Песьні Свабоды

Бос сяньня падорыў усім супрацоўнікам кампакт-дыскі “Песьні свабоды”. Гэты дыск скампіляваны на падставе галасаваньня 1000 беларускіх фэнаў і задуманы ў якасьці “сымэтрычнага” адказу на бяздумную і прадажную расейскую папсьню агіткампаніі “За бацьку!”.

Прыемна было зноў паслухаць дзьве старыя песьні “Новага Неба”, якія я шмат гадоў ня чуў (”Мая краіна” і клясычная “Гэта мы”) і адну старую пясьнёнку “Мясцовага часу”. Але найбольш з гэтага збору мне падабаюцца UltraВожык’ава “Атлянтыда” і “Маё сэрца” ў выкананьні “Partyzone” + Руся. Дарэчы, пасьля нядаўняга прагляду відэакліпу з інтэрвію Русі для белагаляндзкага TV-каналу RTL пачаў яе паважаць за мужную грамадзянскую пазыцыю. Вельмі правільныя рэчы яна расказвала пра Беларусь белагаляндцам. Нават нечакана.

ЗЫ. Між іншым, да 22 сакавіка “Песьні Свабоды” можна задарма спампаваць на старонцы music.fromby.net/sliberty. Цікава, праўда, чаму толькі да 22-га? Напэўна, Вецер Мэханічны падлічыў, што к 22 сакавіка ў Беларусі ўжо пераможа свабода.

One Response to “Песьні Свабоды”

  1. Kryw Says:

    Добры Дзень!
    Дзякуй за Вашую цікавасьць да нашага другога праекта –“Чарнобыльскі Вецер”! Нягледзячы на пэўныя тэхнічныя праблемы, дыск пабачыў сьвет. Першая тысяча з 2-х тысячнага наклада была распаўсюджаная падчас “Чарнобыльскага Шляху-2006”. Некалькі сотняў адправіліся на рэгіёны. Атрымаць свой бясплатны асобнік кружэлкі Вы зможаце на сустрэчы з падпісчыкамі. Калі Вы ня зь Менску –мы пастараемся даслаць дыск поштай (паведаміце дакладную адрэсу!) (альбо Вы маеце магчымасьць спампаваць трэкі дыска з сайта). Нажаль, мы маем абмежаваныя матэрыяльныя, людзкія і тэхнічныя рэсурсы, таму выбачайце маруднасьць.

    Сустрэча адбудзецца 17 травеня (серада) а 18-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ па адрэсе: вул. Варвашэні (цяпер –Машэрава) – 8, уваход пад бел-чырвона-белым сьцягам.

    Прыхапіце з сабой скрынку для CD!

    Каардынатар праекта
    URL: http://bsa.org.by/viecier
    e-mail: czarnobyl2006@tut.by

    P.S.
    У нас ёсьць шмат цікавых задумаў! Калі Вы прадпрымальнік і маеце магчымасьць дапамагчы незалежнаму музычнаму лэйблу “VoliaMusic” –пішыце на e-mail: kryw.mzr@gmail.com
    У цяперашні час беларуская музыка –ці не адзіны эфэктыўны спосаб дагрукацца да сэрцаў новага пакаленьня моладзі, катораму ўшчэнт задурылі галаву так званай “государственной идеологией”!

Leave a Reply