Прыяцеля ў няшчасьці пазнаеш
Прабачце, я яшчэ трошкі пра палітыку, з прыстаўкай “геа-”. Гэта банальнае і відавочнае назіраньне, але можа камусьці пасьля прэзыдэнцкіх “выбараў” 19 сакавіка ўсё яшчэ невідавочна, хто зьяўляецца геапалітычным сябрам беларусаў напачатку 21-га стагодзьдзя (нягледзячы на некаторыя праблемныя аспэкты нашай супольнай мінуўшчыны), а хто зьяўляецца нашым найгоршым геапалітычным ворагам.
Расея:
• Расея адкрыта прызнае і падтрымлівае аўтарытарнага кіраўніка Лукашэнку;
• Расея ў асобе Пуціна зьдзекліва віншуе беларускі народ з “празрыстымі” і “справядлівымі” выбарамі Лукашэнкі яшчэ да абвяшчэньня афіцыйных вынікаў;
• Расея ў асобе СМІ замоўчвае падзеі на Кастрычніцкай плошчы і дэманстрацыі 25 сакавіка;
• Расея падтрымлівае далейшую русыфікацю Беларусі і зьнішчэньне беларускай мовы і культуры;
• Расея хоча мець поўны палітычны кантроль над Беларусьсю;
• Расея хоча мець поўны эканамічны кантроль над Беларусьсю;
• Расея шантажом хоча завалодаць самым дарагім прадпрыемствам Беларусі “Белтрансгазам”;
• Расея шантажом хоча стварыць поўнавартасную “саюзную дзяржаву”, паглынуць Беларусь.
Польшча:
• Польшча адкрыта выступае за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі;
• Польшча найбольш актыўна ўздымае пытаньне Беларусі ў эўраструктурах, дзе пра Беларусь і яе праблемы маюць вельмі цьмянае ўяўленьне, ігнаруючы іх;
• Польшча прымае дэмакратычнага кандыдата А.Мілінкевіча на найвышэйшым узроўні;
• Польшча бясплатна запрашае на вучобу студэнтаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі;
• Польшча дае фінансаваньне на свабодныя СМІ: “Радыё Палёнія” і “Радыё Рацыя” вяшчаюць для нас на беларускай мове. У дзень выбараў “Радыё Беласток” перадаваў навіны на беларускай мове;
• Польшча і звычайныя польскія грамадзяне рэгулярна праводзяць акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю: намёт пратэсту перад амбасадай РБ, акцыя салідарнасьці ў СМІ з “цэнзураванымі” першымі старонкамі найбуйнейшых газэт, і дзясяткі іншых акцый у падтрымку беларускай культуры, дэмакратыі і правоў чалавека…
Амаль рытарычныя пытаньні:
• Хто паважае права беларусаў на самавызначэньне?
• Хто паважае права беларусаў на сувэрэннасьць?
• Хто паважае беларускую незалежнасьць?
• Хто паважае беларускую культуру?
• Хто паважае беларускую мову?

April 2nd, 2006 at 6:21 pm
Добра напісаў. Превед тым, хто “нет вражде”.
http://parteigenosse.livejournal.com/20745.html
April 2nd, 2006 at 6:23 pm
нет вражде! :)
April 2nd, 2006 at 7:24 pm
1 апреля - День дурака
2 апреля - День Двух Дураков
http://czalex.livejournal.com/374762.html
April 2nd, 2006 at 7:36 pm
нет вражде! :)
April 2nd, 2006 at 7:45 pm
сёньня, чакаючы (не)выступу Лукі ў вечаровых навінах, наткнуўся на БТ на песьню ў выканананьні старэйшага Хлястова па-беларуску і па-польску “Будзь разам з намі”
я проста афігеў!
April 2nd, 2006 at 7:55 pm
Lodar:
Slaver:
“нет вражде!”
