Сакавіцкі сьнег у Празе

Летась 12 сакавіка мы ўжо хадзілі бяз куртак ва ўнівэрсытэцкі батанічны сад і глядзелі на вяснавыя кветкі, а сёлета 12 сакавіка ў нас усю ноч ішоў сьнег. Увесь дах завалены сьнегам, сантымэтраў пятнаццаць. Вось як выглядае наша вакно на другім паверсе:

snow in prague, czech republic, march 2006

У Менску прагноз надвор’я на 19 сакавіка таксама не суцяшае. Сыноптыкі абяцаюць каля -6 градусаў ніжэй за нуль. Але ўкраінцаў надвор’е не спыніла. Дык калі воля народу да змаганьня яшчэ ёсьць, я думаю, мароз ім не перашкодзіць.

4 Responses to “Сакавіцкі сьнег у Празе”

  1. Administrator Says:

    Праская вясна. Аўтамабілі каля нашага дому:
    http://www.flickr.com/photos/zdymki23/111489455/

  2. Балён Says:

    Так бы і не падумаў, што Прага :)

  3. мАгІлёвец Says:

    Цікавы прагноз надвор’я падае мэтэа.бай. На 19-га абяцаюць удзень -13, ноччу — -8, а ўдзень 20-га — ужо +1. Свабода прыйдзе за адну ноч?

  4. мАгІлёвец Says:

    Спасылка: http://meteo.by/Minsk-day10.html

Leave a Reply