eBay ва Ўсходняй Эўропе
Пытаньне да знаўцаў: ці рэальна нешта прадаць праз eBay ва Ўсходняй Эўропе (Беларусі, Чэхіі)? Я тэарэтычна ведаю сыстэму работы іБэй, чытаў артыкулы кшталту “Як зарабіць мільён на іБэй”, але ніколі на практыцы не выпрабоўваў гэты сэрвіс.
Рэч у тым, што я маю некалькі соцень англамоўных кніг (ад вялізных тамоў і падручнікаў па інфарматыцы да старых падраных пэйпэрбэкаў), 90% зь якіх я ня супраць прадаць. Я ня стаўлю за мэту сабраць Александрыйскую бібліятэку і гатовы прадаць свае кнігі людзям, якім яны цікавыя, і якія будуць іх чытаць. Канечне, ёсьць некаторыя кнігі, якія я ніколі не аддам з сэнтымэнтальных ці праґматычных меркаваньняў, але асноўная маса is for sale. Таксама ё сотня старых паштовак (1910-1940-ыя гады; Аўстравенгрыя, Чэхаславакія, Швэцыя; большасьць напісаны на чэскай мове і на эспэранта; некалькі па-нямецку і па-ангельску), якія мне ня вельмі патрэбныя…
Галоўнае пытаньне: магчымыя спосабы аплаты (PayPal? Наколькі гэта надзейна? Як яны пераводзяцца ў наяўныя грошы ў Чэхіі?). Калі ў кагосьці ёсьць досьвед, калі ласка, падзяліцеся — у комэнтах або прыватна. Ці наагул мае сэнс пачынаць гэтую эпапэю з кнігамі й паштоўкамі? Загадзя вялікі дзякуй.

February 20th, 2006 at 12:05 am
Hehe, baču, Ty ŭžo zusim na e-booki pierachodziš, jak palmtopam pačaŭ karystacca ;)
Nu, čamu nie? Ludzi ŭ heta hulajucca, dyk i Ty možaš pradavać na aŭkcyjonach. Ja kuplaŭ paru razoŭ, raz pradavaŭ na www.allegro.pl . Darečy, jość navat ebay.pl.
Adnosna apłataŭ, tam padčas akreślivańnia formy apłaty možaš zaprapanavać lubuju. Chacia b navat i nakładzienaj płataj knižku vysłać pa pošcie. Pa zvyčajnaj takoj, ślimačanaj. Prościeńka i z hustam. U styli retro ;-)
February 20th, 2006 at 1:44 am
нат ня ведаю як PayPal працуе ў Чэхіі, але я сам купляў рэчы з Польшчы і Беларусі. у першым выпадку расплочваўся пэйпалам, у другім BidPay’ам( ад Western Union. толькі зараз заўважыў, што яны зачыніліся два месяцы таму). я думаю, што можаш паспрабаваць..
February 21st, 2006 at 2:27 pm
З продажам ёсьць пэўныя праблемы. Самае складанае — як атрымліваць грошы. Для мікраплацяжоў адзінае выйсьце гэта PayPal, алк яны не прыймаюць асобаў ані зь Беларусі, ані з Чэхіі для атрыманьня плацяжоў. Калі ты маеш рахунак і картку нямецкага банку, тады можна паспрабаваць.
Калі ты прадаеш кніжку за 3 даляры, а банкаўскі пераказ каштуе 20, дык ніводны нармальны чалавек у цябе купляць ня будзе.
February 21st, 2006 at 4:22 pm
А як наконт WebMoney, ці гэтая сыстэма толькі ў былым СССР працуе?
February 23rd, 2006 at 12:59 am
У Эўропе дзе-нідзе ёсьць, але гэта расейская прыдумка. Людзі ў ЗША ня любяць нічога незвычайнага — ёсьць PayPal і ўсё. У Эўропе і PayPal ня надта распаўсюджаны, нават сярод прадаўцоў на eBay.