Вэбсайт “Эўрапейскага радыё”

Сяньня адразу ў некалькіх блоґах зьявілася інфармацыя пра вэб-сайт даўно абяцанага мэдыя-праекту Эўракамісіі для Беларусі. На жаль, я зараз ня маю часу падрабязна пісаць пра гэты цуд-СМІ, таму адно толькі пералічу некалькі фактоідаў і падзялюся першымі ўражаньнямі (сваімі і “пазычанымі” ў іншых блоґераў):

Вэб-сайт

  • Сайт зроблены на бясплатнай оўпэнсорснай плятформе PHP-Fusion. Гэта азначае дызайн і распрацоўка сайту не каштавалі ні капейкі, а ўся праца над сайтам, мусіць, заняла ня больш, як 3-4 гадзіны;
  • Каляровая палітра — вусьцішная цёмна-сталёвая (theme Lithium), як на сайце гакэра-пачаткоўца, дзяўчынкі-ґота або схільнага да суіцыду тынэйджэра ў глыбокай дэпрэсіі;
  • Ляґатып “ERB Еўрапейскае радыё на Беларусі” па непрафэсійнасьці і брыдкасьці можна параўнаць хіба толькі з напампаваным чалавечкам “Мішэлін” (ERB, аднак, б’е яго па ўсіх пунктах);
  • Я спрабаваў зарэгістравацца ў іх, але мне на скрынку Yahoo! так і не прыйшло пацьверджаньне пра рэгістрацыю, так што зарэгіцца не атрымалася. А значыць я не магу ані галасаваць, ані пакідаць комэнты на форумах;
  • На сайце ўжываецца савецкі правапіс;
  • На сайце шмат моўных памылак;
  • На сайце і нават у самой назьве ўжываецца не зусім правільная форма “на Беларусі” (замест “у Беларусі” або ў дадзеным выпадку “для Беларусі”). FYI, канструкцыю “на Беларусі” пазьбягае нават газэта “Звязда”, бо сынтактычна гэта ў пэўным сэнсе ўказвае на тое, што “Беларусь” разглядаецца як рэгіён нейкай іншай краіны, а не асобная краіна (cf. на Поўначы, на Кубані, на Алтаі; у Польшчы, у Латвіі, у Даніі);
  • Кантэнту практычна няма: на гэты момант тры артыкулы (зь іх адзін па-расейску) і дзясятак караценькіх навінак;
  • Няма кантактнай інфармацыі, старонкі “эбаўт” ці нейкай іншай ідэнтыфікацыі й інфармацыі пра вяшчаньне і арганізацыю;
  • Незразумелая і недарэчная флэшка з гадзіньнікам;
  • Дамэн зарэгістраваны ў .fm, як быццам радыё будзе вяшчаць на fm-хвалях;
  • Вельмі нізкі bit-rate — жудасная якасьць гуку (24 Kbps!);
  • Сувязь з сайтам абрывалася разы чатыры (прыблізна раз на гадзіну);
  • У Беларусі з дайл-ап’ам слухаць онлайн-радыё наўрад ці нехта будзе;
  • Страшныя колеры (ўупс, я ўжо пра гэта сказаў);

Сёньняшні эфір (паслья трохгадзіннага праслухоўваньня):

  • 98% эфіру складае музыка;
  • З гэтай музыкі каля 80% — заходняя музыка, 20% — беларускамоўны рок;
  • Заходняя музыка “на аматара” — выключна папса канца 1980-х, пачатку 1990-х і мяккі ціпа-рок. Некаторыя ўжо прапанавалі даць назву станцыі “Рэтра-90″;
  • Навіны чытаюцца на фоне музыкі. І іх вельмі мала;
  • За гадзіну, здаецца, два разы гучыць караценькі выпуск навінаў, два разы — караценькі агляд прэсы і адзін раз — надвор’е. За тры гадзіны, што я слухаў эфір ні прэс-рэвію, ні навіны не абнаўляліся (відаць, пускалі іх у запісу);
  • Адзін з дыктараў — стары знаёмы па іншых радыё-праектах, з прыгожым радыйным голасам і прыгожым беларускім прозьвішчам, але чамусьці для гэтага праекту ён абраў сабе ідыёцкі расейскі псэўданім — Віктар Чайкін;
  • Іншая дыктарка, Каця Золатава (таксама псэўданім?) мела адносна дрэнную дыкцыю. Напрыклад, часам вымаўляла [в], замест [ў], а таксама няправільна вымаўляла ненаціскны беларускі гук [а], ён у ёй быў рэдукаваны, як у расейскамоўных;

