Тэст на грамадзянства — нудысцкі фільм

Нідэрлянды ўводзяць больш жорсткія патрабаваньні для імігрантаў

Патэнцыйныя імігранты, які зьвяртаюцца па візы для сталага жыхарства ў Нідэрляндах, павінны будуць прайсьці гэтак званую “грамадзянскую экспэртызу інтэграцыі”.

Найперш гэта тэст на веданьне галяндзкай мовы. Па-другое, экзамэн на сумяшчальнасьць з галяндзкімі лібэральнымі каштоўнасьцямі, які ўключае ў сябе прагляд фільму, дзе паказваюць, як гомасэксуалісты цалуюцца ў парку, і сцэны голых людзей на нудысцкім пляжы, які падкрэсьлівае, што ўсё гэта ёсьць часткай нармальнага жыцьця ў Нідэрляндах.

Дэманстрацыя фільму ў якасьці тэсту выклікала найбольш пярэчаньняў. Апанэнты новага закону кажуць, што гэта робіцца наўмысна, каб абразіць набожных мусульманаў (sic!)

Я сёньня цэлы дзень ад гэтай навіны тарчу. Віват, галяндцы!

6 Responses to “Тэст на грамадзянства — нудысцкі фільм”

  1. Zołak Says:

    Cikava. Małajcy! :)

  2. setska Says:

    а ты, Рыдлю, зь немцаў на мусульманаў пераключыўся? :0)
    (no offence intended)

  3. Administrator Says:

    Setska: Вельмі дзіўнае пытаньне.
    * Што я “ўключаў” супраць немцаў?
    * Што тут супраць мусульманаў? Прычым тут яны?
    У мяне такое адчуваньне, што я напісаў адно, а ты пабачыў нешта зусім іншае.

  4. setska Says:

    як ты пісаў 6-га лютага:

    // .. а таксама бессэнсоўнай прапаґандай (напрыклад, тая-ж сэрыя
    // брыдкіх навінаў пра Белую Галяндыю пасьля няўдалай 2-гадовай
    // вылазкі ў гэтую краіну)…

    вось і здалося, што гэты твой запіс (як і некаторыя іншыя) падобны па стылістыцы на тваю “сэрыю брыдкіх навінаў пра Белую Галяндыю”, толькі аб’ект увагі зьмяніўся.. прабач што няправільна зразумеў цябе, не зусім прачнуўшыся яшчэ быў тады калі пісаў.

  5. Mirritil Says:

    малайцы! насамрэч. амаль найлепшая краіна :)

  6. Administrator Says:

    У гэтым дзёньніку ніякіх кампаній і “крыжовых паходаў” супраць немцаў ці кагосьці іншага пакуль ня ладзіў і ладзіць не зьбіраюся. (Але, канечне, маю пэўныя пазыцыі і прыватныя меркаваньні па палітычных пытаньнях і палітыцы іншых краінаў.)

    А гэты запіс быў ня супраць чагосьці ці кагосьці, а за нешта. За дасьціпнасьць, пасьлядоўнасьць і здаровы лібэралізм.

    Я ў захапленьні ад такой дзяржавы, якая паказвае мне фільм з нудыстамі перад тым, як выдаць мне візу, каб праверыць маю здольнасьць інтэгравацца ў лібэральнай краіне. :)

Leave a Reply