Цікавыя інсайдарскія штрыхі

Адкрыліся некаторыя інсайдарскія штрыхі да Гран-пры конкурсу ТУТ.бай:

Я маю ўспамін пра нейкую IT-выставу ў Кіеве, калі былі два сэмінары — “Canon” і “Nikon”. “Canon” нешта вельмі доўга распавядаў, паказаў фільм пра вытворчасьць і расказаў пра шалёную колькасьць пунктаў факусіроўкі на новай камэры. А ўся прэзэнтацыя “Нікана” — прывезьлі поўную торбу аб’ектываў і кажуць — налятайце і здымайце. З таго часу я больш люблю “Nikon”.

А заўтра мы, дарэчы, будзем уручаць ГРАН-ПРЫ конкурсу кантэнт-праектаў TUT.BY — камэру Nikon 7600. Ноччу расказваць праўдзівыя гісторыі ўжо можна — хутчэй за ўсё пераможцам Гран-пры будзе блог inf.by/library.

Шчыра кажучы, мы плянавалі аддаць Гран-пры блогу br23.net, але там апазыцыйныя тэксты ёсьць і аўтар (нібыта) на ўзнагароджаньне прыехаць ня можа.

Выпадкова натрапіў на гэты тэкст у ЖЖ, у прыватным блогу Арцёма Герасімовіча art23 (ага, 23).

Я таксама вельмі зьдзіўляўся, як-жа гэтаму “паліцічаскаму” br23 маглі даць Гран-пры нашы апалітычныя беларускія кампутаршчыкі і інтэрнэтчыкі. У любым выпадку, яшчэ раз дзякуй itransition.com, нягледзячы на іхную нібыта not-апазыцыйнасьць і not-палітычнасьць. ;)

Я мушу цяпер прызнацца, з самага пачатку думаў, што ў мяне будзе ў найлепшым выпадку другое месца ў катэгорыі “блогі”, пасьля гэтага выдатнага бібліятэчнага блогу inf.by/library.

11 Responses to “Цікавыя інсайдарскія штрыхі”

  1. antanian Says:

    і што ў тым бібліятэчным блогу такога выдатнага? Там ідзе татальны офтопік.

  2. unutranyholas Says:

    Было сьмешна калі на праектар выводзілі скрыншот з твайго сайта. На скрыншоце была бачна толькі блакітная шапка з тэкстам “br23 - два бакі аднаго блогера тратата…” ненатуральна расьцягнутая па вышыні (каб запоўніць увесь экран). Ніякага кантэнту бачна не было )

  3. Administrator Says:

    > Там ідзе татальны офтопік.

    1) А што было-б ан-топікам?
    2) Блогеры ў бальшыні выпадкаў наагул не абмяжоўваюць тэматыкі сваіх блогаў.

  4. Administrator Says:

    unutranyholas Says:

    > Было сьмешна калі на праектар выводзілі скрыншот з твайго сайта. На скрыншоце была бачна толькі блакітная шапка з тэкстам “br23 - два бакі аднаго блогера тратата…” ненатуральна расьцягнутая па вышыні (каб запоўніць увесь экран). Ніякага кантэнту бачна не было )

    Бясплатная рэкляма для дэфолтнай тэмы Wordpress. ;)

  5. antanian Says:

    Блогеры ў бальшыні выпадкаў наагул не абмяжоўваюць тэматыкі сваіх блогаў.

    бібліятэчная справа наогул ахоплівае шырокае кола пытаньняў.:)

    А што было-б ан-топікам?

    спасылкі на публікацыі па заяўленай тэматыцы, пажадана з нейкімі суб’ектыўнымі камэнтарамі. Там пакуль што тупы копі-пасте з прэс-рэлізаў.

  6. Administrator Says:

    antanian

    > Там пакуль што тупы копі-пасте з прэс-рэлізаў.

    Згодны. Але, напрыклад, паколькі я спэцыяльна не цікаўлюся каля-бібліятэчнымі навінамі, не адсочваю іх спэцыяльна, то мне цікава раз на тыдзень зайсьці на inf.by/library і паглядзець, што там зьявілася.

    Але ты, канечне, маеш рацыю: там зашмат кат-энд-пэйстаў і адсутнічае арыгінальны кантэнт з аўтарскімі камэнтарамі і поглядамі. Можа гэта зьвязана з тым, што блог у пэўнай ступені зьяўляецца “афіцыйным блогам” (?) Нац.бібліятэкі.

  7. aleshka17 Says:

    >Можа гэта зьвязана з тым, што блог у пэўнай ступені зьяўляецца “афіцыйным блогам” (?) Нац.бібліятэкі.
    НЕ, гэта не аф. блог НББ, і не мае дачынення да яе, а проста працую там.
    У нас таксама і шмат сваёй инфармацыі, напрыклад фотасправаздачы ды іншае.

    BR23: Віншую цябе яшчэ раз, я нават не спадзяваўся на тое, што гран-пры могуць даць мне!

    З Павагай,
    Аляксей Скалабан
    http://inf.by/library

  8. antanian Says:

    2Administrator

    думаю, і ў спецыялізаваных выданьнях (блогах і т.п.) можна пісаць так, каб цябе зразумеў кожны. Усё залежыць таго, ці ёсьць што табе сказаць. Ведаю не аднаго чалавека абсалтна абыякавага да спорту высокіх дасягненьняў, але якія слухаюць “прессинг” па-расейскай свабодзе. Такі вось парадокс.

    2aleshka17

    У нас таксама і шмат сваёй инфармацыі, напрыклад фотасправаздачы ды іншае.

    але асноўны зьмест – чужыя прэс-рэлізы.
    І пра фотасправаздачы, калі ўжо завялі пра іх размову. Вы б таго… кніжкку на фатаграфіі дзеля блізіру прачыталі якую. У бібліятэцы працуеце, у рэшце рэшт.

  9. aleshka17 Says:

    antanian
    Гэты блог - блог інфармацыйнай службы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Яго мэта - інфармаванне біблятэчнай супольнасці Беларусі і краін былога СНД. Я выкладываю інфармацыю “копі-paste” без каментароў аўтара бо лічу, што чытычы блогу могуць самі выдатна разумець інфармацыю без маіх каментароў.

    А чым фотаздымкі не падабаюцца?

  10. aleshka17 Says:

    > і краін былога СНД
    Прабачце, Краін былога СССР

  11. Administrator Says:

    Добрая апіска, хутчэй ужо б СНД стаў былым, таксама як і розныя АЭП’ы і “саюзныя” дзяржавы.

Leave a Reply