А ў чым прыкол, раскажыця. Я, здаецца, нешта прапусьціў…
April 2nd, 2006 at 8:08 pm
to Administrator
http://www.bielarus.net/archives/2006/03/27/621#more-621
… Толькі сп. Алесь Чахольскі (сакратар Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) ў сваім выступе казаў пра зьнішчэньне ўсяго беларускага расейскім імпэрыялізмам і ягонымі марыянэткамі, пра наша нацыянальнае змаганьне за Волю. Псэўдаапазыцыянэры спрабавалі адключыць яму мікрафон, арганізаваныя групкі крычалі: “Мы любім Россію!” [”Нет вражде”]
На вачах тысячаў разгубленых беларусаў рэжым разам з Мілінкевічам, Казуліным і былым фронтаўцам В.Вячоркам (які вёў мітынг) разыгрываў трагікамічны спэктакль. Падстаўным псэўдаапазыцыянэрам дазвалялася папратэставаць супраць Лукашэнкі, але ні ў якім разе не чапляць Расею і ейны антыбеларускі імпэрыялізм. Трэба было выпусьціць пару і пагасіць народны рух. Аднак купак правакатараў і любові да расеі аказалася мала.
Дарагія беларусы, не дазволім жа “любітелям россіі” … адурачыць нас і завесьці ў тупік. Рэжым шклоўскага вар’ята вісіць на валаску. Цывілізаваны сьвет абвясьціў менскі рэжым незаконным і антынародным. Расея ўжо ня здолее выратаваць гнілую шклоўскую канструкцыю. Але трэба не дапусьціць, каб месца дыктатара занялі здраднікі і правакатары, якія дзейнічаюць у інтарэсах агрэсіўнай імпэрскай Масквы.
Янка Базыль
April 2nd, 2006 at 8:08 pm
нет вражде!
April 2nd, 2006 at 8:08 pm
Лянота распавядаць. Здаецца, ў ЖЧ пісалі тыя, хто быў 25 сакавіка ў Купалаўскім сквэры. Калі коратка, гэта значыць “Расея - наш братэрскі саюзны сусед” і нельга пра яго дрэннае казаць…
April 2nd, 2006 at 8:09 pm
нет вражде! :)
April 2nd, 2006 at 8:18 pm
Базыль, як заўсёды, перагібае, але агульны сэнс быў менавіта такім. Было дзіўна і непрыемна тады…
April 2nd, 2006 at 8:18 pm
Мілінкевіча таксама можна зразумець. Праблема ў тым, што ў многіх нашых людзей Расея сядзіць у іхных галовах.
І на масавым мітынгу, дзе галоўная мэта (я спадзяюся) была мабілізаваць і зьяднаць людзей, няма сэнсу рызыкаваць і, магчыма, адштурхоўваюць некаторых удзельнікаў з “расеяй у галаве” шляхам занадта рэзкіх публічных выказваньняў.
April 2nd, 2006 at 8:24 pm
Нет вражде! :)
Чуў гэты ляманат на ўласныя вушы, і на ўласныя вочы бачыў, як дралі мэгафон у Чахольскага. Большасьць жа людзей крычэла “Ганьба Расеі!”, “Пуцін - іўда!” і г.д.
April 2nd, 2006 at 8:25 pm
>>Мілінкевіча таксама можна зразумець. Праблема ў тым, што ў многіх нашых людзей Расея сядзіць у іхных галовах.
Але такія, згадзіся, на мітынгі з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі наўрад ці ходзяць. ;)
Бо яе сэнс і палягаў у тым, каб вырвацца нарэшце з “братэрскіх” абдымкаў імпэрыі.
April 2nd, 2006 at 8:26 pm
Калі давалі слова Чахольскаму, ведалі пра што ён будзе казаць. У выніку атрымалася нешта больш падобнае на правакацыю. І прамова Вячоркі пасьля магла гучаць зусім інакш.
April 2nd, 2006 at 8:35 pm
Маскалям - хуй. Польшчы - дзякуй.
Дзе тут падводныя камяні?
Ськінем Луку, пасодзім беларускага Юшчанку. Будзе, як у хахлоў. Усё файна :)
April 2nd, 2006 at 8:36 pm
ЗЫ. Сяргей Дубавец сёньня на тую-ж самую тэму:
* http://www.svaboda.org/articlesprograms/vostrayabrama/2006/4/f974935b-29b8-42f8-a083-995aa6448ae0.html
April 2nd, 2006 at 8:48 pm
Па-мойму адказ на рытарычныя пытаньні: да ніхто. Асабліва, калі ўлічыць, як лёгка Польшча спелася з Расеяй, калі тая справакавала польска-беларускі канфлікт. Як спявае панк-гурт брацкага народу “Наив” - “Надейся на себя!”.
