at 10:13 pm
Tak, znajomy. Jon moj nastaŭnik pa pierakładčyckim działam. Daviałosia razam rabić toje-sioje.
January 23rd, 2006 at 10:43 pm
Fajna. Zajzdoscu, pa-bielamu. :)
January 24th, 2006 at 3:44 pm
Дзе ўзяць «Гульня шкляных перлаў» (1943; у бел. перакладзе В. Сёмухі – 1992)?
January 24th, 2006 at 7:03 pm
Гэтае мінорнае заканчэньне якраз добрае. Кожны ведае што тут да чаго і who is who…
January 24th, 2006 at 7:14 pm
Vital Voranau: аф-топ
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/1/0BC0958B-90E9-4746-AFD3-9FFB5ED0B01A.html :)
January 29th, 2006 at 3:34 pm
А Вы гэта паважаны да чаго? :)
January 29th, 2006 at 4:57 pm
Без жаднага ўмысла. :)
July 4th, 2011 at 10:04 am
excellente poste :)