Archive for March, 2006

Гран-пры ТУТ.бай

Friday, March 31st, 2006

Тата толькі што затэлефанаваў зь Менску і сказаў, што я атрымаў галоўны прыз на 4-м Конкурсе кантэнт-праектаў ТУТ.бай [1].
Br23 заняў першае месца ў катэгорыі “Блогі” і атрымаў Гран-пры конкрусу 7-мэгапіксэльную дыгітальную фотакамэру “Nikon” ад спонсара праекту itransition.
Шчыра кажучы, я нават тэарэтычна не спадзяваўся на такі вынік. Паўтары месяцы таму я падаў заяўку на content.tut.by […]

Валадар мухаў

Friday, March 31st, 2006

Днямі прачытаў клясычны твор з школьнай праграмы англамоўных школьнікаў Lord of the Flies (“Уладар мухаў”) Нобэлеўскага ляўрэата Ўільяма Ґолдынґа.
Стандартныя інтэрпрэтацыі “мэсыджу” гэтай кнігі добра вядомыя: гэта пародыя на віктарыянскі “Каралавы востраў”, адмаўленьне прыроджанай перавагі цывілізацыі белых над прымітыўнымі цывілізацыямі тубыльцаў, дэманстрацыя ўнутранай незьнішчальнай жывёльнасьці чалавечай натуры, недасканаласьць і слабасьць цывілізаванага чалавека, паралелі з грэцкім богам […]

Карлаў унівэрсытэт хоча падтрымаць беларусаў

Thursday, March 30th, 2006

Некалькі дзён таму Акадэмічны сэнат Карлавага ўнівэрсытэту прыняў адмысловую заяву да беларускіх студэнтаў і моладзі. Вось беларускі пераклад тэксту, які я атрымаў ад свайго сябра Ільлі Глыбоўскага (belcentrum.org):
Шаноўныя сябры!
Як студэнты і выкладчыкі вышэйшых школаў і ўнівэрсытэтаў Чэскай Рэспублікі хочам падтрымаць Вас у змаганьні супроць дыктатуры, якая пануе ў Вашай краіне. Мы вельмі добра памятаем наш […]

МЭТА: пасьлявыбарчая рэфлексія

Tuesday, March 28th, 2006

Пра палітычную сытуацыю ў Беларусі цяпер пішуць нечакана шмат блогераў. Пішуць добра, цікава, са свайго досьведу, зь “першых рук”, з фоткамі. І гэта ня можа ня цешыць.
Мне-ж у апошнія дні хочацца заткнуцца, акунуцца ў туман, схавацца ў віртуальны кут. Нашто пісаць? З аднаго боку, мне самому няма што дадаць да іхных запісаў, бо гэта […]

Сябры за кратамі

Monday, March 27th, 2006

Мой сябра Зьміцер Лапцёнак ака ZmiLa асуджаны на 15 сутак за мірны пратэст, права на які гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Мой сябра Ягор Шумскі ака Shumski быў затрыманы, і толькі цудам пазьбег арышту.
Мяне перапаўняе адчуваньне бясьсільля і злосьць на бандыцкую ўладу, якая захапіла ўладу і трымае ў страху 10 мільёнаў маіх суайчыньнікаў. Я адчуваю гэтую самую злосьць […]

Размазаны па асфальце

Saturday, March 25th, 2006

А другой гадзіне ночы, ідучы дахаты, стаў сьведкам здарэньня. На праежджай частцы дарогі ля “Макдональдса” на Вацлавяку (той, што наверсе, каля Каня) ляжаў малады чалавек.
Вакол яго стаялі нахіліўшыся тры паліцыянты, побач — дзьве паліцэйскія машыны з уключанымі мігалкамі. Хлопец ня страціў прытомнасьці, нешта ціха казаў паліцэйскаму, ледзь варушыў губамі. З рота ішла кроў. Цела ляжала […]

За дзень да Дня Волі

Friday, March 24th, 2006

А другой гадзіне ночы я ўжо зьбіраўся сыходзіць з офісу, калі прыйшла другая зьмена. “Як там у Менску?” — пытаецца Ш. “Усё ціха”, — адказваю я, пазяхаючы, павольна апранаю куртку. Раздаецца званок — “Ало”. М. з Кастрычніцкай плошчы — “Набяры мяне. Спэцназ рыхтуецца да штурму”.
А шостай раніцы я выйшаў з будынку, на золку. Першы раз […]

3sat kulturzeit

Thursday, March 23rd, 2006

Прыходжу сяньня дамоў а другой гадзіне ночы, уключаю цілявізар, нямецкі канал 3sat і бачу такі знаёмы, да болю знаёмы твар — але-ж нешта пераглючыла і не магу ўспомніць, хто гэта — тут вядучая яго пытаецца на нямецкай мове: “А што вы думаеце пра сяньняшні арышт Андрэя Дынька?” Я аж прыўстаў з фатэля ад такога пытаньня. […]

Кастрычніцкая плошча

Wednesday, March 22nd, 2006

Седзячы ў цёплай прыгожай кватэры ў Празе, я ня маю маральнага права нешта казаць, а тым больш указваць сваім сябрам у Менску. Але я думаю ўсім зразумела, што чым больш людзей там на пляцы, тым больш шанцаў на нейкія зьмены ў нашай краіне. Таму калі вы можаце прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, калі ласка, прыходзьце. За […]

studenty.by

Tuesday, March 21st, 2006

Два дні studenty.by не абнаўляецца. Учора арыштавалі ўсіх, хто меў дачыненьне да гэтага сайту. Арыштаваны Vojur, стваральнік і адміністратар сайту. Арыштавана Тацяна Хома, якая раней была выкінутая з БДЭУ за тое, што яе абралі ў кіраўніцтва найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы. Па іроніі лёсу, апошняя навіна на сайце пра тое, што Тацяна Хома зьбіраецца ісьці […]