Archive for April, 2006

“Нашай Ніве”

Saturday, April 29th, 2006

Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця -
Газэту ў беларускай мове.
Віншую ад душы, панове,
Яе, і ў простым, шчырым слове
Жадаю доўгага жыцьця.
Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця.
Гэтыя радкі напісаў у 1909 годзе лорд Байран беларускай мовы, наш Максім, на 3-гадовы юбілей “Нашай Нівы“. А ў 2006 годзе, у год 100-гадовага юбілею ґазэты, чыноўнікі Лукашэнкі хочуць […]

Мой Чарнобыль

Wednesday, April 26th, 2006

1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў […]

Чэскі хакей і прэзыдэнты

Sunday, April 23rd, 2006

Надоечы хадзіў на гакей, фінал чэскага плэй-офу. Гэта падзея нумар адзін у краіне. Нашы хлопцы з праскай “Славіі” (”нашы”, бо бел-чырвона-белыя) біліся насьмерць са спартанцамі зь нейкім румынскім сьцягам (”Спарта”, Прага). Акрамя ўласна мяне на матчы прысутнічалі прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, чэскі прэм’ер Іржы Пароўбэк, Дызайнэр сучаснай беларускай мовы Б., малады беларускі гісторык Павал і […]

Рэдактар беларускага сайту МТС

Friday, April 21st, 2006

DF_ піша ў сваім блогу:
Шукаецца рэдактар беларускамоўнай і англамоўнай вэрсіяў сайту МТС.
Асноўныя працоўныя абавязкі:
• Распрацоўка і падтрымка сайту;
• Вырашэньне арґанізацыйных пытаньняў;
• Вырашэньне тэхнічных пытаньняў;
• Адміністраваньне сайту;
• Мадэраваньне форумаў і рассылак;
• Падрыхтоўка матэрыялаў.
Патрабаваньне да кандыдатаў:
• Мець вышэйшую адукацыю;
• Ведаць і любіць беларускую і ангельскую мовы;
• Ведаць і любіць правілы вёрсткі і web-usability;
• Умець працаваць з Macromedia […]

“Радыё Свабода — мы твае вусны й словы”

Thursday, April 20th, 2006

“Радыё Свабода
Мы твае вусны й словы
Цi павiнен я быць шчырым
Там дзе няма цемнаты”
Аўтар словаў гэтай леґендарнай песьні “Ўліса”, як і іншых ґеніяльных тэкстаў гітоў рок-гурту “Уліс” — Фэлікс Аксёнцаў.
Ён зьнік з публічнага жыцьця і з краіны каля дзесяці гадоў таму. Журналіст “Нашай Нівы” адшукаў яго ў Канадзе, у Ванкувэры.
За гэтыя 10 гадоў ґеніяльны паэта […]

Бі-Бі-Сі па-беларуску ня будзе

Wednesday, April 19th, 2006

“У парлямэнце Вялікабрытаніі, упершыню на працягу апошніх гадоў, адбыліся слуханьні аб праблемах дэмакратызацыі ў Беларусі. Падчас дэбатаў выступілі некалькі дэпутатаў ад апазыцыйных і кіруючай партыяў, а з боку ўраду выступаў брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр…
Ініцыятарам дэбатаў стаў Гары Стрытэр (Gary Streeter), старшыня камісіі па правох чалавека Кансэрватыўнай партыі, які нядаўна наведаў Беларусь.
Гары Стрытэр […]

Легалізаваная трасянка

Monday, April 17th, 2006

Эстэтычная ацэнка маўленьня, на маю думку, базуецца на двух фактарах. Па-першае, на тым, наколькі прамоўца прытрымваецца існуючых літаратурных нормаў, якія пераважаюць сярод носьбітаў дадзенай мовы. Па-другое, гэта суб’ектыўнае ўспрыняцьце носьбітам мовы той ці іншай своеасаблівасьці маўленьня суб’екта.
Камусьці (мне здаецца, звычайна расейскамоўным) не падабаецца тое, што некаторыя беларусы пасьлядоўна вымаўляюць мяккія “эль” у запазычаных словах (гл. […]

Флэшмоб ля помніку Скарыны ў Празе

Sunday, April 16th, 2006

16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся флэшмоб-пэрформанс каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб прыйшло каля дваццаці чалавек.
Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што А.Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, якія падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаю, у адпаведнасьці з законам “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”, Ордэнам Францыска Скарыны […]

Жончын прынц

Sunday, April 16th, 2006

Улюбёная жывёла маёй жонкі ў Праскім заапарку, акуляравая сава з Паўдзённай Амэрыкі:

Той самы прыгажун два гады таму. Тады жончын “прынц” утрымліваўся не ў сваім вальеры, а ў камэры часовага ўтрыманьня сьледчага ізалятара. Напэўна, выходзіў на вуліцы заапарку зь нейкімі лёзунгамі:

Эбаўт Даўн Тайм

Friday, April 14th, 2006

• http://www.nn.by/
403 Forbidden
You don’t have permission to access / on this server.
Apache/2.0.54 (Fedora) Server at nn.by Port 80
• http://photo.promedia.by/
Аналягічная памылка (403) на Апачы promedia.by.
• http://www.br23.net/
Гэты блог таксама вісеў учора цэлы дзень з 403-й. Сяньня глюкі працягваюцца.
• http://www.pravapis.org/
The page cannot be displayed
The page you are looking for is currently unavailable. The Web site might be […]