Навіны блоґінґу

1) Падаў заяўку на ўдзел у “Чацьвертым конкурсе беларускіх кантэнт-праектаў TUT.by” (content.tut.by). Пакуль што ў катэгорыі “Блоґі” паступілі заяўкі толькі ад трох удзельнікаў… Дарэчы, на першым конкурсе ў 2003 годзе ў катэґорыі “Навука і адукацыя” сайт pravapis.org нават быў выйграў ці то нейкі прыз, ці то “ганаровую грамату”, але я так і не забраў яе з офісу TUT.by.

2) Зарэгістраваўся ў сыстэме blogexplosion.com (блоґ-выбух). Гэта сайт для абмену блоґ-трафікам: вы ходзіце па блоґах удзельнікаў і такім чынам “зарабляеце” сабе трафік, каб іншыя ўдзельнікі сыстэмы наведвалі ваш блог у адказ. Пакуль я толькі разьбіраюся ў сыстэме. Як выглядае, гэта неблагі спосаб зарабіць трафік і патраціць вольны час для амэрыканскіх тынэйджэраў з блоґамі, але майму br23.net, здаецца, няма там чаго лавіць.

3 Responses to “Навіны блоґінґу”

  1. Syarzhuk Says:

    Паглядзі, што робяць:
    http://syarzhuk.livejournal.com/397537.html

  2. Zakladki Says:

    Здравствуйте, я добавил новости с Вашего блога для показа по умолчанию на беларуской странице моего проекта,

    http://www.zakladki.com/bel

    Спасибо за интересный журнал!

  3. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Гран-пры ТУТ.бай Says:

    […] Шчыра кажучы, я нават тэарэтычна не спадзяваўся на такі вынік. Паўтары месяцы таму я падаў заяўку на content.tut.by [2] з адзінай мэтай: патрапіць у сьпіс удзельнікаў конкурсу і атрымаць пару-тройку дадатковых клікаў. […]

Leave a Reply