Нявеста-нябожчыца
“Нявеста-нябожчыца” (Corpse Bride) — выдатны лялечны анімацыйны фільм, зроблены рэжысэрам Тымам Бэртанам (Tim Burton), тым самым Бэртанам, які зрабіў такія запамінальныя фільмы, як “Марс атакуе”, “Плянэта малпаў”, “Бэтмэн вяртаецца”, “Чарлі і чакалядная фабрыка”, “Сонная лагчына” і шэраг іншых сусьветна вядомых фільмаў.
І хоць я не аматар лялек, у гэтым лялечным мульце мне спадабалася ўсё: атмасфэра, якасьць анімацыі, супэрскае музычнае аздабленьне, брытанскі гумар — зьнішчальны чорны брытанскі гумар*, а самае галоўнае — цудоўныя, геніяльныя, па-майстэрску зробленыя лялькі й дэкарацыі для іх.
Трошкі статыстыкі: “Нявеста-нябожчыца” — гэта склееная стужка са 109,440 фатаздымкаў, якія былі зроблены цягам больш як году (55 тыдняў) на звычайныя дыгітальныя фотакамэры 31 Canon EOS-1Ds MARK II SLR зь лінзамі ад Nikon. Для трох галоўных герояў было зроблена па 14 “клонаў” іхных лялек, каб “акторы” маглі адначасова ўдзельнічаць у здымцы некалькіх сцэн.
* Die, die, we all pass away
But don’t wear a frown ’cause it’s really OK
You might try and hide and you may try and pray
But we all end up the remains of the day

April 11th, 2006 at 9:15 pm
>І хоць я не аматар лялек,
ты яшчэ скажы, што табе чубурушка з кракадзілам не падабаліся ў дзяцінстве.
April 25th, 2006 at 4:32 pm
Мяне таксама вельмі ўразіў гэты мульт! Дзякуй за цікавыя акалічнасьці яго стварэньня!
http://patap.livejournal.com/11686.html?mode=reply
October 5th, 2011 at 10:04 am
This has to be stunning, thank you so much for the purpose of swapping! :) ^^