Гран-пры ТУТ.бай

Тата толькі што затэлефанаваў зь Менску і сказаў, што я атрымаў галоўны прыз на 4-м Конкурсе кантэнт-праектаў ТУТ.бай [1].

Br23 заняў першае месца ў катэгорыі “Блогі” і атрымаў Гран-пры конкрусу 7-мэгапіксэльную дыгітальную фотакамэру “Nikon” ад спонсара праекту itransition.

Шчыра кажучы, я нават тэарэтычна не спадзяваўся на такі вынік. Паўтары месяцы таму я падаў заяўку на content.tut.by [2] з адзінай мэтай: патрапіць у сьпіс удзельнікаў конкурсу і атрымаць пару-тройку дадатковых клікаў.

А тры дні таму я атрымаў ліст ад Алесі С., мэнэджэра TUT.BY, якая запрасіла мяне на цырымонію ўзнагароджаньня ў Кангрэсавую залю гатэля “Беларусь”.

hotel belarus

Я папрасіў сястру заехаць за мяне ў канфэрэнц-залю гатэлю, забраць “паперку” (калі br23.net нешта пераможа), але яна адмовілася. Гэтымі днямі яна вельмі стамілася, дапамагаючы ўсім арыштаваным на Кастрычніцкай плошчы і падчас пратэстаў на Дзень Волі 25 сакавіка. На сваёй машыне яна штодзень вазіла перадачы ў Жодзінскую турму. Сёньня яна адвозіла вызваленых з Жодзіна дадому ў Менск.

На шчасьце, тата вёз маму дадому і якраз знаходзіўся ў цэнтры. Я папрасіў іх трошкі скарэктаваць курс і заехаць у гатэль “Беларусь”. Вольных месцаў у канфэрэнц-залі ўжо не было, і ім гадзіну прыйшлося стаяць на праходзе, аж пакуль не была абвешчана апошняя катэгорыя — “Блогі”.

Тата сказаў, што пераможцаў у гэтай катэгорыі абвяшчаў сам Юры Зісер, прэзыдэнт ТУТ.бай. Выдаўшы першыя два прызы, ён сказаў прыкладна наступнае: а гэтага блогера я віртуальна ведаю больш як шэсьць гадоў, пры гэтым ні разу ня бачыў яго ў рэальным жыцьці. Ён шмат часу праводзіць за мяжой Беларусі, і я нават ня ведаю, дзе ён у гэты момант. Яго імя — br23.

Прыемна, што Зісер ня стаў публічна выдаваць майго прозьвішча.

Тата выйшаў на сцэну і атрымаў прызёрскі набор: інтэрнэт-картку “Атлант Тэлеком”, дзьве футболкі з лягатыпамі TUT.by і “Атлант Тэлеком”, ды шкляны кубак з напдісам “конкурс кантэнт-праектаў TUT.BY”.

Ён сышоў са сцэны і ўжо зьбіраўся пакідаць залю, стаяў ля дзьвярэй, калі пачуў галасы: “А дзе гэты br23?”

- Тут, а што такое?

- Ідзіце зноў на сцэну. Вы атрымалі Grand prix…

***

Я ўсё яшчэ не магу паверыць, што мяне выбралі з 177 вэб-сайтаў.

Дзякуй вялікі беларускай кампаніі itransition за цудоўную 7-мэгапіксэльную камэру.

Дзякуй вялікі ўсім сваім чытачам, дзякуючы якім я яшчэ не згубіў матывацыю, каб пісаць сюды.

На жаль, беларускамоўная частка апошнім часам ператварылася ў свайго кшталту асабісты дзёньнік. Але ў англамоўнай частцы я працягваю інфармаваць вэб-супольнасьць пра нашы беларускія падзеі. Гэта ўжо стала і абавязкам, і душэўнай патрэбай.

35 Responses to “Гран-пры ТУТ.бай”

  1. Ausvald Says:

    Кажы дзякуй Шапакляк :)

  2. Administrator Says:

    Ausvald: Як ты аднак адразу ў корань зырыш! ;)

    Я, дарэчы, ужо ёй прылюдна “дзякуй” казаў. Але з такой нагоды магу і яшчэ разок падзякваць.

  3. olyulya Says:

    Ya really vel’mi rada za cebya. Myarkuju, geta ne aposhni tvoj pospeh.

    Ti yak zausedi MALAJDCHINA, u movau, phizici …

  4. litota_ Says:

    Шчыра віншую!!!

    Можа, і я калі што такое атрымаю :))

  5. Administrator Says:

    olyulya: Прывітаньне!! Рады цябе тут бачыць! А то ты кудысьці зьнікла… Пэўна, пакрыўдзілася, што я на лісты нерэгулярна адказваю?

  6. Administrator Says:

    litota_: Дзякуй!

