Кастрычніцкая плошча
Седзячы ў цёплай прыгожай кватэры ў Празе, я ня маю маральнага права нешта казаць, а тым больш указваць сваім сябрам у Менску. Але я думаю ўсім зразумела, што чым больш людзей там на пляцы, тым больш шанцаў на нейкія зьмены ў нашай краіне. Таму калі вы можаце прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, калі ласка, прыходзьце. За нас усіх, за сваіх бабулек, за тожабеларусаў, за манкуртаў, за тых, хто ў Празе, у Бэрліне і ў ЗША.
Тыя, хто там стаяць дзень і ноч — героі. Без патэтыкі, яны — рэальныя героі. Яны стаяць на холадзе, на сьцюдзёным ветры, галодныя, пад пастаянным наглядам мянтоў і выблядкаў “у цывільным”, з рызыкай быць арыштаванымі ў любы момант, за абстрактны тэрмін, за прынцып і ідэал — свабоду.
Яны стаяць за ўсіх нас.

March 22nd, 2006 at 10:16 am
Я толькі што з Кастрычніцкага. Стаяць будуць, бо гэтыя людзі касьцяк вольнай Беларусі. Але ім патрэбная цёплая вопратка, ежа, кава і гарбата. Нажаль менчукі яшчэ не вельмі салідарныя, бо ўсяго гэтага бракуе…
March 22nd, 2006 at 10:19 am
P.S. Усё гэта павінна была падрыхтаваць (фінансаваць) нашая эміграцыя, каб хоць нечым кампэнсаваць сваю адсутнасьць на пляцы…
March 22nd, 2006 at 7:29 pm
А чаму не мясцовыя прадпрымальнікі, напрыклад? Бізнэсоўцам у гэтай краіне жыць і рабіць бізнэс.