Бясплатная пошта TUT.by

Я карыстаюся гуглоўскім GMail’ам як асноўнай скрынкай, але таксама некалькі разоў на тыдзень правяраю сваю старую скрыньку на Yahoo!

На жаль, за POP3 на “Ягу!” трэба плаціць штомесячную плату, таму я-б з задавальненьнем ад гэнай скрынькі адмовіўся, але-ж вельмі шмат кантактаў маюць мой стары адрас, і дужа цяжка іх усіх паінфармаваць, бо ў мяне няма адзінай адраснай кнігі, дзе былі-б сабраныя імэйлы ўсіх маіх сяброў і кантактаў.

Гады тры таму, калі яшчэ не было GMail’у, у дадатак да “Ягу!” я стварыў сабе скрыньку на новым беларускім партале TUT.by. Па-першае, для таго, каб паглядзець і ацаніць нашу першую паштовую вэб-сыстэму. Па-другое, дзеля таго, каб мець рэзэрвовую скрынку на выпадак праблемаў зь “Ягу!”. У якасьці рэзэрвы яна мне так ніколі і не спатрэбілася. Я яе правяраў мо’ раз на месяц, а апошні раз зайшоў некалькі дзён таму і ўбачыў пустыя тэчкі. Трохі зьдзівіўся, напісаў запыт у ТУТэйшы супорт і атрымаў такі цудоўны адказ:

—– Original Message —–
From: ххх@tut.by
To: support@tut.by
Sent: Tuesday, January 17, 2006 7:08 PM
Subject: surjoznaja prablema sa skryniaj

> Прывітаньне!
>
> Я маю сур’ёзную праблему з гэтай паштовай скрыняй:
> кудысьці зьніклі ўсе мае ранейшыя лісты. Ці не маглі
> б Вы дапамагчы мне вырашыць праблему?
>
>
> З павагай,
> ххх
>

От кого: “Support TUT.BY” support@tut.by
Дата: Wed, 18 Jan 2006 20:47:03 +0200
Кому: ххх@tut.by
Тема: Re: surjoznaja prablema sa skryniaj

Уважаемый пользователь!

Примите, пожалуйста, наши извинения за перебои
в работе почтовой системы. Подробности см.
в “Новостях TUT.BY”:

http://news.tut.by/it/62497.html
http://news.tut.by/it/62574.html
http://news.tut.by/it/62605.html

Доступ к Вашему почтовому ящику под тем
же паролем удалось восстановить, но
хранившаяся в нем информация,
к сожалению, восстановлению не подлежит
.

С уважением,
Support TUT.BY Team

Я неяк прапусьціў увесь гэты інцыдэнт: гэта, што-ж такое здарылася, што за сусьветная катастрофа?? І няўжо ўва ўсіх зьнікла пошта, ці гэта толькі мне так шанцуе? І што, прабачце за нясьціплае пытаньне, пасьля такога нехта яшчэ ходзіць на TUT.by і карыстаецца іхнай электроннай поштай?

7 Responses to “Бясплатная пошта TUT.by”

  1. Slaver Says:

    На сэрварах ТУТ.Б/У, адразу пасьля Новага году, зламаўся нейкі кантролер, з-за чаго сэрвіс не працаваў дні 3-4. Пасьля яны новы паставілі (стары быў на гарантыі, таму яны чакалі, пакуль з UK дашлюць новы)… Толькі я не чуў, каб у кагосьці пошта ў вынікку гэтага зьнікла… Хто іх ведае…

  2. Administrator Says:

    1) Слова “кантролер” у іх у кожнай навіне, толькі я не зразумеў, што гэта за дывайс. Можна які-небудзь лінк для ламэра, які ня вельмі добра разьбіраецца ў жалезках?

