Abell 400

Space.com паведамляе сяньня, што ў кластэры Abell 400 маюць сутыкнуцца дзьве масіўныя чорныя дзіркі. Па касьмічных мерках гэта мае здарыцца вельмі-вельмі хутка — літаральна вось-вось зараз — празь некалькі мільёнаў гадоў. У выніку атрымаецца супэрмэгамасіўная чорная дзіра, якая зможа засмактаць у сябе сотні мільёнаў зор са сваёй галяктыкі.

Дадзеныя былі атрыманыя ад абсэрваторыі NASA Чандра (Chandra), якая назірае за космасам у дыяпазоне рэнтэнгаўскага выпраменьваньня.

Цікава, што ў ангельскай Вікіпэдыі, якая мае вельмі шмат інфармацыі па астрафізыцы і вельмі апэратыўна рэагуе на апошнія навіны астраноміі, пра кластэр Абэл 400 пакуль няма ні слоўца.

ЗЫ. Дарэчы, мо’ нехта ведае, што здарылася зь БелКАй? Першы беларускі спадарожнік плянавалі запусьціць у космас да дня “яднаньня” так званай “саюзнай” дзяржавы, калі я не памыляюся.

One Response to “Abell 400”

  1. Vital Voranau Says:

    Запусьцілі ў Дразды :)

Leave a Reply