PR:

  • Рабяты запусьцілі сайт у адкрытае плаваньне, але па тэлефоне адмаўляюцца даваць камэнтары для СМІ, заяўляючы, што праект яшчэ не адчынены;

Пазытыў:

  • Такі “піяр” дае нам, блогерам, магчымасьць апярэджваць традыцыйныя СМІ, і паведамляць пра пракет яшчэ да таго, як ён запушчаны;
  • У эфіры зусім няма расейскай папсы;
  • Гучыць добрая беларуская музыка, “забароненая” музыка, некалькі вельмі добрых песень па-ўкраінску (ВВ, Океан Эльзы і іншыя);
  • Гучыць шмат старога “Ўліса”;
  • Заходняя папса не такая ўжо і кепская. Я нават адчуў пару разоў нейкія настальґічныя штуршкі ў падсьвядомасьці, слухаючы гэтае рэтра;
  • Паслухаў выпуск навінаў зараз — ён ужо цалкам абнавіўся;
  • Выпадкова пачуў у эфіры стары джынгл “Хто-хто? Надвор’е!” з 101.2FM — вельмі сымпатычненькі. У 1995 годзе ў мяне можна амаль без перабольшваньня сказаць прачнулася любоў да нашай мовы (і жаданьне на ёй размаўляць), менавіта ад гэтага джынглу і некаторых іншых файных беларускамоўных джынглаў і перадачак 101.2FM.

Мой папярэдні вэрдыкт: вэб-сайт атрымлівае тлусты “неуд” і патрабуе кардынальнай перапрацоўкі. Эфір не такі ўжо і кепскі, як для пачатку.

ЗЫ. Duh… Напісаў вялікі запіс пра сайт, а ўласна лінк-та забыўся даць… http://www.belradio.fm/.

belradio.fm

ЗЫ-ЗЫ. Калі нешта прапусьціў, калі ласка, пішыце ў комэнты.

23 Responses to “Вэбсайт “Эўрапейскага радыё””

  1. Slaver Says:

    Цалкам згодзен! Калі ўбачыў, што рухавік сайту нейкі нюкаўскі (ну, Fusion, ніякай розьніцы), быў у шоку. А этэр не такі і дрэнны. Але якасьць нізкая. Можна было б зрабіць выбар для карыстальнікаў: нізкая, сярэдняя, добрая. Мне, ў эканамічным пляне, больш падыходзіць тое, што зараз, бо трафіку не шмат губляецца, але і паслухаць хочацца чаго-небудзь больш прывабнага…

  2. stolik Says:

    зарэгістравацца ў мяне атрымалась, але нешта там яшчэ форум не працуе - не знайшоў я, як дадаць запіс у адзіную тэму. толькі прыватнае паведамленьне аўтару можна…

  3. barilotti Says:

    Наколькі мне вядома, гэты праект па-ранейшаму не мае ад Еўракамісіі грошаў, ідуць перамовы. Вэб-сайт запушчаны ў тым ліку для таго, каб паказаць, што ўжо магчымы “пілотны” выпуск нечага… але - гл. “не мае ад Еўракамісіі грошаў”. Па заўвагах згодная поўнасцю, спадзяюся, у бліжэйшы час сітуацыя зменіцца, калі ў іх ёсць здольныя на тое людзі. Дыктарка - не прафесійная радыйшчыца. Наколькі мне вядома.

  4. мАгІлёвец Says:

    Першыя ўражаньні — ((. Угулам можна сказаць так: музыка — для тых каму за 40, выпускі навінаў па форме нагадваюць “радыёкропку”, пасьля якой людзі плююцца ад беларускай мовы. Спадзяюся, што далей будзе лепш.

  5. beatleofdoom Says:

    а вось ццікава ці мае гэты сайт дачыненне да таго, што робіцаа ў беластоку.

  6. Administrator Says:

    beatleofdoom: А што робіцца ў Беластоку?

