“Радыё Свабода — мы твае вусны й словы”
“Радыё Свабода
Мы твае вусны й словы
Цi павiнен я быць шчырым
Там дзе няма цемнаты”
Аўтар словаў гэтай леґендарнай песьні “Ўліса”, як і іншых ґеніяльных тэкстаў гітоў рок-гурту “Уліс” — Фэлікс Аксёнцаў.
Ён зьнік з публічнага жыцьця і з краіны каля дзесяці гадоў таму. Журналіст “Нашай Нівы” адшукаў яго ў Канадзе, у Ванкувэры.
За гэтыя 10 гадоў ґеніяльны паэта “Ўлісу”:
* Стаў прафэсійным сыстэмным аналітыкам у IT-кампаніі;
* Падзабыў беларускую мову;
* Прыняў будызм;
* Расхацеў вяртацца ў Беларусь;
* Лічыць, што Лукашэнку абралі дэмакратычна…
ЗЫ. Фэлікс Аксёнцаў, дарэчы, мае блог-дзёньнік на Livejournal.com, цалкам расейскамоўны.

April 21st, 2006 at 4:14 pm
Во як зьмяняе людзей эміграцыя:(. Сумна, калі абставіны робяць з нас зусім іншых людзей…
April 21st, 2006 at 7:03 pm
У кожнага чалавека свой шлях. А будызм — рэч вельмі цікавая, як мне здаецца. Дае зусім іншае разуменьне сябе і сьвету.
April 21st, 2006 at 10:33 pm
Ён зрабіў велізарны ўнёсак у нашую культуру, і сапраўды ў яго свой уласны шлях. Перачытваючы артыкул у “Нашай Ніве”, хіба што я магу часткова зразумець тое, што “ягонае сэрца назаўжды засталося пад Беластокам”. Тая Беларусь, прыкладам, якая марыцца мне, ёсьць у ягоных тэкстах, раньніх песьнях беларускага Адраджэньня. Ёсьць мары, мроі, і ёсьць рэчаіснасьць. І праблема нават не ў Лукашэнку, а ў тым, што тая Беларусь (ВКЛ, Крывія, Вялікалітва, і г.д.), якая нам мроіцца, не зьявіцца з прыходам да ўлады Мілінкевіча ці нават Пазьняка. Дзеля таго, каб яна адбылася як зьява, патрэбныя вось як раз такія творцы як Аксёнаў, Анемпандыстаў, “Уліс”, “Новае Неба”. Прыкра, калі яны спыняюць пісаць. Прыкра, калі не зьяўляюцца новыя такога маштабу.