Сьлізьнякі ў інтэрнэце
Тацяну Хому, студэнтку-выдатніцу, выкінулі з БДЭУ (”нархозу”), бо яна прапусьціла некалькі дзён заняткаў, паехала на эўрапейскі студэнцкі кангрэс у Парыжы, дзе была абраная ў кіраўніцтва найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы ESIB (дарэчы, яна першая ў гісторыі ESIB прадстаўніца Ўсходняй Эўропы ў кіраўніцтве арганізацыі).
Прымаў рашэньне аб выключэньні непасрэдна рэктар БДЭУ спадар Шымаў. (Між іншым, ягоны сын — даволі папулярны расейскі блогер і журналіст, які друкуецца ў расейскіх онлайн СМІ). Тацяну выключылі ў вялікай сьпешцы і цягам 24 гадзінаў гвалтоўна выкінулі са студэнцкага інтэрнату. Пры гэтым, праўда, кіраўніцтва ўнівэрсытэту дало зразумець, што Тацяна можа вярнуцца на платнае з наступнага навучальнага году, але гэта каштуе больш як 1000 даляраў на год.
Тацяна падала ў суд на ўнівэрсытэт, аспрэчваючы рашэньне і патрабуючы аднаўленьня на вучобе.
Суд быў перанесены тройчы. Двойчы па віне ўнівэрсытэту. І адзін раз з-за таго, што Тацяна Хома… адбывала арышт у турме на Акрэсьціна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Тады-ж замаўчаў і сайт studenty.by, бо і Тацяна Хома, і стваральнік сайту Vojur былі арыштаваныя за ўдзел у мірных пратэстах.
Таня некалькі дзён таму выйшла на волю. Сёньня суд нарэшце адбыўся і, канечне ж, адмовіў Тацяне. Сыстэма зноў “перамагла” ў рамках сваёй жа адмыслова заточанай машыны “правасудзьдзя”. Цікавая акалічнасьць і ў тым, што прадстаўнік БДЭУ сказаў, што на платнае Тацяну цяпер ня прымуць, бо яна абразіла яго ў сваім пэрсанальным блогу.
Што мелася на ўвазе? У блогу нейкай віртуальнай асобы па мянушцы incertezza я знайшоў такі запіс, датаваны ўчорашнім днём:
О-о-о-о… Гэта быў цэлы марафон… столькі часу слухаць гэтага сьлізьняка!..
Пра тое, што адыбылося коратка можна прачытаць на www.studenty.by i www.svaboda.org.
Ня верыцца, што заўтра гэта можа ізноў так расьцягнуцца!!!
Акрамя менавіта майго выпадка прыкладна палову часу было аддадзена на абмеркаваньне беларускага адукацыйнага заканадаўства. О там было шмат цікавага!.. АСЬЦЯРОЖНА, СТУДЭНТЫ БДЭУ! Не спазьняйцеся! За вамі сочыць сп. Сьпіровіч! ЯКія там акцыі! Два разы спозьніцеся на пары - і капец!
Заўтра аб 11:30 працяг. Нагадваю, што ўваход адчынены!
(калі шчыра, то калі ты не зьяўляесься падсуднай, то ўсё ўспрымаецца нашмат прасьцей і весялей :
А сёньня прадстаўнік БДЭУ нехта Сьпіраў заявіў у судзе наступнае:
“Пасьля таго, як учора ўвечары я знайшоў на Тацяніным асабістым інтэрнэт-блогу абразьлівыя выказваньні на мой адрас (хаця я яе асабіста зусім не абражаў), мы вырашылі, што яна абразіла ў маёй асобе ўвесь унівэрсытэт. Чаму? Таму што ў мяне ёсьць статус прадстаўніка нашай навучальнай установы”.
Па-першае, здаецца, блогер incertezza нідзе не сьцвярджае, што Тацяна Хома і гэты блогер ёсьць адной і той жа асобай. Не зразумела таксама, каму адрасавана слова “сьлізьняк”. У канцы запісу ёсьць спасылка на нейкага Сьпіровіча, а не Сьпірава.
Па-другое, цікавы сам факт, што адміністрацыя БДЭУ прымае сур’ёзныя адміністрацыйныя рашэньні, базуючыся на запісах нейкіх віртуальных юзэраў на livejournal.com
Па-трэцяе, што датычыць глыбіні абразы БДЭУ, тлумачальны слоўнік беларускай мовы Акадэміі навук БССР Інстытуту мовазнаўства імя Я.Коласа (1983) дае такую дэфініцыю слова “сьлізьняк”:
Сьлізьняк — беспазваночная жывёліна атраду малюскаў, якая амаль страціла ракавіну.
Як-бы то ні было, будзьце ўважлівымі, сьлізьнякі выходзяць у Байнэт і благасфэру.
Больш падрабязна чытайце навіны па сабжы:
[1], [2], [3], [4], [5]

April 12th, 2006 at 4:11 pm
> цягам 24 гадзінаў гвалтоўна выкінулі з інтэрнэту
Адкуль? :)
April 12th, 2006 at 4:13 pm
С абшчыжыція :)).
Дзякуй за заўвагу, зараз папраўлю.
April 12th, 2006 at 8:16 pm
P.S. Studenty.by маюць фатаздымак “сьлізьняка” ;)
* http://www.studenty.by/news900.html
* http://studenty.by/photo/tania/sud/spirau.jpg
April 12th, 2006 at 9:59 pm
вой, які прыгажун…=)
правільна яго ЖЖ-юзэр назваў сьлізьняком…
хаця не - не сьлізьняк: жаба…;)
April 13th, 2006 at 1:05 am
pryvid: А на мой погляд, тхора нагадвае, а не рапуху. Але па адной фотцы цяжка вызначыцца. :) Я падазраю, што сьлізьняк — гэта глыбокая і пранікненая паэтычная гіпэрбала.
April 27th, 2006 at 12:22 am
LJ user incertezza гэта ўласна і ёсьць Тацяна Хома
January 31st, 2010 at 12:06 pm
Он не просто слезняк, он черт! повел себя как дитя, которого обозвали и он сразу побежал плакаться мамке
February 2nd, 2010 at 11:50 am
Зависть плохое чувство