Графіці ў БССР
Я рады, што жыву ў горадзе мільёну ґрафіці, у слаўным градзе каралеўскага садоўніка і выдаўца Францыска Скарыны, расьпісаны мільёнам надпісаў і малюнкаў.

Тут ёсьць графіці легальныя (у прызначаных месцах) і нелегальныя (вандалізм), мастацкія і ня вельмі, панкаўскія і клясычныя, прыгожыя і брыдкія, геніяльныя і пасрэдныя, з тэгамі і ананімныя, каляровыя і чорна-белыя, з тэкстам і без… Але тут практычна няма палітычных графіці, бо ў гэтым горадзе пануе свабода слова і неабмежаваная палітычная свабода.
У сталіцы БССР амаль няма графіці. А тыя нешматлікія, што ёсьць, практычна ўсе выкананы вельмі прымітыўна, груба, па-расейску. І пераважная большасьць графіці ня маюць мастацкай вартасьці, а ўтрымліваюць палітычны мэсыдж або пралетарскую творчасьць тыпу “ХУЙ”, “FUCK” і “Таня я тебя люблю”.
Графіці былі нават у Рымскай імпэрыі. Мы змаглі ўбачыць іх амаль у некранутым выглядзе, калі раскапалі Пампэю. І толькі ў шэрых саўковых гарадох з шэрымі саўковымі жыхарамі няма графіці.
Ёсьць аднолькавыя як клоны 9-павярховікі, чыстыя як цэмэнтная падлога ў карцары.

February 18th, 2006 at 5:11 am
ведаеш, я не лічу адсутнасьць графіці нейкай заганай альбо прыкметай саўковасьці. паспрабаваў узгадаць калі я бачыў яго апошні раз і ўсё што прыйшло ў галаву- Польшча, гады 3 таму. акрамя гэтага, ня памятаю.
February 18th, 2006 at 6:44 am
OT: ого! у цябе Google PageRank = 8! самы высокі які я толькі бачыў у беларускіх сайтаў. віншую :0)
February 18th, 2006 at 12:36 pm
Графіці няма, але сьцены засраныя добра.
February 18th, 2006 at 1:15 pm
setska: гэта, відаць, нейкі глюк у сыстэме. Самы вялікі бываў у svaboda.org i knihi.com - 7. А фронт-пэйдж гэтага блогу пакуль мае pr 4. Што зусім ня так дрэнна, бо сайт зьявіўся толькі ў жніўні летась.
February 18th, 2006 at 1:28 pm
setska: “паспрабаваў узгадаць калі я бачыў яго апошні раз”
Дык пашукай у Гугле, або кніжку купі — шыкоўны альбом “Graffiti World: Street Art from Five Continents”.
ЗЫ. Прага, Менск…
February 18th, 2006 at 2:15 pm
// Дык пашукай у Гугле, або кніжку купі
дык справа ў тым, што мне і бяз графіці нармалёва:0) ня вельмі падабаецца мне ўсё гэта ..
// гэта, відаць, нейкі глюк у сыстэме.
глюк, адназначна. сёньня ўжо 0 паказвае :0|
February 18th, 2006 at 2:32 pm
> і бяз графіці нармалёва:0)
Какгарыцца, на ўкус і цьвет… ;)
> сёньня ўжо 0 паказвае :0|
Так і ёсьць. Старонка толькі ўчора створаная…
February 23rd, 2006 at 9:45 pm
Не ведаю чаму з графіці змагаюцца. І не толькі у Беларусі але і ў ЗША і другіх краінах ёсьць такая практыка. Думаю праз пару пакаленняў адносіны зменяцца.
February 23rd, 2006 at 10:06 pm
Marvel: Калі графіці малюецца на чужой ці на грамадзкай уласнасьці, то я думаю, гэта заўсёды будзе незаконна. Калі нехта намалюе балёнчыкам на тваім доме ці на тваёй машыне, то тваё стаўленьне можа кардынальна зьмяніцца. Няхай малююць на старых індустрыяльных аб’ектах, тунэлях, мастах… Вось гэта, імхо, прыймальна.