Казімер Малевіч і мёртвыя піксэлі
У аднаго прафэсійнага фотаблогера я вычытаў, што наяўнасьць забітых піксэляў (dead pixels) у фотакамэры можна праверыць такім чынам: закрыць накрыўкай аб’ектыў (на ўсякі выпадак можна яшчэ зайсьці ў цёмны пакой) і зрабіць здымак з доўгай экспазыцыяй. Калі на чорным простакутніку вы ўбачыце сьветлыя піксэлі, значыць яны мёртвыя. Калі іх даволі шмат, то можна паспрабаваць абмяняць апарат у прадаўца. На шчасьце, у мяне не выявілася ніводнага забітага піксэля. Але амаль па ўсёй паверхні здымкаў назіраецца ледзь заўважны шум зь цёмначырвоных і цёмнасініх плямачак. Вось фрагмэнт:

(Мой Казімер Малевіч)
Калі вы ня бачыце плямак, павялічце яркасьць.
Дык вось пытаньне знаўцам: ці гэта азначае нешта дрэннае або ў мяне проста накрыўка няшчыльна прымыкае, і таму зьяўляецца гэты невялікі сьветлавы шум?

February 12th, 2006 at 10:13 pm
Малевіч варочаецца ;)
February 23rd, 2006 at 10:11 pm
Мабыць апарат спрабуе згладзіць белыя піксэлі нейкім сваім алгарытмам.