    > Можа, і я калі што такое атрымаю :))

    Сакрэт просты. Завадзі асобны сэрвэр, як Ausvald намякнуў у першым комэнце. ;)

  7. litota_ Says:

    Ай, ня ўмею я :))

  8. Zołak Says:

    Hehe. Dyk fajna! :)
    Vinšuju!

  9. czalex Says:

    віншаваньні! :)

  10. setska Says:

    ну я за цябе рады! посьпехаў і надалей :0)

  11. Administrator Says:

    Zołak: Dziakuj!

    Czalex: Дзякуй!

    ЗЫ. Віншую вас абодвух. Я чуў, Беларусачка запісала вас у гэбісты. :)))

  12. Administrator Says:

    setska: “ну я за цябе рады! посьпехаў і надалей :0)”

    Толькі з вашай дапамогай. ;)

  13. slatavijepus Says:

    АА! Малайца! Пакажы пасьля, што за камэру дадуць-та. Эх, трэба сабе штосьці падобнае. Вось ужо Шапакляку жаба зацісьне-та :))

  14. Mirritil Says:

    Віншую!!

    Сапраўды выдатная навіна!

    ps: мяне таксама ў гэбісты запісалі, я чуў ;)

  15. Балён Says:

    Віншую!

  16. aharoni Says:

    Congratulations.

    Note that the website of вялікі беларускай кампаніі Itransition says Belorussian and Belorusian. You should tell them something about it.

  17. antanian Says:

    віншую.

  18. UnSeen Says:

    Віншую!!! :)

  19. Xenos Says:

    Віншую, br23!!! =)

  20. Mikalai Says:

    Вiншую !!!

  21. maryjka Says:

    Рыдлю! Віншаваньні!
    на жаль, змушаная прынесьці да такой радаснай падзеі антыпадарунак: Заякот крыху прыкалёб, таму адключаю ананімныя комэнты. Пішу, каб папярэдзіць цябе. Прабач, ты супэр, але нэрвовыя клеткі не аднаўляюцца:( ну, ты сам ведаеш.

  22. мАгІлёвец Says:

    Новых вяршыняў!

  23. Zołak Says:

    Točna, zapisali. Akazvajecca heta tamu, što ja papularyzuju biełaruskuju łacinku, jakuju prydumaŭ Skaryna ŭ Piciery prydumała fsb kab uvieści kančatkovy razłom pamiž Paźniakom i Paźniakom. Karaciej, kryaciŭ tak i pre.

  24. Administrator Says:

    Aharoni: Thank you!

    I’ve noticed recently that Reuters, AP, and AFP started to write “BelaruSSian” in the last several months. They used to write “Belarusian” before. This inexplicable spelling change is much more serious than a couple words on ITRANSITION page. Reuters, AP, and AFP are world-leading news agencies. It means when they report about Belarus, hundreds of websites, newspapers, and magazines will reprint their articles verbatim. I don’t know what happened.

  25. Administrator Says:

    ЗЫ. Яшчэ раз усім вялікі дзякуй за віншаваньні. :)

  26. Administrator Says:

    UnSeen: Гэта я цябе віншую! Мо напішы ў ЖЖ, як там было? На міжнародную патрапіш, ці толькі першыя дыплёмы едуць?

  27. miram Says:

    Віншую :)

  28. szaliony Says:

    Віншую. І жадаю табе не спыняцца на гэтым.

  29. aleshka17 Says:

    Поздравляю!
    Ты был вне конкуренции!

    ЗЫ: я финишировал вслед за тобой в номинации блоги

  30. brat_marakasau Says:

    Віншаваньні!
    дарогу Рыдэлю!

  31. RWD Says:

    і я віншую! :)

  32. dimaidr Says:

    віншую! адабраў прыз у s13, падумаць толькі :))

  33. s13 Says:

    Идридзе (dimaidr) пошутил))))
    а вообще поздравляю - твой труд действительно заслужил признания и поощрения

  34. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Цікавыя інсайдарскія штрыхі Says:

    […] Адкрыліся некаторыя інсайдарскія штрыхі да Гран-пры конкурсу ТУТ.бай: Я маю ўспамін пра нейкую IT-выставу ў Кіеве, калі былі два сэмінары — “Canon” і “Nikon”. “Canon” нешта вельмі доўга распавядаў, паказаў фільм пра вытворчасьць і расказаў пра шалёную колькасьць пунктаў факусіроўкі на новай камэры. А ўся прэзэнтацыя “Нікана” — прывезьлі поўную торбу аб’ектываў і кажуць — налятайце і здымайце. З таго часу я больш люблю “Nikon”. […]

  35. Administrator Says:

    aleshka17 Says:
    > Поздравляю!
    > Ты был вне конкуренции!

    Гэта я вас віншую! :)
    Яшчэ як “у канкурэнцыі”:
    http://www.br23.net/be/2006/04/08/tut_by_grand_prix_insiders_details/ :)

Leave a Reply