  7. beatleofdoom Says:

    рацыя. да мяне звярталіся.

  8. beatleofdoom Says:

    рацыя. да мяне звярталіся. здаецца з 15-га павінныя пачаць

  9. Administrator Says:

    beatleofdoom: Не, наколькі я ведаю, Радыё Рацыя — польскі праект — аднаўляе вяшчаньне на грошы польскага ўраду. Да тэндэру Эўракамісіі ніякага дачыненьне ня мае. Гэта самастойнае рашэньне польскага ўраду. А дамэн у іх, пэўна, застанецца ранейшы:
    * http://www.racyja.of.by/

  10. macsim_by Says:

    мне непонятно, почему начата работа, если нет ещё, как я понял, окончательного решения по поводу открытия радио?

  11. Ondrej Says:

    Это пока пилотное вещание чтоб показать, что за пол года кое-что сделано. Потом посмотрим. Но формат должен остаться.

  12. Administrator Says:

    macsim_by: “почему начата работа, если нет ещё, как я понял, окончательного решения по поводу открытия радио?”

    Гэта самае дзіўнае. Ondrej вунь кажа, што гэта пілётнае вяшчаньне. Але ж я баюся, яны могуць вельмі моцна папсаваць свой імідж такімі пілётнымі штучкамі.

  13. endrus Says:

    Заўваж, сайт зьмяняецца. Што да карыстаньня бясплатным рухавіком. То тут я лічу важна эканомія сродкаў і нічога адмоўнага я тут ня бачу. Хаця чаму было ня ўжыць куды больш распрацаваныя Друпал ці Джумлу?!

  14. pixeldot Says:

    У сайта Европейского радио случилась преждевременная эякуляция. :)

  15. мАгІлёвец Says:

    О! Толькі што праслухаў выпуск навінаў — значна лепш з новай вядучай і цяпер тарашкевіцай. Музычную застаўку хацелася б іншую..

  16. Накося Says:

    Усё будзе добра!

  17. Sonia Says:

    А дзяўчынка, якая чытае навіны, вучылася дзе-небудзь? Жахліва!!! Голас непрыгожы і няўцямна чытае. Няўжо ў нас так мала дасьведчаных радыё-журналістаў? Можа і так… Таму і ўзялі абы-каго.

  18. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Як надурыць Эўракамісію на два мільёна эўра Says:

    […] 1) Мы маем прыміціўненькі вэб-сайцік з онлайн-музычкай і неарыгінальнымі навінамі (belradio.fm, пра які мы ўжо гаварылі); […]

  19. comparisons of rogaine and propecia Says:

    price compare propecia

    buy cheap propecia. oxandrolone and propecia. online pharmacy propecia sale. discount propecia. ketoconazole vs propecia for hair loss. does propecia stop balding.

  20. tramadol 180 3 00 Says:

    buy cheap tramadol online 35

    tramadol great buy. buy tramadol online cod. buy tramadol cheap medication 35009 buy. side effects tramadol. tramadol ultram. tramadol 180 tablets.

  21. ray bans Says:

    Purchasing sunglasses wholesale is the best deal that you can have. Most of the population are somewhat skeptical in buying Ray Ban 4088 on wholesale rates as they sense that the rates are very small and thus the sunglasses would in addition be substandard which is not at all true. There are many of bids that you often find on the mesh giving you the pick of paying for sunglasses at a bargain rate. They trade these sunglasses at wholesale charge thus population get the superiority of paying for Ray Ban 4128 at a much smaller rate.
    If you have flamboyant over designer sunglasses then you can in addition have your highly appraised portion and many of them by paying for wholesale. The wholesale pick gives you the superiority of attaining more than one sunglass at a very small rate as weighed against to the very high cost accused by retailers on a solitary portion of designer sunglass.

  22. Scholarships for Women Over 40 Says:

    Get Scholarships for Minorities

    […]right here are some links to internet websites I always link to for the fact we believe they are worthwhile visiting[…]

  23. viagra online Says:

    Эўракамісіі для Беларусі. На жаль, я зараз ня маю часу падрабязна пісаць пра гэты цуд-СМІ, таму адно толькі пералічу некалькі фактоідаў і падзялюся першымі ўражаньнямі (сваімі і “пазычанымі” ў іншых блоґераў):

Leave a Reply