Archive for January, 2006

Відэакліпы з Польшчы і Юты

Monday, January 9th, 2006

Калі вы маеце хуткае інтэрнэт-злучэньне, раю паглядзець выпуск тэлевізійных навінаў першага польскага каналу TVP1 ад 5 студзеня:
• tvp.pl/video/2006/01/05…
Тры хвіліны (ад 00:12:15 да 00:15:15) прысьвечаны тэме “новага польскага радыё для Беларусі”. Прадстаўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра, сярод іншага, кажа: “…гэта будзе файнае радыё, а не … [лухта] накшталт Радыё Свабода”. (За спасылку дзякуй С.Шупу.)
ЗЫ. А ў […]

Сем гадоў у Тыбэце

Sunday, January 8th, 2006

Сяньня ва ўзросьце 93 гадоў памёр Генрых Гарэр (Heinrich Harrer). Гэта менавіта яго грае Брэд Піт у фільме “Сем гадоў у Тыбэце” (Seven Years in Tibet). Зараз прачытаў у нямецкай Вікіпэдыі міні-біяграфію гэтага легендарнага аўстрыйскага альпініста з нацысцкім мінулым і дужа захацелася палядзець фільм і прачытаць аднайменную аўтабіяграфічную кнігу Гарэра пра жыцьцё ў Тыбэце з […]

“Газпром”, Шрэдэр і “Наша Ніва”

Saturday, January 7th, 2006

У англамоўнай частцы дзёньніка я на гэтым тыдні неаднойчы зьвяртаўся да тэмы “Газпрому”. Тут я не пісаў пра гэта, бо не было часу перакладаць з ангельскай, украінскай і расейскай усю тую цікавую і часам супярэчлівую інфармацыю пра газавыя спрэчкі. Але вось жа журналіст “Нашай Нівы” Алесь Кудрыцкі, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы Белай Галяндыі Бэрліне, […]

Не прадаць дом у Італіі

Friday, January 6th, 2006

Я хачу менавіта так калісьці зьезьдзіць у замежную краіну. Хачу так убачыць, так пачуць, так абмацаць, так удыхнуць чужую краіну, як гэта змагла зрабіць Марыя. На эмацыйным узроўні ў мяне было нешта падобнае, чароўнае, калі я ўпершыню пераляцеў Атлянтычны акіян і патрапіў у Амэрыку, а таксама калі я праз два дні і дзьве ночы на […]

Сьмерць зьблізу

Thursday, January 5th, 2006

Учора пайшоў у ложак а 4-й раніцы, ня мог заснуць да паловай на шостую. Прачнуўся у 11:30 і пабег на працу (ад парку літаральна пабег). Перад ахоўнікам трохі схапіла мышцы на жываце. Потым пасьля двух гадзінаў […] забалела галава. Апошні сказ я нават ня стаў дапісваць, пабег у прыбіральню, каб памыць твар халоднай вадой. А […]

Фотаблоґ

Monday, January 2nd, 2006

Калі ласка, заходзьце на zdymki23 photo blog, гэта мой фотаблоґ.