studenty.by

Два дні studenty.by не абнаўляецца. Учора арыштавалі ўсіх, хто меў дачыненьне да гэтага сайту. Арыштаваны Vojur, стваральнік і адміністратар сайту. Арыштавана Тацяна Хома, якая раней была выкінутая з БДЭУ за тое, што яе абралі ў кіраўніцтва найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы. Па іроніі лёсу, апошняя навіна на сайце пра тое, што Тацяна Хома зьбіраецца ісьці ў суд і змагацца за сваё аднаўленьне ў БДЭУ.

Але яна выступіла на Кастрычніцкай плошчы… і апынулася за кратамі.

Сайт замаўчаў. Замаўчалі іх блогі.

4 Responses to “studenty.by”

  1. aliaksej Says:

    нужны ди-жеи, любые музыкальное выступление (барабаны, гитара, чтоугодно….), артистическое выступления, (театр, юмористические, литературные), художественные (оформление плакатов, растяжек, изготовление кукол, карикатуры).ПЕРФОРМАНСЫ, ОЧЕНЬ нужна симоволика: наклейки, значки список продолжите сами. Приходят новые люди, им нужно дать значёк.

    Нужно подумать над освещением лагеря. Приносите зьнічы, свечи, газовые лампы для освещения.

    Нужна помощь в организации каплицы: приносите иконы, хотим сделать небольшой иконостас

    Нужна техническая поддержка: доступ в интернет, организация сайта (?)

    Очень нужна информационная поддержка. Нужны идеи!

    Нужны ЛЮДИ! Особенно ДНЕМ! Приходите в обеденный перерыв, на 10-15 минут, оставайтесь после работы.

    Нашая мэта - СВАБОДА! БУДЗЕМ РАЗАМ!

  2. aliaksej Says:

    Як дабрацца на плошчу?
    Бясьпечны спосаб дабрацца на плошчу гэта ехаць аўтобусам 100 ад Акадэміі Навук.

    Калі кіроўца паспрабуе праехаць міма і неспыняцца на прыпынку, што знаходзіцца на плошчы, неабходна пачаць голасна патрабаваць кіроўцу каб спыніў аўтобус. Я так зрабіў сёньня ўвечары і ён усё-ж спыніўся, хоць праехаў некалькі дзесяткаў мэтраў далей за прыпынак.

    Таксама можна дабрацца на плошчу на таксоўцы. Адносна мэтро нічога не магу сказаць. Учора раніцай я выехаў з плошчы на мэтро і ўсё нармальна.

    Калі дабіраецеся ўдзень, то баяцца няма чаго.

  3. RWD Says:

    Вольга Кузьміч ( http://users.livejournal.com/_tarka_/ ) таксама там.
    Усім па 10 сутак.

    Сёньня яшчэ і Дынько 10 сутак.
    http://spring96.org/by/news/4020/

  4. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Сьлізьнякі ў інтэрнэце Says:

    […] Суд быў перанесены тройчы. Двойчы па віне ўнівэрсэтыту. І адзін раз з-за таго, што Тацяна Хома… адбывала арышта на Акрэсьціна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. (Тады-ж замаўчаў і сайт studenty.by, бо і Тацяна Хома, і стваральнік сайту Vojur былі арыштаваныя за ўдзел у мірных пратэстах. […]

Leave a Reply