Флэшмоб ля помніку Скарыны ў Празе
16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся флэшмоб-пэрформанс каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб прыйшло каля дваццаці чалавек.
Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што А.Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, якія падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаю, у адпаведнасьці з законам “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”, Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца грамадзяне “за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, а таксама за прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу”.
Удзельнікі пэрформансу сабраліся перад помнікам першадрукару ў Празе а 15-й гадзіне, прымацавалі да белых маек чырвоныя літары і сталі па парадку ў ланцуг, такім чынам стварыўшы лёзунг:
“Ордэны Скарыны — героям Беларусі”.
Фотарэпартаж:
