Радзянскія пісьменьнічкі

Вось адшукаў інтэрвію зь беларускім пісьменьнікам Х. Паспрабуйце адгадаць яго імя, год публікацыі і ґазэту, ня клікаючы лінку:

Неяк мяне, беспартыйнага, запрасiлi ў ЦК партыi, прапанавалi напiсаць пра Брэжнева, якi якраз збiраўся адзначыць сваё 75-годдзе. А генсек, я помнiў, у сваёй аўтабiяграфii пiсаў, што працаваў землеўпарадчыкам у Коханаўскiм раёне Аршанскай акругi. А ва “Успамiнах” дадаваў: “Мусiць, такая ўжо ўласцiвасць характару: усе мясцiны, дзе даводзiлася працаваць, люблю i да гэтага часу лiчу роднымi”. Генсек Коханава лiчыць родным? А яно ж ад маiх Зубрэвiчаў усяго за дзесяць кiламетраў. Цiкава-цiкава: малады каморнiк, 1927 год. Непадалёку будуецца Асiнторф. Што ж ён бачыў, гэты землямер, у маiх мясцiнах? I я згадзiўся. Паехаў у Коханава… Затым я паехаў у Маскву, папрацаваў у архiвах, дарэчы, з Масквы я прывёз матэрыял на аповесць “Кулак”. Напiсаў нарыс “Час зямлi”.

1969? 1975? 1981? 1982? … Не. Гэта сяньняшняя публікацыя ў ґазэце нашага ўраду. Люты, дзьве тысяча шосты год ад нараджэньня Хрыстовага.

7 Responses to “Радзянскія пісьменьнічкі”

  1. Aharoni Says:

    URL is wrong - remove a | character at the end.

  2. Aharoni Says:

    I read some articles on Respublika and came upon http://www.respublika.info/3780/politics/article9503/ .

    How close is it to the truth?

    And what exactly is абяцанкі-цацанкі?

  3. adelka Says:

    Асінторф - зусім пад Воршай, мы там непадалек (як раз па дарозе ў Баева) улетку рыбу вудзілі…
    а наконт артыкулу - а што ж ты хацеў? гэта ўсе ж ткі троху меньш напружвае, чым надоі з удоямі, застаецца жыць у віртуальнай рэальнасьці :)

  4. arshanski Says:

    Янка Сіпакоў?

  5. Балён Says:

    А я калісьці напісаў містычнае апавяданьне пра замах на Брэжнева. Не надрукавалі. Бо карава выйшла.

  6. Administrator Says:

    Aharoni

    > URL is wrong - remove a | character at the end.

    Thank you, I fixed that.

    > How close is it to the truth?

    I’m not an expert, but it doesn’t look very credible. I could discuss some points where they obviously twist the facts, but I really think it’s a waste of my time, and besides I’m not that knowledgeable about some things they mention about Latvia…

    > And what exactly is абяцанкі-цацанкі?

    Empty promises.

  7. Administrator Says:

    arshanski: Так! Я так і думаў, што менавіта вы здагадаецеся. :)

Leave a Reply