Як надурыць Эўракамісію на два мільёна эўра
Мінула некалькі тыдняў, як стартаваў мэдыя-праект Эўракамісіі, пра які так шумелі эўрабюракраты, і ўжо можна падсумаваць першыя вынікі. Дык што мы атрымалі?
1) Мы маем прыміціўненькі вэб-сайцік з онлайн-музычкай і неарыгінальнымі навінамі (belradio.fm, пра які мы ўжо гаварылі);
2) Мы маем радыё на кароткіх хвалях, якое ніхто ня будзе слухаць па-за межамі таго кола людзей, якія і так усё ведаюць;
3) Мы маем платнае (!) TV, якое практычна ніхто ня зможа глядзець і якое будзе па-расейску па трыццаць хвілінак на тыдзень, магчыма, нешта расказваць пра Беларусь, але зусім і не абавязкова пра Беларусь. Вось афіцыйнае апісаньне-анонс праграмы з сайту RTVi:
“Окно в Европу”: Новости, репортажи, очерки, аналитика, беседы в студии, интервью и дебаты по поводу главных событий в области политики, экономики, культуры, этнографии, образования и социальной сферы современной Европы. Подробности того, как устроена жизнь в странах Евросоюза, позитивные и негативные результаты вступления в Евросоюз для жителей восточноевропейских стран, обсуждение наиболее важных событий в России, Белоруссии, Украине. Предстоящие президентские выборы в Белоруссии.
Ітаго, наш беларускі ботам-лайн:
Два мільёны эўра на вецер. Чырвоным па беламу.

March 7th, 2006 at 7:05 pm
Так, глядзеў я па RTVi гэтую “перадачку”. Патыхае таннай бульваршчынай. Хвілін недзе 10 прысьвяцілі выбарам у Беларусі, нейкую нарэзку з кадраў паказалі, Гайдукевіча пазначылі як “Гайнукевіч”, а потым аналітык непамятаюякой расейскай газэты патлумачыў нам, што нічога ў беларусаў не атрымаецца, мабыць, толькі ў аддаленай будучыні, беларусы за бацьку, Беларусь - “тэрыторыя” цікавая для Расеі і гэтак далей. Потым распавялі пра Косава і касавараў, і я ўжо не глядзеў.
Карацей, гіблая гэта справа - даваць Расеі місію распаўсюду дэмакратыі на Беларусь, у чым я ў чарговы раз пераканаўся.
March 7th, 2006 at 7:11 pm
Bacian: Дык, выходзіць, гэты грошы нават не на вецер, а на шкоду Беларусі?
March 7th, 2006 at 7:30 pm
Як на маю думку, то так. Проста нехта вырашыў разьдзірбаніць грошы :)
March 8th, 2006 at 9:35 am
Zastajecca tolki skardzicca u Eurakamisiju
March 8th, 2006 at 10:20 am
Па-першае, ці гэта нешта дасьць? Па-другое, перад тым, як пісаць лісты ў эўракамісіі, я хацеў бы на ўласныя вочы паглядзець хаця-б некалькі выпускаў гэтага “вакна ў Эўропу”. Ці можна іх недзе ў інтэрнэце пабачыць?
March 8th, 2006 at 10:34 am
ЗЫ. Ці нехта ў Беларусі можа глядзець RTVi:
* http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/3/BAFE468E-6F11-4F35-995C-8BB169090FEF.html
March 8th, 2006 at 1:39 pm
>>ЗЫ. Ці нехта ў Беларусі можа глядзець RTVi:
Я магу. Як і ўсе падключаныя да CosmosTV (cosmostv.by). RTVi уваходзіць у стандартны пакет.
Хаця з год таму яны нейкае апытаньне праводзілі - які канал замяніць і RTVi аволі т людзей жадалі выкінуць. Але пакуль ідзе.
March 8th, 2006 at 2:44 pm
>> ЗЫ. Ці нехта ў Беларусі можа глядзець RTVi:
У сваёй кабэльнай сетцы я глядзеў першыя два выпускі перадачы. Ведаю, што ў іншых магілёўскіх “кабэлях” таксама ёсьць RTVi (прынамсі, год таму дакладна). Яго тэлепраграму друкуюць у мясцовай прэсе. Дарэчы, наступная перадача выйдзе ўжо ў суботу а 22.00 па беларускім часе, працягласьць – дзьве гадзіны.
Уражаньне ад першых перадач. Па-першае, чалавек, які нічога ня чуў пра тэндэр, не зразумее мэтаў “Акна” – данесьці альтэрнатыўную інфармацыю БЕЛАРУСАМ. Глядач напэўна падумаў, што абмеркаваньне беларускіх падзеяў – гэта толькі адна з тэмаў праграмы з шэрагу іншых эўрапейскіх. У апошнім выпуску яны чамусьці толькі пераказалі заяву кгб пра раскрыцьцё “плянаў радыкальнай апазыцыі”, пункт погляду прадстаўнікоў апазыцыі ня быў прадстаўлены. Зусім не былі згаданыя такія важныя падзеі мінулага тыдня, як тэлевыступы кандыдатаў, зьбіцьцё Казуліна і журналістаў, сустрэча Мілінкевіча на плошчы Свабоды. Затое “Эўраньюз” без аніякіх 2 мілёнаў эўра пра гэта паведамляў.
Таксама свае заўвагі наконт першай перадачы я зьмясьціў на іх форуме:
http://forumy.ru/rtvi/view.php?dat=20060127022638
Заўвагі наконт другой перадачы даслаў на электронны адрас “Акна ў Эўропу” – адказу пакуль не атрымоўваў.
