Вольная Данія && Барбары Ісламу

[This entry in English]

Спальваньне нацыянальнага сьцяга Даніі, незьлічоныя дэманстрацыі пратэсту, байкатаваньне дацкіх прадуктаў і выкіданьне іх з крамаў, закідваньне Дацкіх пасольстваў тухлымі яйкамі і камянямі, высылка дацкіх дыпляматаў, пагрозы з аўтаматамі Калашніка (гл. фоткі на BBC), ананімныя пагрозы забойства на адрас дацкіх журналістаў…

…усё гэта было выклікана публікацыяй некалькіх карыкатур на ісламскага прарока Мухамада ў мясцовай дацкай газэце, на другім канцы эўразійскага кантынэнту.

Калі гэта не зьяўляецца для вас дастатковым доказам, што ісламскі фундамэнталізм — гэта сьмяротная барбарская сіла, якая паргражае ўсім нам у цывілізаваным сьвеце, то я ўжо і ня ведаю, якія доказы вам патрэбныя.

У гэтым сэнсе, клінічна выглядае пазыцыя расейскага кіраўніцтва ў асобе У.У.Пуціна. Пуцін, на якога грамадзянін Іраку ў Азэрбайджане рыхтаваў і амаль зьдзесьніў сьмяротны напад, публічна асудзіў дацкіх журналістаў і дацкі ўрад (!) і заявіў, што яны няправільна праводзяць “дыялёг цывілізацый”. Дык будзе яму “дыялёг цывілізацый”. Наступным разам арабскі тэрарыст будзе больш удачлівым, і Пуцін атрымае сабе “дыялёг”.

З гэтага вынікае, што асабісты вартасны выбар у вас такі: Расея+Ісламскія краіны або Эўропа. Чыі вартасьці выбіраеце вы?

Я выбар зрабіў даўно, у сярэдзіне 1990-х. А ў гэтай сытуацыі мне вельмі спадабалася ідэя, якая цыркулюе ў многіх англамоўных блогах, што ў адказ на арабскі байкот Даніі мы павінны падтрымаць датчан і пачаць купляць дацкія прадукты.

Трохі палазіўшы па інтэрнэце, я склаў сьпіс вядомых дацкіх прадуктаў і брэндаў:

Так што, купляйма Дацкае!

ЗЫ. І яшчэ, прашу лічыць гэтую кропку — . — карыкатурай на прарока Мухамада.

12 Responses to “Вольная Данія && Барбары Ісламу”

  1. pryvid Says:

    + 1…
    пад кожным словам падпісваюся…
    http://skender.be/supportdenmark/more.html#BE

  2. Administrator Says:

    pryvid: Супэр! Нават на беларускай мове банэры. Шкада толькі, што канчаткі ў родным склоне зрусыфікаваныя (суда замест судУ, друка замест друкУ і г.д.)

  3. setska Says:

    OT: supportdenmark, вядома, прышпільна, а вось я тут глянуў, аказваецца www.supportbelarus.com (як і ўсе астатнія DOT) - не зарэгістраваныя яшчэ, у сэнсе вольныя.. а выбары блізка.. мо зарэгістраваць і грошы пачаць на кампанію Адзінаму зьбіраць? сам бы N сьціплых студэнцкіх даляраў не пашкадаваў..( чухае патыліцу)

  4. setska Says:

    Рыдлю, выправі ў маім папярэднім пасьце “сэнк” на “сэнсе” КЛ :0)

  5. slatavijepus Says:

    Гы! Мы зь Лёшкам сёньня пілі піва Карлсбэрґ. Ды й ўвогуле нунах гэтых барадатых тэрарыстаў. Мы за Эўропу, нах. ;)

  6. _sojka_ Says:

    Дзякуй, за спіс :). Цяпер з замежнага буду выбіраць дацкае.

  7. pixeldot Says:

    Dobraja padborka faktaw pra arabaw i maliunki z Mohamedam, jakoha nibyta nielha maliavac:
    http://baron-dogger.livejournal.com/57041.html
    http://www.zombietime.com/mohammed_image_archive/

  8. Андранік Антанян Says:

    паліцічаскае

    З урэднасьці пачаў курыць дацкія цыгарэты Corner

  9. Administrator Says:

    Андранік Антанян: Ёсьць яшчэ Prince. Ня ведаю, праўда, ці на Літве такое кураць.

  10. antanian Says:

    Куруць. Праўда яны
    а) даражэйшыя
    б) прадаюцца толькі ў крамах 1 гандлёвай сеткі, паслугамі якой карыстаемся вельмі рэдка.

  11. Usie zołki śvietu... Says:

    Mahamet, vyjaŭki i dobryja pytańni

    Tak, dziela pamiaci, para spasyłak i cytataŭ:
    1. В Газе первыми бузить по поводу картинок начал ФАТХ, а не Хамас. Вроде бы ФАТХ считался более светским и менее …

  12. Administrator Says:

    Кудрыцкі напісаў добры артыкул з Бэрліну:
    * http://www.nn.by/index.php?act=view&id=493

Leave a Reply