Сеткі P2P
Упершыню я пазнаёміўся з peer-to-peer networks (літаральна “сеткі роўны-да-роўнага”) яшчэ ў Белай Галяндыі, зь піянэрамі пад назвай “Напстэр” і “Гнутэла”. Цяпер іх ужо даўно няма, але ёсьць цэлы шэраг іншых праграм тыпу P2P. На працы ў нас такія праграмы забаронены, а ўдома я карыстаюся eMule і DC++, у асноўным для пошуку пірацкіх mp3 і відэакліпаў.
Цікава, чым карыстаюцца ў Беларусі. Чуў, што BitTorrent даволі папулярны. А якімі яшчэ? Ці ёсьць у Беларусі нейкія законы супраць пірацтва празь сеткі такога тыпу?

February 8th, 2006 at 1:11 am
U Bielarusi zanatta darahi internet, kab karystacca P2P.
Min $20 za hihabajt - nu jaho toje videa i mp3.
Tan’niej nabyc’ piracki CD/DVD.
February 8th, 2006 at 12:43 pm
BitTorrent сапраўды юзаюць, але збольшага тыя ў каго траф нелімітаваны (прыкладам “Шпаркі Дамавік” ад Атланта дае такую магчымасьць), але агулам P2P ня вельмі пакуль папулярны.
Спадзяюся ў яго тут усё яшчэ наперадзе.
February 8th, 2006 at 2:14 pm
Jasna. Znacyc dla raspausiudzvannia niejkich video i audio fajlau pryznacanych dla bielarusau (napryklad, videaklipy Milinkievica) heta pakul sto zusim nieefektyuny sposab?
February 20th, 2006 at 5:22 am
Soulseek