Стуль — маскалі, а стуль — швэды

Старабеларускія прымаўкі, якія апрача іншага адкапаў Андрэй Катлярчук:

• Зьбіў мяне, як швэдаў Хадкевіч пад Кіргольмам
• Slog mig ned som Khadkevitj svenskar vid Kirgholm.

• За дзедам швэдам
• Under farfar-svenskens tid.

• Тутэйшая асіна, ня швэдзкая павуціна
• Vår lokala asp — är inte något svenskt spindelnät

• Стуль — маскалі, а стуль — швяды, як пазбыцца такой бяды
• Härifrån kommer ryssar, och därifrån svenskar — ingenstans att ta vägen ifrån det stora eländet.

• Як надышлі швяды, то ня стала ў Дварчанскім возеры вады
• När svenskar kom, försvann det vatten ur Dvortjanski sjön.

• Швэд пад Лясной згубіў боты і штаны, а ў Рудні пакінуў і шапку
• En svensk förlorade sina stövlar och byxor vid Ljasnaja, och i Rudnja blev han också av med sin mössa.

• Каша са швэдамі
• En gröt med svenskar

• Як швэд пад Палтавай
• Som svensk vid Poltava

• Босы як швэд
• Barfota som en svensk

У 2003 годзе Андрэй Катлярчук напісаў кнігу “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў” (гэтыя прыказкі і там згадваюцца). З рэцэнзіі:

“З часоў вікінгаў да сяньня гэтыя сувязі застаюцца асымэтрычнымі. Швэды былі вельмі актыўнымі ў Беларусі, але толькі некаторыя беларусы дасягалі берагоў Швэцыі.

Менавіта вікінгі заснавалі першыя, гістарычна вядомыя, дзяржавы ў Беларусі. Былі імі валадары Рагвалод і Тур. Такія імёны даволі папулярныя ў Швэдаў па сяньняшні час. Толькі на Полаччыне знойдзена каля сотні рунічных надпісаў. У беларускай мове заўважаецца цэлы пляст скандынаўскіх словаў, якія маюць гандлёвы і дзяржаўны характар. Вікінгі далі высокія ўзоры кавальскага майстэрства. Старабеларускае права, у тым ліку і літоўскія статуты, фармавалася пад выразным уплывам скандынаваў, пачынаючы ад „Руськай правды” (назва „Русь” – старашвэдзкая).

Вяршыняй беларуска-швэдзкіх стасункаў была Кейданская Вунія, усталяваная ў 1655 годзе. Тады, на некалькі гадоў, нашая старажытная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае ўвайшла ў саюз са Швэдзкім Каралеўствам. У тую пару ў Беларусі пражывала шмат швэдзкіх інтэлектуалістаў (напрыклад, Барастус, паэт-лацініст, які пісаў панэгірыкі ў гонар Крыштафа Радзівіла).

Швэдзкія матывы відаць ня толькі ў беларускай літаратуры, але і ў фальклёры, народных легэндах. Прымаўкі: „За дзедам Швэдам”, „Каша з Швэдамі”, „Босы як Швэд”.

Акупацыя Беларусі Расейскай Імпэрыяй накінула нам назву „негістарычных народаў”. Беларусы зьнікаюць з культурнай мапы Эўропы. Цяпер, намаганьнямі швэдзкіх і беларускіх інтэлектуалістаў, аднаўляюцца сувязі, узаемныя кантакты. Зусім абыякава адносіцца да іх афіцыйная ўлада Рэспублікі Беларусь, якая часам паводзіць сябе як расейская калёнія”.

3 Responses to “Стуль — маскалі, а стуль — швэды”

  1. Bacian Says:

    Выдатная кніжка, дарэчы! Выявілася нашмат цікавейшай, чым я чакаў. Асабліва цікавым і невядомым для мяне раней было ўспрыняцце Беларусі швэдамі. Раю прачытаць!

  2. Administrator Says:

    Дык яе чытаў. Таму і рэклямую. :)

  3. den vilda Says:

    нехорошо межнациональную рознь разжигать
    люблю я шведей
    не понять вам

Leave a Reply