МЭТА: пасьлявыбарчая рэфлексія

Пра палітычную сытуацыю ў Беларусі цяпер пішуць нечакана шмат блогераў. Пішуць добра, цікава, са свайго досьведу, зь “першых рук”, з фоткамі. І гэта ня можа ня цешыць.

Мне-ж у апошнія дні хочацца заткнуцца, акунуцца ў туман, схавацца ў віртуальны кут. Нашто пісаць? З аднаго боку, мне самому няма што дадаць да іхных запісаў, бо гэта будзе нагадваць “кіраваньне” партыяй факсамі зь Нью-Ёрку. З другога боку, ні пра што іншае пісаць ня хочацца, бо думкі толькі пра гэта. Пісаць нешта вясёленькае, каб узьняць настрой, калі Зьміла і іншыя сябры сядзяць “на сутках”, гэта проста гадка.

Таму пра палітыку маўчу. Маўчу пра Беларусь. Але ціха радуюся, што тыя, хто цяпер у Менску, маўчаць напэўна не зьбіраюцца.

8 Responses to “МЭТА: пасьлявыбарчая рэфлексія”

  1. brat_marakasau Says:

    пiшы па-ангельску для тых, хто па беларуску не разумее…
    каб чула як мага болей людзей.

    бо як падумаю, што сяброука, зь якой разам прыйшлi 20га на плошчу i стаялi там уначы, i якой зараз зманацца и змагацца з дэканатам,
    сотня сяброу, затрыманыя на майдане 24га, калi я спау, спадзеючыся прыйсьцi а 7й,
    тузiны маiх сяброу, якiх арыштавалi пауторна у Гродне на мiнулым тыднi - усе яны нямыя, яны паасобку у сваiх камэрах, нас ня чутна, нас перакрычалi, то разумею, што твая дапамога вельмi важная

  2. Administrator Says:

    Так, па-ангельску “лікбез” раблю. Спыняцца ня буду. Але 300-400 наведнікаў — гэта, канечне, кропля ў моры благасфэры…

  3. litota_ Says:

    Я вас разумею. Не перажывайце.

  4. Administrator Says:

    Літота, чаму ізноў на “вы” ці гэта множны лік? :)

  5. litota_ Says:

    А хіба мы на “ты”??

  6. Administrator Says:

    А хіба ў мяне дэжавю? :)

  7. litota_ Says:

    Можа, памяць у мяне дзявочая. На “ты”, дык на “ты” :)))

    Нагадвай і надалей, калі што :))

  8. Dzimachka Says:

    Mjane klichuc’ na Shljah.. zdaecca tut neshta mozh atrymacca z paperami i prauda dauc’ vyjehac’…. Tre kanchac’ z getaj Leninshchynaj:)

Leave a Reply