Шанцы Мілінкевіча

Дастаю ўсіх знаёмых і сяброў пытаньнем: “якія шанцы ў Мілінкевіча?” Як выявілася, я аказаўся найвялікшым аптымістам са сваімі 1%. Хоць ты таталізатар распачынай.

Зрэшты, адказ на гэтае пытаньне пра шанцы “адзінага” ня ведае ніхто, а атрыманыя адказы сьведчаць хутчэй пра ўзровень аптымізму/пэсымізму ў апытаных што да сасьпеласьці беларускага народу.

Цікавая ілюстрацыя гэтага — апошняя перадача сэрыі “Праскі акцэнт”: В.Акудовіч, У.Някляеў і С.Алексіевіч адказваюць на “маё” пытаньне пра шанцы Мілінкевіча. На дзіва добра паставілася да Мілінкевіча аўтарка “Чарнобыльскай малітвы”…

Наагул, я думаю, на гэтых выбарах не Мілінкевіча трэба называць “цёмнай лашадкай” (ён якраз сьветлая), а гэтай “цёмнай лашадкай” зьяўляецца сам беларускі народ. Ці бурліць там нешта пад аўтакратычнай накрыўкай? Ці можа нехта зазірнуць пад яе? Ці закіпіць вада 19 сакавіка?

Бальшыня маіх знаёмых лічаць, што да кіпеньня ня дойдзе (а без кіпеню нічога ня будзе). Але-ж і ва Ўкраіне яшчэ за месяц да “памаранчавай” рэвалюцыі бальшыня інтэлектуалаў ставіліся да рэвалюцыйных прагнозаў вельмі скептычна…

7 Responses to “Шанцы Мілінкевіча”

  1. мАгІлёвец Says:

    Прапаную прынамсі да 20 сакавіка ўсім быць аптымістамі. А там будзе новы прэзыдэнт Мілінкевіч і зноў пачнуцца новыя праблемы ;)

  2. Administrator Says:

    У мАгІлёве ёсьць падставы для аптымізму?

  3. endrus Says:

    Згодны наконт грамадства. А аптымістам трэба быць безь вялікіх на тое падстаў… як Мілінкевіч :)))

  4. Administrator Says:

    Ну ў яго самога — noblesse oblige. Ён як лідэр павінен выпраменьваць аптымізм, нават калі ў яго няма ніводнай рэальнай падставы для радасьці.

  5. мАгІлёвец Says:

    to admin

    У Магілёве, як і ўва ўсёй Беларусі, ёсьць падставы для аптымізму. Сам перадвыбарчы працэс гэтаму спрыяе – у кватэру прыходзяць зьбіральнікі подпісаў за Мілінкевіча, улёткі ў паштовых скрынях, апазыцыйныя налепкі ў аўтобусах, “кіпучае” жыцьцё на інфармацыйных інтэрнэт-сайтах, на Эўраньюз ледзь ня кожны дзень зьяўляюцца матэрыялы, прысьвечаныя беларускай тэматыцы, нават газэта аблвыканкаму не баіцца напісаць прозьвішча адзінага кандыдата ад апазыцыі. Зь 1-га кастрычніка рэйтынг Мілінкевіча вырас з нуля да 24%! Незаўважна апазыцыя займела лідэра. “Шанцы” толькі павялічваюцца.

  6. _sojka_ Says:

    Во-во, думаю гэта самае :).
    На Мілінкевіча стаўлю ўсе “фішкі”. І ня ведаю чаму. Дакладней, ведаю, але не магу нікому ўсур’ёз распавесці.

  7. Dzimachka Says:

    Ja tut mjarkuju, shto usi zacikaulenyja u (nareshce) zmene situacyi prosta shapilisja za Milinkevicha, jaki i sapraudy padobny na alternatyvu… U mjane asabista adno pytanne ne znikaje.. chamu geta jamu bylo dazvolena vyjsci na gety tak by movic uzroven?… Hacja mne jon sympatychny.

Leave a Reply