Судоку
Я, напэўна, вельмі “адстаў ад жыцьця”, але толькі сяньня я ўпершыню ў жыцьці паспрабаваў судоку, на сайце Тэлеграф.бай (у іх там ё адпаведны разьдзел sudoku). Пачаў рабіць, запоўніў амаль усе квадрацікі, і калі заставалася чатырыя пустыя клетачкі, зразумеў, што нешта зрабіў няслушна. Прыйшлося пачынаць з самага пачатку. Другі раз зрабіў правільна… Усё-ткі нейкая цікавостка ў гэтым ёсьць, займальная мазгаўніца. Але баюся, што калі мне занадта спадабаецца, я пачну марнаваць на гэтыя судокі ўвесь вольны час.

February 23rd, 2006 at 8:18 am
Welcome to the Club :) Tut http://www.miniclip.com/sudoku/sudoku.htm sudoku na šmat lepšyja jak na telegraf.by
February 23rd, 2006 at 10:17 am
ты згубіў мой працоўны дзень! шчоўкаю як семкі! супэр! (і ў любым выпадку лепш за пінгвінаў, і розныя дурныя цацкі)
(я, дарэчы, раней не сустракала судоку таксама)
February 23rd, 2006 at 9:35 pm
Кляс, мяне таксама падсадзіў на шаршэтку! :) Я гуляю на http://www.play-sudoku.de
February 24th, 2006 at 2:32 am
niefarmalny: Так, той сайт значна лепш зроблены, але я лінкам на тэлеграф.бай як-бы адзначыў, што судоку прыйшоў і ў Беларусь…
February 24th, 2006 at 7:50 am
паспрабаваў. атрымалася з другой спробы. здаецца, я вынайшоў, якім чынам лёгка выйграваць. калі гэта будзе працаваць, напішу цягам выходных у ЖЖ.
February 26th, 2006 at 8:59 am
One more sudoku web-site - http://abs.kulichki.com/sudoku/