Выбарчыя мроі
19 сакавіка пасьля выбараў пайшлі ў цэнтар. Падыходзім з боку плошчы Свабоды ўжо ў цемры і раптам бачым, што Кастрычніцкая плошча закрытая — па пэрымэтры яе агароджвае стары драўляны трохмэтровы плот, празь які абсалютна нічога ня бачна. Мы хутка ідзем па вузенькай “сьцежцы” (з абодвух бакоў навісае зялёны драўляны плот з будаўнічамі лясамі) да праспэкту Скарыны. З боку праспэкту агароджу яшчэ не паставілі. Але на плошчы практычна нікога няма — некалькі дзясяткаў людзей, нібыта на шпацыры.
Міліцыя ўздоўж праспэкту стаіць у ланцугу і грае ў футбол — ляніва пасуюць мяч адзін адному, перакідваюцца жартамі. У мяне ногі раптам сталі ватныя — не магу ісьці, нібы паралізаваны. Спрабую ісьці ўніз па праспэкце, да Сьвіслачы, але кожны крок даецца зь вялікім намаганьнем, як быццам паветра пераўтварылася ў вязкую, слізкую вадкасьць. Зьнізу ад Цырка бяру таксі назад. “Нам загадалі не спыняцца на Кастрычніцкай”, — кажа таксоўшчык і выштурхоўвае мяне з машыны. Ногі зусім ня слухаюцца, сэрца грукае ў скронях. Мяне ахутвае страх і горыч за такі канец…
Прачынаюся ў Празе, у халодным поце.

February 15th, 2006 at 12:40 pm
цалкам можа быць “сон у руку” (я песімісю)
толькі сакавік для футболу - ранавата..