IMax && Spore
У нядзелю ўпершыню схадзілі з жонкай у кінатэатар “IMAX” (знакамітыя кінатэатры з палярызацыйнымі акулярамі і трохмернай ілюзіяй на вялізным экране). У Франкфурце-на-Майне таксама быў свой “ІМАКС”, але мы чамусьці так і не знайшлі часу на гэтую забаўку, тым больш, што ў Празе таньнейшыя квіткі. Уражаньні даволі станоўчыя, хаця я штосьці такое чакаў: уявіце сабе нешта накшталт стэрафільмаў у менскім кінатэатры “Мір”, толькі ў пяць разоў больш якасна зробленыя, на гіганцкім 20-мэтровым экране, з выдатным гукам… Мы палядзелі фільм Сьмітсонаўскага інстытуту GALAPAGOS 3D , пекную гісторыю жывёльнага сьвету на Галапагосах, па якім Чарльз Дарвін амаль дзьвесьце гадоў таму выводзіў тэорыю эвалюцыі.
А яшчэ нядаўна выйшла новая кампутарная гульня “Спора” (Spore). На Goolge Video ё паўгадзінная відэа-прэзэнтацыя гульні. Па-мойму, яна можа стаць адной з самых геніяльных гулек за ўсю гісторыю праграмаваньня (ну хіба пасьля Life ;)). Калі апісаць гульню адным сказам, гэта тэорыя і практыка эвалюцыі ад аднаклетачнага арганізму да міжгаляктычных войнаў, з рэальнымі арганізмамі, жывёламі, гарадамі ад іншых удзельнікаў у інтэрнэце. Іншым словам, гэта multiplayer SimCity + Civilization + Fun.

March 15th, 2006 at 1:12 pm
Hey. How can I contact with you? I’m from Poland and I spotted your blog by wordpress language file - because I got some server space I wanted to help our eastern friends :) and if anybody would be in need give server space for independent blogging. Because we can run own site on wordpress and we can select own language files it’s much more better than blospot for example.
But when I tried to check this belarusian language files it won’t work. Almost all was still in english. Does this language files work?
Best regards from Warsaw :)
February 15th, 2007 at 11:54 am
У нас вже давно э подiбний кiнотэатр, дiтям дуже подобаэться! Але фiльми дуже простi за сюжетом, бiльш направленi на дэмонстрацiю эффектiв