Нельга Мілінкевіча зразумець, як нельга зразумець русафілаў, якія прыйшлі на плошчу, калі Расея прызнала выбары дэмакратычнымі. Няхай прасьвятляе народ, а інакш - гэта звычайны папулізм.
І, наогул, сябра пазнаецца не ў няшчасьці, а ў шчасьці. Гэта значна больш складанае выпрабаваньне.
April 2nd, 2006 at 8:49 pm
Volat: Мне здаецца, “падводны камень” у тым, што людзей трэба злучаць і даваць ім пазытыўныя мэсыджы і стваральную энэргію. Нам патрэбны мірны атам, а не ядзерная бомба. ;)
А пра ролю Расеі і так любы, хто хоць трохі ведае нашу гісторыю, усё выдатна разумее.
April 2nd, 2006 at 9:05 pm
>>А пра ролю Расеі і так любы, хто хоць трохі ведае нашу гісторыю, усё выдатна разумее.
Дык навошта заплюшчваць вочы, калі Бог дараваў нам зрок?
April 2nd, 2006 at 10:08 pm
2hondurazian:
А я сёньня (ці ўчора) на БТ Алесю чуў - “Люблю наш край, старонку гэту”.
А Смолава хоча (прынамсі кажа так), каб яе дзеці вучылі ў беларускамоўнай школе. Парадоксы. Застаецца дачакацца зьяўленьне Лу ў белмоўным фармаце. Гэта будзе поўны керкешоз.
April 2nd, 2006 at 10:29 pm
Згодны з тым, што ты напісаў у артыкуле і з тваімі камэнтамі.
Дадам, што засада беларускай сытуацыі ў тым, што публічныя палітыкі чым далей, тым болей павінны будуць дзейнічаць па прынцыпу “нет вражде”, бо праз антырасейскую рыторыку электарат не аб’яднаеш і на выбарах не пераможаш, на майдан дастаткова народу таксама не назьбіраеш.
Калі раптам - ня дай Божа - Лукашэнка яшчэ пратрываецца на троне ўвесь свой тэрмін, дык варыянт замены яго некім кшталту Казуліна можа падацца яшчэ добрым варыянтам. Беларусь русіфікуецца імкліва як ніколі. Як казаў Дубавец, апазыцыя ўжо не ўжывае “незалежнасьць” у сваіх выбарчых лёзунгах. А што будзе праз 5-7 год?
April 3rd, 2006 at 7:41 pm
Дарэчы, калі Вячорка, 25-га, пасля прамовы Чахольскага надрыўна-патасным голасам распавядаў, што нармальныя расейцы таксама за дэмакратыю і бла-бла-бла, гэта ўжо выдавала на нейкі трагікамічны спектакль.
У мяне склалася ўражанне, што большасць прысутных прамова Чахольскага не абурыла, але моцна збянтэжыла. Далікатныя беларусы пачалі шушукацца, што вось дарэмна ён так, гэта можа кагосьці з прысутных адштурхнуць ад апазіцыі. Прычым, навокал сябе я гэтых “гіпатэтычных адштурханцаў” я не заўважыла - толькі беларусы, якім чамусьці чужая кашуля бліжэй да цела.
Калі бліжэй да тэмы, то ў мяне ніколі асаблівай прыязнасці не выклікалі ні расейцы, ні палякі (хоць у Польшчы шмат сваякоў). І тыя, і тыя - гістарычныя ворагі (нейкая тут, відаць, нацыянальная некампліментарнасць). Але зараз такі час, што з двух ліхаў мы выбіраем меншае. Дэмакратыя не заўсёды азначае здаровае стаўленне да нац. пытання. Але яна дае магчымасць для гэтага аздараўлення. Мы самі павінны быць моцнымі і мець годнасць. І тады ні ў кога не з’явіцца спакусы сесці нам на плечы. І тады ўжо будзе менш істотным, хто нам сябар, а хто вораг. Бо не яны будуць нас выбіраць, а мы іх.
December 14th, 2011 at 7:59 am
Our shop is where you are looking for, we offer high quality UGG Classic tall boots with the lowest price.