Авіяносец “Мінск”
У Кітаі 22 сакавіка будзе выстаўлены на аўкцыён стары савецкі авіяносец “Мінск”, зь якога кітайцы зрабілі шыкоўны і ґрандыёзны ваенны атракцыён (гл. фоткі з Кітаю) і які наведалі некалькі мільёнаў чалавек. Пачатковая цана — усяго толькі 16 мільёнаў даляраў. Можа скінемся і перакупім? Гэты авіяносец зь ягоным блізьняткам “Кіевым” зь дзяцінства былі маімі ўлюбёнымі мадэлямі.

February 21st, 2006 at 1:45 pm
са Сьвіслачы ці дастрэлім да рэзыдэнцыі? )
February 21st, 2006 at 2:10 pm
Яго калі ў Сьвіслач акунуць, дык яна зь берагоў выйдзе. :)
February 21st, 2006 at 8:04 pm
і затопіць тую рэзыдэнцыю :)
як у старым анэкдоце “утопім гада”
February 22nd, 2006 at 6:08 pm
Narmalny karablik. Kuplajem.