Archive for February, 2006

Радзянскія пісьменьнічкі

Tuesday, February 28th, 2006

Вось адшукаў інтэрвію зь беларускім пісьменьнікам Х. Паспрабуйце адгадаць яго імя, год публікацыі і ґазэту, ня клікаючы лінку:
Неяк мяне, беспартыйнага, запрасiлi ў ЦК партыi, прапанавалi напiсаць пра Брэжнева, якi якраз збiраўся адзначыць сваё 75-годдзе. А генсек, я помнiў, у сваёй аўтабiяграфii пiсаў, што працаваў землеўпарадчыкам у Коханаўскiм раёне Аршанскай акругi. А ва “Успамiнах” дадаваў: “Мусiць, […]

Трошкі вэб-статыстыкі

Sunday, February 26th, 2006

Замест таго, каб рабіць нешта карыснае, больш як паўтары гадзіны пралядаў усялякія лоґі вэб-статыстыкі сваіх вэб-сайтаў. Трапляюцца даволі цікавыя рэчы. Напрыклад, вось арабскамоўны юзэр з Палестыны, які, напэўна, хоча перабрацца ў Чэхію або паслаць бомбэра-самагубцу ў той будынак, які я пасьля шматразовых хаджэньняў туды таксама ня супраць узарваць:

А вось самыя папулярныя артыкулы ў маім […]

Стуль — маскалі, а стуль — швэды

Friday, February 24th, 2006

Старабеларускія прымаўкі, якія апрача іншага адкапаў Андрэй Катлярчук:
• Зьбіў мяне, як швэдаў Хадкевіч пад Кіргольмам
• Slog mig ned som Khadkevitj svenskar vid Kirgholm.
• За дзедам швэдам
• Under farfar-svenskens tid.
• Тутэйшая асіна, ня швэдзкая павуціна
• Vår lokala asp — är inte något svenskt spindelnät
• Стуль — маскалі, а стуль — швяды, як пазбыцца такой бяды
• […]

Судоку

Thursday, February 23rd, 2006

Я, напэўна, вельмі “адстаў ад жыцьця”, але толькі сяньня я ўпершыню ў жыцьці паспрабаваў судоку, на сайце Тэлеграф.бай (у іх там ё адпаведны разьдзел sudoku). Пачаў рабіць, запоўніў амаль усе квадрацікі, і калі заставалася чатырыя пустыя клетачкі, зразумеў, што нешта зрабіў няслушна. Прыйшлося пачынаць з самага пачатку. Другі раз зрабіў правільна… Усё-ткі нейкая цікавостка ў […]

Авіяносец “Мінск”

Tuesday, February 21st, 2006

У Кітаі 22 сакавіка будзе выстаўлены на аўкцыён стары савецкі авіяносец “Мінск”, зь якога кітайцы зрабілі шыкоўны і ґрандыёзны ваенны атракцыён (гл. фоткі з Кітаю) і які наведалі некалькі мільёнаў чалавек. Пачатковая цана — усяго толькі 16 мільёнаў даляраў. Можа скінемся і перакупім? Гэты авіяносец зь ягоным блізьняткам “Кіевым” зь дзяцінства былі маімі ўлюбёнымі мадэлямі.

eBay ва Ўсходняй Эўропе

Sunday, February 19th, 2006

Пытаньне да знаўцаў: ці рэальна нешта прадаць праз eBay ва Ўсходняй Эўропе (Беларусі, Чэхіі)? Я тэарэтычна ведаю сыстэму работы іБэй, чытаў артыкулы кшталту “Як зарабіць мільён на іБэй”, але ніколі на практыцы не выпрабоўваў гэты сэрвіс.
Рэч у тым, што я маю некалькі соцень англамоўных кніг (ад вялізных тамоў і падручнікаў па інфарматыцы да старых падраных […]

Графіці ў БССР

Saturday, February 18th, 2006

Я рады, што жыву ў горадзе мільёну ґрафіці, у слаўным градзе каралеўскага садоўніка і выдаўца Францыска Скарыны, расьпісаны мільёнам надпісаў і малюнкаў.

Тут ёсьць графіці легальныя (у прызначаных месцах) і нелегальныя (вандалізм), мастацкія і ня вельмі, панкаўскія і клясычныя, прыгожыя і брыдкія, геніяльныя і пасрэдныя, з тэгамі і ананімныя, каляровыя і чорна-белыя, з тэкстам і без… […]

Навіны блоґінґу

Wednesday, February 15th, 2006

1) Падаў заяўку на ўдзел у “Чацьвертым конкурсе беларускіх кантэнт-праектаў TUT.by” (content.tut.by). Пакуль што ў катэгорыі “Блоґі” паступілі заяўкі толькі ад трох удзельнікаў… Дарэчы, на першым конкурсе ў 2003 годзе ў катэґорыі “Навука і адукацыя” сайт pravapis.org нават быў выйграў ці то нейкі прыз, ці то “ганаровую грамату”, але я так і не забраў яе […]

Выбарчыя мроі

Tuesday, February 14th, 2006

19 сакавіка пасьля выбараў пайшлі ў цэнтар. Падыходзім з боку плошчы Свабоды ўжо ў цемры і раптам бачым, што Кастрычніцкая плошча закрытая — па пэрымэтры яе агароджвае стары драўляны трохмэтровы плот, празь які абсалютна нічога ня бачна. Мы хутка ідзем па вузенькай “сьцежцы” (з абодвух бакоў навісае зялёны драўляны плот з будаўнічамі лясамі) да праспэкту […]

Тон вашых імэйлаў і пагроза флэйму

Monday, February 13th, 2006

Псыхоляґі Нікаляс Эплі з Чыкаґскага Ўнівэрсытэту і Джасьцін Круґер зь Нью-ёрскага Ўнівэрсытэту ў апошнім нумары навуковага часопісу “Journal of Personality and Social Psychology” (Часапіс асобы і сацыяльнай псыхалёґіі) апублікавалі вынікі свайго дасьледаваньня зь якіх вынікае, што карыстальнікі электроннай пошты маюць толькі 50%-50% шанцы правільна вызначыць тон дасланага ім імэйлу. Пры гэтым чытачы мэйлаў у 90% […]