    2) Дык відаць, толькі мне шанцуе. Irish luck…

  3. szaliony Says:

    першaй мaёй скрыняй (здaеццa) былa Yahoo! Aле пaсля янa нейк пaчaлa тaрмaзіць , ды й Tut.by зьявіўся, і я перaйшоў нa Тут, a Yahoo! стaў прaвярaц недзе рaз нa тыдзень. Пaсля мне дaлі скрыню ў мaім кaледжы й я зрaбіў перaaдрaсaцыю з Tut.by нa кaледжaўскaе мылa (яно стaлa aсноўнaй скрыняй). Пaсля я скончыў той кaледж і мяне пaпярэдзілі што мaю скрыню aдрубяць недзе прaз пaўгaды (нa сaмой спрaве янa прaтрымaлaся яшчэ недзе з год), і я перaйшоў нa Gmail (зaпрaшэнне нa які мне брaт дaслaў зa пaру месяцaў дa тaго), і змяніў перaaдрaсaцыю з Tut.by нa Gmail. Тaму aпошнія 2.5 гaды я aбсaлютнa ня сaчу зa сітуaцыяй нa Tut.by. Усе мaе знaёмыя лaюццa, што ціпa tut здох - a мне нейк фіялетaвa тaму што мaе лісты пaспявaлі перaaдрaсaвaццa ў тыя рэдкія момaнты кaлі Тут ня быў у дaўне. Зaрaз я сяджу толькі нa Gmail (нaвaт мaя скрыня з мaйго сучaснaгa кaледжa aдрaсуеццa туды), a tut.by ня прaвярaў ужо пaру мэсяцaў (дaрэчы, зaрaз прaверыў - усе лісты нa месцы, нaвaт спaм :) )

  4. endrus Says:

    Мая першая паштовая скрыня таксама была на Ягу, але цяпер я перайшоў на Гмэйл. Плюс дзьве скрыні на ўнівэрскіх сэрвэрах.
    На тут.баі я зарэгіўся ці не на другі дзень, як той зьявіўся на сьвет. Маю там логін з двох літараў, таму пакуль скрыню трымаю, хоць гэтыя даўнтаймы прымусілі ўсю сур’ёзную карэспандэнцыю перанесьці на іншыя сэрвісы.

  5. Administrator Says:

    Forward ad siabra:

    RAID кантроллер на 16 партоў….

    http://raid.adaptec.com/AAR-21610SA.html

    Бяда ТУТ БАЙ у тым, што жалеза каштуе аднолькава, што для амерыканскага Яху, што
    для беларускага партала, пошты жадае адсылаць карыстальнік таксмама аднолькава,
    што амэрыканскі, што беларускі, а вось грошы на інтэрнэт рэкляму выдаткоўваюцца
    ў нас мізэрныя ў параўнаньні з Амэрыкай. таму і цяжка пастроіць бізнэс на гэтым,
    і немагчыма выдаткаваць грошы на нармалёвую размеркаваную (кластэрную) сістэму.

    Што датычыцца Яху, дык я таксама мару зачыніць скрунку на ёй, бо па першае ў
    іх вельмі слабыя спам фільтры, па-другое платны ПОП3 і па-трэцяе, яны адкрылі
    зьмесціва паштовай скрынкі і выдалі лісцінгі ІП адрасоў аднаго кітайскага дысыдэнта
    спэцслужбам, у выніку чаго чалавека пасадзілі на 9 гадоў….

  6. adelka Says:

    тры гады таму тут.бы быў далёка ня новы :)
    а спам-фільры ягу дзіўныя - бывае спам трапляе ў звычайную скрыню, а добрыя лісты - у трэш, хаця ўчора ліст ад гэтага ж чалавека трапляў проста ў скрыню…

  7. alex_eeire_avis Says:

    а у мяне прыблiзна такое ж здарылася на telegraf.by.
    таму я пакрыўдзiўся быў i перайшоў канчаткова на гмэйл, пакiнуўшы ў рэзерве тут.бай, яху ды яндэкс.

Leave a Reply