Легалізаваная трасянка

Эстэтычная ацэнка маўленьня, на маю думку, базуецца на двух фактарах. Па-першае, на тым, наколькі прамоўца прытрымваецца існуючых літаратурных нормаў, якія пераважаюць сярод носьбітаў дадзенай мовы. Па-другое, гэта суб’ектыўнае ўспрыняцьце носьбітам мовы той ці іншай своеасаблівасьці маўленьня суб’екта.

Камусьці (мне здаецца, звычайна расейскамоўным) не падабаецца тое, што некаторыя беларусы пасьлядоўна вымаўляюць мяккія “эль” у запазычаных словах (гл. LaLaLaLa)

А мяне страшна дратуе суфікс “-ір” і цеканьне ў запазычаных. На маю думку, гэта ні што іншае, як легалізаваная трасянка.

Вось жа сёньня на вокладцы кнігі-дапаможніка для вучняў убачыў слова:

“Тэсьціраваньне”

О, йес. Я поўнасьцю згодны, што нужна сісьцемацічаскі праводзіць цесьціраваньне вучняў унівіерсіцетаў і школ. Я пацелефанірую сябрам і скажу, каб купілі гэтую кнігу, бо трэба рагулярна міедзіціраваць і цесьціравацца.

6 Responses to “Легалізаваная трасянка”

  1. Zołak Says:

    Hehe, puryst. ;)

  2. czalex Says:

    ну гэта ж ліцература для гасудасьцьвенных навучальных устаноў. Што ад іх яшчэ чакаць

  3. Bacian Says:

    Гы, я ў адным падручніку ўжо сустрэў слова “кофе”

  4. Балён Says:

    Часьцей наагул “Тестирование” ужываецца. Іржавыя дні.

  5. Vital Voranau Says:

    Для наданьня калярыту трэба было напісаць - ‘ПРАВЕРКА’ - хораша, па-нашаму і крытыкі ў пралёце :)

  6. maryjka Says:

    Рыдлю!

    Прывітаньне, прабач за афтоп!
    Ты маеш права вешаць навіны на Літары!
    Павесь, калі ласачка, абвестку, узор якуй тут!

    http://community.livejournal.com/by_litara/29304.html
    Загадзя дзякуй:)

Leave a Reply