To admin: Магу даслаць фоткі свайго тэлевізара з кадрамі перадачы.
Што тычыцца радыё, дык яго я магу слухаць толькі ў інтэрнэце. Частата на сярэдніх хвалях 621 кГц у Магілёве ня ловіцца. А вось Рацыя ловіцца, хаця горш, чым Свабода на сваіх кароткіх хвалях. Канешне, калі ў Заходняй Беларусі ёсьць добры прыём на сярэдніх хвалях, тады выбар частот новымі радыёстанцыямі яшчэ можна апраўдаць. Калі і там дрэнны прыём, дык нейкі зьдзек атрымоўваецца – маўляў кароткія хвалі амаль ніхто ня слухае ў Беларусі, мы тады арганізуем вяшчаньне на сярэдніх, якія больш распаўсюджаныя, толькі тое, што перадатчыкі слабыя, гэта ўжо ня нашы праблемы.
March 8th, 2006 at 2:49 pm
мАгІлёвец: вялікі дзякуй за інфармацыю.
Капіюю сабе ў комэнты выказваньне з форуму RTVi, каб была пры сабе копія, калі што:
“Первой передачей “Окно в Европу” полностью разочарован. Хотя, честно признаюсь, не ожидал глубокого анализа событий в Беларуси, поскольку иностранные СМИ, за исключением польских, практически не интересуются событиями в Беларуси и как результат – создание мифов и т.д.
Мои замечания:
1. Программа, как известно, создана для белорусов, однако, в результате получилась адресованной жителем России и других стран. Основная причина, на мой взгляд, - это отсутствие в передаче белорусских экспертов и журналистов.
2. Совершенно неверные акценты расставлены в объяснении позиции единого кандидата от оппозиции А.Милинкевича. Он действительно говорит о продукции, которая залеживается на складах беларуских предприятий, но в то же время он признает, что действующая власть обеспечила беларусов «чаркой и шкваркой». Главный же лейтмотив всех его выступлений и интервью – это унижение человеческого достоинства, наличие тотального страха в обществе. «Свобода. Правда. Справедливость» - это лозунг предвыборной кампании Милинкевича.
3. Анализ рейтингов кандидатов вообще мне напомнил бытовые разговоры на кухне. Более корректно было представить данные социологов. К примеру, «Гэллапа» с его 24% за Милинкевича и 57% за Лукашенко в середине января и какого-нибудь провластного центра с его 3% «за оппозицию» и 76% за Лукашенко.
4. Отсутствие белорусского языка.
5. Главное политическое событие уходящей недели в Беларуси – телевыступления оппозиционных кандидатов – почему-то осталось незамеченным.
6. Ожидал, что Беларуси будет посвящено больше времени. Остальные темы, думаю, зрителям RTVi и так известны. Если в белорусской кабельной сети идет RTVi, то там есть и EuroNews…”
March 11th, 2006 at 10:43 pm
Паглядзеў гэтае шоў на RTVI. Вядучы - гаўно. Два субяседнікі - нейкі прадстаўнік беларускай дыяспары з Масквы і прадстаўнік Казуліна. Абодва казалі нейкую лухту. Размова выглядала вяла і тупа. Пра Мілінкевіча амаль ні слова. Хвалілі Лукашэнку, нават прадстаўнік Казуліна казаў, што Лукашэнка зрабіў шмат добрага. Ніякіх відэаматэрыялаў, акрамя кароткага без тлумачэньня відэа з дэманстрацыі 2 сакавіка, не паказалі.
March 11th, 2006 at 11:50 pm
Відэа з 2-сакавіка, наколькі я памятаю, не было. Быў відэарад зь леташняга Дня волі… І навошта вылучалася тэлефонная лінія, я так і не зразумеў, навошта было рабіць працягласьць на 80 хвілінаў, калі запоўніць іх практычна няма чым… Не перадача, а прафанацыя. Ані фактаў, ані камэнтароў цікавых. А абяцалі ж столькі ўсяго:
“Сярод запрошаных экспертаў, як паведамляюць арганізатары, - Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, дзяржсакратар так званага «саюзу» Беларусі і Расіі Павал Барадзін, старшыня палітычнай рады СПС Мікіта Бялых, журналіст Віталь Портнікаў. Апроч таго, інтэрв`ю для праграмы далі Камісар ЕС па знешніх пытаннях Беніта Феррэра-Вальднер, прадстаўніца БДІПЧ АБСЕ Урдур Гуннарсдоццір, генеральны сакратар Савета Еўропы Тэрры Дэвіс і шэраг іншых знаных палітычных фігур і экспертаў Еўропы.” (Цытата з “Хартыі”)
Напэўна, цікавую перадачу пра прэзыдэнцкія выбары могуць зрабіць толькі беларускія незалежныя журналісты.
March 12th, 2006 at 12:59 pm
Так, абы што атрымалася.Відыя са дня Волі 2005г. Два маскаля сядзелі з вядучым, які нават знешне не праяўляў цікавасці да думак суразмоўцаў.Ніякай карыснай інфармацыі, акрамя таго, што ФСБ суместа з Генпракуратурай судзейнічалі з’няцьцю бігбордаў з Мілінкевічам, аплочаных дыяспарай беларусаў Масквы.На ўсё гэта далі 30 хвілін(разам з рэклямай) і перайшлі да выбараў у Украіне….