Мастацкая вучэльня ў Празе запрашае беларусаў
Пасьля заяваў чэскага МЗС і Акадэмічнага сэнату Карлава ўнівэрсытэту Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе (Vysoká škola uměleckoprůmyslová aka VŠUP) таксама апублікавала адмысловую заяву-запрашэньне да беларускіх студэнтаў, якія навучаліся ў галіне мастацтва і мастацтвазнаўства.
“Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе далучаецца да адозвы Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі ў справе вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і прапануе беларускім студэнтам вышэйшых мастацкіх школаў, якіх з палітычных матываў перасьледаваў беларускі рэжым, магчымасьць навучаньня ў Вышэйшай мастацка-прыкладной школе ў Празе”.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, калі ласка, зьвяжыцеся з Ільлём Глыбоўскім ilia.hlybouski@peopleinneed.cz.
