Я жыў
Слухаючы “Мясцовы час” на кружэлцы “Песьні свабоды,” я раптам адчуў востры прыступ настальґіі па тых часох, калі беларускі андэрґраўнд яшчэ запальваў у маім сэрцы агонь, калі я яшчэ шукаў нашу беларускую-ліцьвінскую ідэнтычнасьць… Можа я стаў зусім старамодным, але мне здаецца, што стары беларускі рок нашмат лепшы за тое, што ствараецца цяпер.
Я зусім не экспэрт у музыцы, але мяркую, што “Мясцовы час” мог-бы ў тыя часіны стаць мэґазоркай нашага поп-гард-року, у чымсьці лепшы за “Scorpions”, “Led Zeppelin”, “Rainbow” і “AC/DC”. Гэта патэнцыял можна адчуць, паслухаўшы ўсяго толькі два трэкі: “Я жыў” і “Ноч у Караліне”.
У палоне ўспамінаў палез шукаць Ґуґл вэб-бачынкі пра гісторыю “Мясцовага часу” ды тэксты песень і знайшоў толькі адну (!) старонку, на “Тузіне“:
Адна з самых яркіх груп Беларусі — “Мясцовы час” — магла бы мець усё. Зрэшты, на пачатку 90-х амаль так і было. Дзякуючы шмат у чым “Мясцоваму часу”, Наваполацак на караценькі прамежак часу меў ганаровы статус — сталіца беларускага рок-н-ролу. А “Мясцовы час” быў гонарам той сталіцы. Зорка зьзяла нядоўга, але музыка з шыкоўным вакалам Алеся Кузьміна засталася назаўсёды…
А вэб-старонкі з тэкстамі “Мясцовага часу” ў інтэрнэце няма ніводнай. Вось жа не паленаваўся — набраў тэкст адной зь песень:
Я жыў
Ледзь гарыць сьвечкі агонь. 
Ранак спужае мой сон.
Вось і ўсё. Скончылася ноч.
Сонца ўзыходзіць на трон.
Новы дзень, што ты прынёс?
Радасьць ці можа быць сьмерць?
Падкажы, сумны мой лёс,
Што Богам дадзена мне?
***
(прыпеў:)
Скажы мне, як мне жыць і што аддаць?
Каб на сканчэньні год я б змог сказаць
Я жыў!
Я жыў!
Я жыў!
***
Каб пражыць і не журбіць,
Помні зямлі запавет,
Дзе бы ты ні быў, дзе б ні блукаў,
Скрозь пакідаеш свой сьлед
(прыпеў х 2)
***
Як паліў сьвечкі агонь,
Успомніў адвечны закон.
Вось і ўсё, скончыўся дзень.
Сонца садзіцца за ўзгор.
ЗЫ. Некаторыя MP3 “Мясцовага часу” можна паслухаць на “Тузіне гітоў”:
• Я жыў MP3 (2.9 МБ)
• Ноч у Караліне MP3 (6.9 МБ)
• Ноч MP3 (3 МБ)
• Вецер MP3 (3.8 МБ)
Усе MP3 можна пампаваць задарма (дзякуй табе, Вецер Мэханічны!), але яны абароненыя паролем, які рэґулярна мяняецца. Бягучы пароль можна ўбачыць на банэры на старонцы music.fromby.net/mp3.

March 4th, 2006 at 4:22 pm
http://anisa.h10.ru/m_chas1.shtml
March 4th, 2006 at 4:29 pm
> http://anisa.h10.ru/m_chas1.shtml
“С 7 января 2001 года лидер (великолепнейший вокал Беларуси), Александр Кузьмин (Фула), живет и работает в Германии. А жаль!!!”
Сапраўды, шкада. Цікава, кім працуе?
March 4th, 2006 at 7:28 pm
Так, сапраўды, Мясцовы час - гэта супэр. “Ноч у Караліне” асабліва грэе душу. Здагадайся чаму :))).
Увогуле, я цяпер так часта слухаю старыя беларускія запісы пачатку незалежнасьці. Тады была нейкая адмысловая рамантыка, якой цяпер не адчуваецца.
Рамантычны ўздым цяпер вельмі часта замяніла агрэсія, злосьць і апатыя.
Але мне вельмі спадабаўся новы трэк УльтраВожыку “Фабрыка сноў” - http://luka.rocks.it/
March 4th, 2006 at 7:36 pm
офтоп. Ты нейк пісаў пра беларускія блогі. Дні два таму з’явіўся яшчэ адзін: http://www.rounik.blogspot.com/
што думаеш наконт яго?
March 4th, 2006 at 7:52 pm
Я ўжо шмат разоў пісаў у блогу і на форумах пра фальшывую настальгію, якая адольвае мяне, бо сьвядома я ў тыя часы ня мог слухаць ні “Мясцовы час”, ні “Уліс”. Але ўсе тыя песьні ўсё адно выклікаюць тое шчымлівае пачуцьцё. Зь Мясцовага Часу мне больш даспадобы “Доўгі шлях дамоў”
March 4th, 2006 at 8:13 pm
лядоўні чыніць. нармальная прафэсія.
March 4th, 2006 at 11:58 pm
Балён: Маеш рацыю, пэўна. Але што такое аб’ектыўная карціна мінулага? Яе-ж не існуе. Ёсьць толькі памяць канкрэтных людзей. А ў чалавечай памяці ўсё што заўгодна можа трансфармавацца да непазнавальных маштабаў і формаў. Неіспаведзімы шляхі нэўронаў. :)
March 5th, 2006 at 12:09 am
antanian: “лядоўні чыніць. нармальная прафэсія”
Гэта ты іранізуеш?
March 5th, 2006 at 9:27 am
што іранічнага ў добрай прафэсіі?
Ці мала ракінрольшчыкаў пайшло па крывой сьцежцы?
March 7th, 2006 at 6:56 pm
А мяне найбольш уразіла сваей глыбінёй песьня “Дзе мой край” ТОДАРА на вершы Караткевіча.
А песьня “Не жадаю” ЧПБ - гэта такі драйв! Нягледзячы на падвоены плягіят, атрымалася супэр!
March 13th, 2006 at 10:47 am
может можно где ни будь купить диск?
или кто ни будь может поделиться тем что есть кроме опубликованных тут ссылок?
March 15th, 2006 at 6:53 pm
“Я жил” - обалденная вещь, спасибо. Жаль, запись некачественная. Какой же это год?
March 15th, 2006 at 9:14 pm
так, я таксама пра гэта писала (и пра насталжы и пра мч)
http://adelka.livejournal.com/110468.html?nc=10
http://adelka.livejournal.com/110843.html?nc=76
July 22nd, 2007 at 1:32 pm
Вялізарнейшае дзякуй за тэкст песьні “Я жыў”!!! Песьня цудоўная! Уяўляю, як гэта ўсё адчуць жыўцом, на канцэрце!
Можа, спадар выкладзе яшчэ тэксты? Напрыклад тых песьняў, якія можна спампаваць на Тузіне.
July 22nd, 2007 at 1:33 pm
Я маю на ўвазе песьні “Мясцовага часу”.