Эбаўт Даўн Тайм
• http://www.nn.by/
403 Forbidden
You don’t have permission to access / on this server.
Apache/2.0.54 (Fedora) Server at nn.by Port 80
• http://photo.promedia.by/
Аналягічная памылка (403) на Апачы promedia.by.
• http://www.br23.net/
Гэты блог таксама вісеў учора цэлы дзень з 403-й. Сяньня глюкі працягваюцца.
• http://www.pravapis.org/
The page cannot be displayed
The page you are looking for is currently unavailable. The Web site might be experiencing technical difficulties, or you may need to adjust your browser settings.
Нібыта нешта здарылася з DNS.
• http://dt.home.by/
The page cannot be displayed
Мёртва вісіць ужо цягам некалькіх тыдняў. Відаць, дзед Талаш канчаткова сышоў у нябыт.
• http://www.belarusy.com/
The page cannot be found
Добры сайт для беларусаў у замежжы таксама не адгукаецца ўжо некалькі тыдняў.
Ня ведаю, што там у іншых, але я канчаткова сасьпеў для таго, каб пераехаць з таннага і ненадзейнага вэб-госьцера зь неіснуючай тэхнічнай падтрымкай на больш сур’ёзны і дарагі вэб-госьцінг з пэўнай гарантыяй ап-тайму і менш-больш адэкватнай тэхнічнай падтрымкай. Калі вы можаце нешта параіць, дык буду вельмі ўдзячны. Наагул, было-б цікава пачуць, дзе вы разьмяшчаеце свае сайты і наколькі задаволены сваім госьцерам.
Дарэчы, у канцы лістапада 2005 году я адшукаў цудоўны сайт uptime.openacs.org, з дапамогай якога можна адсочваць час прастою вашых ці чужых сайтаў. Сярод усіх маіх вэб-сайтаў найгорш за ўсіх сытуацыя з гэтым блогам br23.net. Ён падае вельмі часта, і агульны даўн-тайм значна даўжэйшы, чым ва ўсіх іншых сайтаў, узятых разам. Трэба кудысьці пераяжджаць.
ЗЫ. Бтв, ці вы бачылі 404-ю памылку на rydel.net?

April 14th, 2006 at 5:22 pm
учора на рыдзеле у мяне тая ж 403 была!
April 14th, 2006 at 5:29 pm
hondurazian:
На Рыдзелі (1), ці на br23 (2)?
April 14th, 2006 at 5:30 pm
404 ня бачыў, але нядаўна так і ня змог зайсьці, хоць на іншыя сайты заходзілася хутка.
April 14th, 2006 at 5:39 pm
> але нядаўна так і ня змог зайсьці, хоць на іншыя сайты заходзілася хутка.
Вось таму і насьпеў час пераехаць на больш-менш прыстойны гостынг.
April 14th, 2006 at 7:26 pm
No pasaran!
April 14th, 2006 at 7:49 pm
Sí! Por supuesto :)
April 14th, 2006 at 11:01 pm
Вось толькі ня трэба гнаць. У нас усё і даўно ОК. Не давярайце фуфлыжнікам!!!
April 14th, 2006 at 11:32 pm
А я не ганю. Сярод чатырох сайтаў rydel.net мае найменш даўнтайму. Але за тое там ліміт трафіку зусім сьмешны…
April 15th, 2006 at 4:40 am
Пераяжджай на 1and1 - я ім ужо 2 гады карыстаюся, скаргаў не было. Гарантаваны аптайм, хуткасьць, добры супорт, усе фішкі, кошт ад $2.99/месяц (калі ў Штатах), цэны навогул самыя нізкія. Гэта найбуйнейшы хосьцер у сьвеце.
Сайты:
1and1.com - у ЗША
1and1.de - у Нямеччыне
1and1.at - у Аўстрыі
1and1.co.uk - у Вялікабрытаніі
1and1.fr - у Франці
April 15th, 2006 at 6:04 pm
Трэба — дабавім.
April 15th, 2006 at 7:14 pm
Учора ня мог патрапіць на гэты сайт. Сапраўды, апошнім часам у даўне твой блог бывае занадта часта для камэрцыйнага гостынга.
April 18th, 2006 at 1:29 am
Uladzia, IREX peravodziu server z Miensku u Maskvu, vos’ i usio.