Бі-Бі-Сі па-беларуску ня будзе

“У парлямэнце Вялікабрытаніі, упершыню на працягу апошніх гадоў, адбыліся слуханьні аб праблемах дэмакратызацыі ў Беларусі. Падчас дэбатаў выступілі некалькі дэпутатаў ад апазыцыйных і кіруючай партыяў, а з боку ўраду выступаў брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр…

Ініцыятарам дэбатаў стаў Гары Стрытэр (Gary Streeter), старшыня камісіі па правох чалавека Кансэрватыўнай партыі, які нядаўна наведаў Беларусь.

Гары Стрытэр заклікаў брытанскі ўрад зрабіць усё магчымае для аказаньня ціску на пануючы ў Беларусі рэжым.

Сярод іншага ён закрануў пытаньне стварэньня беларускамоўнай службы “Бі-Бі-Сі”, запытаў аб пераглядзе рашэньня аб закрыцьці прадстаўніцтва Брытанскай рады ў Менску, аб пашырэньні санкцыяў супраць рэжыму і ўзьняцьці беларускага пытаньня ў дачыненьнях з Расеяй.

У сваім адказе датычна “Бі-Бі-Сі” брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр паўтарыў пазыцыю, згодна якой беларускія тэмы асьвятляюцца ў расейскіх і ўкраінскіх праграмах “Бі-Бі-Сі” на кароткіх хвалях.”

(Крыніца: рэпартаж Міколы Пачкаева зь Лёндану)

15 Responses to “Бі-Бі-Сі па-беларуску ня будзе”

  1. Administrator Says:

    P.S. Тое самае па-ангельску:
    http://www.br23.net/en/2006/04/19/british-minister-there-will-be-no-bbc-in-belarusian-language/

  2. мАгІлёвец Says:

    Хвалі кароткія, але ж сайты ў Бі-Бі-Сі вельмі папулярныя!

  3. Administrator Says:

    мАгІлёвец: А адкуль ты ведаеш, наколькі папулярныя неангламоўныя сайт Бі-Бі-Сі? Ці ёсьць недзе нейкія лічбы?

  4. мАгІлёвец Says:

    Лічбы знайшоў толькі па расейскай службе. Так, паводле Рамблеру за апошнія 7 дзён галоўную старонку сайту адкрылі 96 622 наведнікі. Сярэднесутачны паказьнік — каля 15 тысяч наведнікаў. У рэйтынгу сярод СМІ Бі-Бі-Сі займае 28-ую пазыцыю, саступаючы толькі адной радыёстанцыі — “Эхо Москвы” (27), расейская служба Радыё Свабода займае 60 пазыцыю, БДГ — 75-ю.

    Статыстыка наведнікаў:
    http://top100.rambler.ru/cgi-bin/stats_top100.cgi?id=125658&page=2

  5. Administrator Says:

    Ну… усё адно ня вельмі ўражвае — даволі далёка ад лідэраў тыпу Лента.вру, РБК, НьюсВру, Газета.ВРу і г.д. І гэта нават з улікам таго, што расейскі сайт Бі-Бі-Сі залінкованы з англамоўнага франтпэйджу (які сапраўды наведваюць мільёны): http://news.bbc.co.uk/

  6. мАгІлёвец Says:

    У Беларусі, думаю, каля 2000 яны маглі б мець. Магчыма, і болей, бо сайтаў з эксклюзіўнай інфой у нас няшмат.

  7. мАгІлёвец Says:

    РБК я так адчуваю за кошт банэраў столькі наведнікаў мае. А чаму яна ўсе “Вру”? ))

  8. мАгІлёвец Says:

    яны

  9. Administrator Says:

    > А чаму яна ўсе “Вру”? ))

    Лепш у іх запытацца. Відаць, у іх праца такая. :)

  10. мАгІлёвец Says:

    А ў “Нямецкай хвалі” ажно … 6 502 наведнікі за 7 дзён.

  11. Administrator Says:

    Зусім слабенькія, і нават Вялікая “Беларуская хроніка” ня выратавала. :)

    Але ў эфіры на кароткіх хвалях “Дойчэ Вэле”, здаецца, хто-ніхто слухае. Кажуць, што сыгнал даволі моцны…

  12. мАгІлёвец Says:

    Так, даволі добры прыём быў, калі я іх некалькі разоў слухаў. У радыё “Ватыкан” больш моцны.

  13. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Адказ “Бі-Бі-Сі” пра беларускую мову Says:

    […] Я нядаўна пісаў, што брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр падчас дэбатаў у брытанскім парлямэнце даў зразумець, што “Бі-Бі-Сі” на беларускай мове не было, няма, ня будзе і не плянуецца. Адзін з брытанцаў, які чытае мой англамоўны блог, быў абураны гэтакай пазыцыяй ураду Вялікай Брытаніі і накіраваў адпаведны запыт міністру. Ліст быў перакіраваны з канцылярыі міністра ў офіс “Бі-Бі-Сі”, і вось некалькі дзён таму брытанскі блогер атрымаў афіцыйны адказ ад “Бі-Бі-Сі” пра перадачы на беларускай мове: Дарагі містэр Макдаф, […]

  14. Tina Says:

    Да, значит чем то не довольны они Белоруссией

  15. viagra online Says:

    Я не чуў, онлайн радыё BBC, але я б хацеў яе слухаць, я на самой справе збіраецца наведаць старонку BBC і праверце гэта!

Leave a Reply