Валадар мухаў

Днямі прачытаў клясычны твор з школьнай праграмы англамоўных школьнікаў Lord of the Flies (“Уладар мухаў”) Нобэлеўскага ляўрэата Ўільяма Ґолдынґа.

Стандартныя інтэрпрэтацыі “мэсыджу” гэтай кнігі добра вядомыя: гэта пародыя на віктарыянскі “Каралавы востраў”, адмаўленьне прыроджанай перавагі цывілізацыі белых над прымітыўнымі цывілізацыямі тубыльцаў, дэманстрацыя ўнутранай незьнішчальнай жывёльнасьці чалавечай натуры, недасканаласьць і слабасьць цывілізаванага чалавека, паралелі з грэцкім богам Вакхам і вакханаліяй…

Але-ж мне думалася зусім не пра тое, калі я чытаў гэтую кнігу…

Ральф — гэта дэмакратычна абараны лідэр, мяккі і справядлівы “Мілінкевіч”. Джэк Мэрыд’ю — гэта дыктатар “Лукашэнка”, Люцыпар. А ягонае племя паляўнічых (першапачаткова, хрысьціянскі хор хлопчыкаў) — гэта простыя беларускія людзі, якіх сапсаваў рэжым і зрабіў зьдзічэлымі лукашыстамі, служкамі рэжыму.

4 Responses to “Валадар мухаў”

  1. Vital Voranau Says:

    Якое супадзеньне. Я нядаўна пачаў перакладаць гэтую кніжку.

  2. Administrator Says:

    Файна. Дарэчы, як там Віні-дэ-Пу? Чым справа скончылася?

  3. Zołak Says:

    ;)

  4. Vital Voranau Says:

    Спадзяюся неўзабаве ўбачыць сьвет.

Leave a Reply