Archive for February, 2006

Дзякуй, Марына Флёрава

Sunday, February 12th, 2006

Гэта жанчына, якая прынесла мне адну вялікую непрыемнасьць, але якой я ўдзячны за тое, што яна прымусіла мяне пераасэнсаваць мае мэты ў інтэрнэце і сваю актыўнасьць у блаґасфэры. Я прабачаю ёй тую мярзоту і кажу “дзякуй” за тое, што яна дапамагла мне разабрацца ў сабе.
Імя:
be Марына Флёрава
ru Марина Флерова
en Marina Flerova
Мянушкі:
szhapokljak
szhapokljak2
Праца: у Беларусі, здаецца, працавала […]

Казімер Малевіч і мёртвыя піксэлі

Sunday, February 12th, 2006

У аднаго прафэсійнага фотаблогера я вычытаў, што наяўнасьць забітых піксэляў (dead pixels) у фотакамэры можна праверыць такім чынам: закрыць накрыўкай аб’ектыў (на ўсякі выпадак можна яшчэ зайсьці ў цёмны пакой) і зрабіць здымак з доўгай экспазыцыяй. Калі на чорным простакутніку вы ўбачыце сьветлыя піксэлі, значыць яны мёртвыя. Калі іх даволі шмат, то можна паспрабаваць абмяняць […]

Вэбсайт “Эўрапейскага радыё”

Friday, February 10th, 2006

Сяньня адразу ў некалькіх блоґах зьявілася інфармацыя пра вэб-сайт даўно абяцанага мэдыя-праекту Эўракамісіі для Беларусі. На жаль, я зараз ня маю часу падрабязна пісаць пра гэты цуд-СМІ, таму адно толькі пералічу некалькі фактоідаў і падзялюся першымі ўражаньнямі (сваімі і “пазычанымі” ў іншых блоґераў):
Вэб-сайт

Сайт зроблены на бясплатнай оўпэнсорснай плятформе PHP-Fusion. Гэта азначае дызайн і распрацоўка сайту […]

Borland && Turbo Pascal

Wednesday, February 8th, 2006

Сёньня стала вядома, што “Борланд” прадае свой аддзел па распрацоўцы IDE (Integrated Development Environment) і болей ня будзе падтрымваць і прадаваць Delphi, C++ Builder, C# Builder, JBuilder, Kylix ды InterBase. Так вырашыў Тод Нільсэн, CEO, які кіруе кампанія менш, як 100 дзён.
Паводле розных ацэнак, “Борланд” плянуе атрымаць ад 60 да 100 мільёнаў даляраў ад продажу […]

Новае ў онлайн-кнігарні

Tuesday, February 7th, 2006

Хвілінка рэклямы — у онлайн-кнігарню rodina.by “завезьлі” некалькі новых кніжак па-беларуску:

Стараславянская мова
Уладзімер Караткевіч: жыцьцё і творчасьць
Фальклёр у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў
Анталёгія даўняй беларускай літаратуры (11-18 стагодзьдзі)
Беларуская народная творчасьць: Легенды і паданьні
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя
Барока ў беларускай культуры і мастацтве
Этыка — пэдагагічная думка Беларусі

Рэфлексія пра блоґінґ

Monday, February 6th, 2006

Прагледзеў свой папярэдні зьнішчаны (дакладней кажучы, прыхаваны) дзёньнік. Палез шукаць нататкі на “вечныя” тэмы, якія можна было-б разьвіць і перадрукаваць у гэтым блоґу, і быў жорстка расчараваны. Амаль няма такіх запісаў. Быў зьбянтэжаны плыткай сіюмінутнасьцю пераважнай бальшыні запісаў, а таксама бессэнсоўнай прапаґандай (напрыклад, тая-ж сэрыя брыдкіх навінаў пра Белую Галяндыю пасьля няўдалай 2-гадовай вылазкі ў […]

Сеткі P2P

Saturday, February 4th, 2006

Упершыню я пазнаёміўся з peer-to-peer networks (літаральна “сеткі роўны-да-роўнага”) яшчэ ў Белай Галяндыі, зь піянэрамі пад назвай “Напстэр” і “Гнутэла”. Цяпер іх ужо даўно няма, але ёсьць цэлы шэраг іншых праграм тыпу P2P. На працы ў нас такія праграмы забаронены, а ўдома я карыстаюся eMule і DC++, у асноўным для пошуку пірацкіх mp3 і відэакліпаў.
Цікава, […]

Вольная Данія && Барбары Ісламу

Friday, February 3rd, 2006

[This entry in English]
Спальваньне нацыянальнага сьцяга Даніі, незьлічоныя дэманстрацыі пратэсту, байкатаваньне дацкіх прадуктаў і выкіданьне іх з крамаў, закідваньне Дацкіх пасольстваў тухлымі яйкамі і камянямі, высылка дацкіх дыпляматаў, пагрозы з аўтаматамі Калашніка (гл. фоткі на BBC), ананімныя пагрозы забойства на адрас дацкіх журналістаў…
…усё гэта было выклікана публікацыяй некалькіх карыкатур на ісламскага прарока Мухамада ў мясцовай […]

Шанцы Мілінкевіча

Wednesday, February 1st, 2006

Дастаю ўсіх знаёмых і сяброў пытаньнем: “якія шанцы ў Мілінкевіча?” Як выявілася, я аказаўся найвялікшым аптымістам са сваімі 1%. Хоць ты таталізатар распачынай.
Зрэшты, адказ на гэтае пытаньне пра шанцы “адзінага” ня ведае ніхто, а атрыманыя адказы сьведчаць хутчэй пра ўзровень аптымізму/пэсымізму ў апытаных што да сасьпеласьці беларускага народу.
Цікавая ілюстрацыя гэтага — апошняя перадача сэрыі […]