3sat kulturzeit
Прыходжу сяньня дамоў а другой гадзіне ночы, уключаю цілявізар, нямецкі канал 3sat і бачу такі знаёмы, да болю знаёмы твар — але-ж нешта пераглючыла і не магу ўспомніць, хто гэта — тут вядучая яго пытаецца на нямецкай мове: “А што вы думаеце пра сяньняшні арышт Андрэя Дынька?” Я аж прыўстаў з фатэля ад такога пытаньня. Але за тое зь перапуду адразу ўспомніў твар — гэта-ж наш майстра ўрбаністычнага краявіду, вядомы беларускі фотамастак Артур Клінаў, зь якім я быў пазнаёміўся ў Празе некалькі месяцаў таму і які асабіста падпісаў мне свой альбум “Горад СОНца”, сьмешным чынам паблытаўшы маё прозьвішча.
Потым яшчэ хвілін пяць яны размаўлялі пра Кастрычніцкую плошчу, Дынька, Эўразьвяз і Лукашэнку. Клінава накладалі па-нямецку, нацюрліхь.
Перадача, дарэчы, вельмі файная, заўсёды мне падабалася — называецца Kulturzeit (Час культуры). Здаецца, самая рэйтынгавая на 3sat. Напэўна, з-за вядучай — чорнагаляндзкай прыгажуні Андрэы Майер.
Андрэа Майер, між іншым, ня першы раз уздымае тэму Беларусі. Некалькі месяцаў таму зрабіла вельмі добрую перадачу пра беларускую рок-музыку, у якой Руся з “Індыгі” расказвае, што безь беларускай мовы ў нас няма будучыні…
Вобшчам, Андрэа — наш чалавек у Белай Галяндыі. А Руся — наш чалавек у Індызе.

March 23rd, 2006 at 12:49 pm
Артур усё-ж проста мастак. Фота — гэта адзін са спосабаў.
March 23rd, 2006 at 3:43 pm
І менавіта таму ўся Індыга расейскамоўная і маскальскадумная?
March 23rd, 2006 at 3:46 pm
Vital Voranau: какой ужас, кругом врагі.
March 23rd, 2006 at 3:46 pm
Ліцьвінскі Зубр: А чаму, калі я дадаю прыстаўку “фота” да слова “мастак” ты лічыш гэта паніжэньнем рангу? ;)
March 24th, 2006 at 12:31 am
To Administrator: Не зычу магчымасьці пераканацца ў адваротным.