Сябры за кратамі
Мой сябра Зьміцер Лапцёнак ака ZmiLa асуджаны на 15 сутак за мірны пратэст, права на які гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Мой сябра Ягор Шумскі ака Shumski быў затрыманы, і толькі цудам пазьбег арышту.
Мяне перапаўняе адчуваньне бясьсільля і злосьць на бандыцкую ўладу, якая захапіла ўладу і трымае ў страху 10 мільёнаў маіх суайчыньнікаў. Я адчуваю гэтую самую злосьць у тысяч людзей, якія ведаюць пра масавы абман, пра бандытызм улады. Але мы не павінны душыцца гэтай злобай, як аўтаімуннай атрутай. Мы павінны накіраваць нашу ўнутраную энэргію, няхай і нэгатыўную, на барацьбу.
Кожны з нас павінен рабіць тое, што можа зрабіць. Учора я напісаў чарнавы варыянт ToDo List, да якога вы можаце дадаць свае ідэі і прапановы:
* www.rydel.net/belarus_secret.php
Не апускайце рукі. Працягвайце змаганьне.
ЗЫ. Сябры, мне сорамна, што я ня быў з вамі.

March 27th, 2006 at 10:06 pm
думаю.
March 28th, 2006 at 3:11 am
напішы, як прыдумаеш.
March 28th, 2006 at 1:53 pm
Мне таксама, сорамна…
March 29th, 2006 at 1:29 pm
сеньня ігар зьміле (і яшчэ шэрагу сяброў) перадачу ў жодзіна перадасьць.
увечары напішу справаздачу.
а ты робіч карысную справу, мы б без “свабоды” заклынуліся без інфармацыі, таму не рэфлексуй.
у мяне такія ж думкі ў вільні былі - складана фізічна быць у адным месцы, а думкамі - зусім у іншым…
March 29th, 2006 at 1:49 pm
Кантэнт “Свабоды” робяць дзясяткі людзей у Менску. Яны — сапраўдныя журналісты, якія ідуць на рызыку.
March 31st, 2006 at 12:24 pm
Myarkuju, belarusi zamezhzha pavini mec’ programmu dapamogi, pavini stvaric’ hoc’ neshta, bo soramna. Yak mi mozhan ab’yadnaca?
Shmat ljudzej za myazhoj ne vedujut dze isnie BELARUS’. Ne vedajut chto Shagal naradzijsya u Belarusi, u Belarusi ne vedujut pra tutejshih belarusau.
Bo tezis moya hata skraju uzho ne projdze!
Vos’ chitala fantasy Ol’gi Gromiko pra Belarus’. Priemna. Zhal’ pa-rassejsku.
Krainu *robyac’* jae ludzi!
April 27th, 2006 at 6:54 pm
Мне рэальна пашэнціла. Рыхтаваўся ўжо на 15 сутак у Жодзіна.
Ёсьць яшчэ людзі сярод мянтоў