Карлаў унівэрсытэт хоча падтрымаць беларусаў
Некалькі дзён таму Акадэмічны сэнат Карлавага ўнівэрсытэту прыняў адмысловую заяву да беларускіх студэнтаў і моладзі. Вось беларускі пераклад тэксту, які я атрымаў ад свайго сябра Ільлі Глыбоўскага (belcentrum.org):
Шаноўныя сябры!
Як студэнты і выкладчыкі вышэйшых школаў і ўнівэрсытэтаў Чэскай Рэспублікі хочам падтрымаць Вас у змаганьні супроць дыктатуры, якая пануе ў Вашай краіне. Мы вельмі добра памятаем наш 1989 год, калі ў Чэхаславаччыне, у тым ліку дзякуючы студэнтам, паў камуністычны рэжым. Мы лічым, што нешта падобнае хутка здарыцца і ў Вас. Мы хочам Вас падтрымаць у гэтым памкненьні.
Каб нашая дапамога была як мага больш адчувальнай, хочам Вас папрасіць, каб Вы нам напісалі, што для Вас у гэты час найбольш важна. Мы можам Вам прапанаваць фінансавую, матэрыяльную ці палітычную падтрымку (ініцыяваць ціск на чэскі ўрад і дэпутатаў, а празь іх і на органы Эўрапейскага Зьвязу). Напішэце нам калі ласка, што для Вас зараз зьяўляецца найбольш актуальным.
Чэскі ўрад на мінулым тыдні ўхваліў адозву, паводле якой студэнты, якія будуць за свой удзел у дэманстрацыях выключаны з навучальных установаў, будуць мець магчымасьць працягнуць навучаньне ў чэскіх унівэрсытэтах. Калі Вы ці нехта з Вашых сяброў вырашыце скарыстацца гэтай магчымасьцю, то можаце разьлічваць на нашую дапамогу. Ніжэй прыводзім некалькі адрэсаў, на якія можаце зьвярнуцца – хай па параду, фінансавую дапамогу ці дапамогу з жытлом у Празе.
Зь сяброўскім вітаньнем,
Сябры Акадэмічнага сэнату Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе
Адзін з кантактаў у Акадэмічным сэнаце:
Jakub Jareš
Faculty of Arts and Philosophy, Charles University in Prague
jakubjares@centrum.cz
+420-776-017-950

March 30th, 2006 at 4:41 pm
Vyjdzi w Y!M
March 30th, 2006 at 4:46 pm
Na pracy nie mahu. Praz niekalki hadzinau.
March 30th, 2006 at 7:00 pm
Офф топ:
ці ёсць увогуле магчымасць патрапіць на бясплатную вучобу ў Чэхію, калі не зьяўляешся ўжо студэнтам?
March 31st, 2006 at 2:40 am
lizdejka: Я-б не сказаў, што гэта афтоп. ;)
Здаецца, можна, але лепш за ўсё спытацца ў тых беларусаў і беларусачак, якія ўжо вучацца тут:
http://volja.livejournal.com/profile
http://doriy.livejournal.com/profile
http://irynka.livejournal.com/profile
http://larrr.livejournal.com/profile
http://swistak.livejournal.com/profile
http://yuryp.livejournal.com/profile
March 31st, 2006 at 3:07 am
lizdejka: дарэчы, зьявіўся яшчэ і варыянт павучыцца ў Польшчы:
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/3/C4FCFCB4-7E4F-4E04-AD4E-178F22A082FC.html
March 31st, 2006 at 6:58 pm
Дзякуй за спасылкі :).
March 31st, 2006 at 8:51 pm
lizdejka: Няма за што. Вось, дарэчы, яшчэ адзін кантакт. Гэтая жанчына адна з арганізатараў гэтага праекту па дапамозе:
Mgr. Stanislava Kucková
chairperson of the Committee on international affaires
of the Academic Senate of Charles University in Prague
http://ipc1.cuni.cz/iis
Faculty of Mathematics and Physics
kucks9am@artax.karlin.mff.cuni.cz
+420-608-320-523
April 3rd, 2006 at 11:24 pm
[…] Пасьля заявы Акадэмічнага сэнату Карлава ўнівэрсытэту Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе (Vysoká škola uměleckoprůmyslová aka VŠUP) таксама зрабіла адмысловую заяву-запрашэньне да беларускіх студэнтаў, якія навучаліся ў галіне мастацтва і мастацтвазнаўства. “Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе далучаецца да адозвы Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі ў справе вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі і прапануе беларускім студэнтам вышэйшых мастацкіх школаў, якія былі перасьледаваны беларускім рэжымам, магчымасьць навучаньня ў Вышэйшай мастацка-прыкладной школе ў Празе”. […]