Мой Чарнобыль

1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў пакоі і ён сказаў: “Іра, здарылася нешта вельмі сур’ёзнае. Нешта жахлівае. Мае калегі па Голасе Амэрыкі ці Свабодзе пачулі, што на ўкраінскай атамнай станцыі здарыўся ядзерны выбух”. Як сын фізыка ў свае 10 гадоў я ўжо ведаў, што такое радыяцыя, чытаў пра Хірасіму. Калі тата сказаў “ядзерны выбух” я проста зьмярцьвеў — нерухома стаяў побач тэлевізара, і ў мяне круцілася ў галаве адна думка: “Зараз празь мяне, праз гэты пакой ляцяць, пульсуюць радыяактыўныя промні. Калі я сапраўды напружуся, засяроджуся, дык я змагу іх убачыць”. Здавалася, паветра стала нейкае фіялетавае і наэлектрызаванае. Я спытаўся тату: “Я магу ўбачыць радыяактыўны промень?” Ён адказаў адмоўна. Я спытаўся: “А што цяпер рабіць?” “Нічога”, - адказаў тата.
Савецкае тэлебачаньне паведаміла пра выбух толькі праз 3 ці 4 дні. У праграме “Время” сказалі пра “невялікі пажар” на нейкай невядомай украінскай АЭС.
“Невялікі пажар” выкінуў у паветра радыяцыі больш, чым 500 бомбаў Хірасімы. Зь іх 70% асела ў Беларусі.
***
ashihei (2004-04-26 01:08 pm)
А мне было 3 гады. І мая сям’я пайшла на дэманстрацыю 1 мая. Я памятаю як доўга мы шлі, бясконца. Я вельмі стамілся і не разумела, чаму мы павінны топаць і топаць… Гэта быў адзіны выпадак за ўсё мае жыцце, калі маі бацькі пайшлі на якую-небудзь дэманстрацыю. Здаецца, гэта было загадам.
zajac (2004-04-26 03:20 pm)
я таксама памятаю той дзень, мне таксама 10 гадоў было. ці можа ня той, а пазьней - але пэўна раней, чым паведамілі па ТВ. але ня хочацца ўспамінаць. тады дзіцячы ажыятаж быў - О, нешта вялікае здарылася!!! зразумеў, што здарылася, нашмат пазьней. праз хваробы шчытападобнай залозы ў знаёмых/блізкіх жанчын
juras14 (2004-04-26 08:17 pm)
Мне тады было тры гады. Якраз пасьля катастрофы тата прывёз мяне з Латвіі на Гомельшчыну, калі ўсе сваякі сваіх дзяцей адправілі падалей. А яшчэ пакойны муж мае цёці быў ліквідатарам.
Я толькі скончыў чытаць “Чарнобыльсі сшытак” Грыгорыя Медведзева. Увогуле, нават уявіць цяжка, наколькі гэта ўсё жудасна. Ня толькі тое, што на шмат стагодьдзяў атручаныя нашыя землі. Як піша Медведзев
“В конечном счете это мучает больше всего: те рассеченные радиацией нити
хромосом, убитые или изуродованные гены, они уже ушли в будущее. Ушли,
ушли…”
Нават страшна падумаць, што зрабіў Чарнобыль з нашым ґэнафондам…
kipryda (2004-04-26 11:33 pm)
памятаю, як дзецьмі мы глядзелі на калюжыны, па краях якіх зьбіралася пыльца (жоўценькая такая), і казалі, што гэта радыяцыя. малыя былі, вядома.
але сапраўды самае страшнае было ў тым, што ўсю гэтую небясьпеку, усю радыяцыю немагчыма было ўявіць. хацелася выліць усё ў пэўныя вобразы, бо відочнае - не настолькі страшнае, напэўна.
denverthemarion (2004-04-26 11:34 pm)
Моему отцу, как и многим другим в ту весну 1986 года, командование Вооруженных Сил приказало: либо в Чернобыль, либо в Афганистан.
Из почти 90 человек той эскадрильи тяжелых транспортных вертолётов Ми-26 почти все умерли от заболеваний, связанных с работой по тушению Чернобыля. Сейчас живы несколько участников тех событий, в том числе и мой отец.
svensk_vanja (2004-04-27 12:32 am)
Вот кого следовало бы в Гаагу отправить, так этих сволочей, ”замалчивавших” трагедию, не организовавших никаких эвакуаций в первые дни, наконец, выводивших людей на первомайские демонстрации под теплым весенним дождичком…
И пусть не надеются коммуняки, это – не забудется. Срока давности не будет.
dolphin_e (2004-04-27 01:32 am)
А ведь действительно суки - осадили на нас… Это еще одно напоминание для сторонников “союза”, что в составе Росии мы можем быть лишь расходным материалом!
patap (2004-04-27 02:37 am)
Я памятаю гэты дзень вельмі добра, мне было 6 год, і я памятаю, як у Гомлі ўзьняўся вельмі моцны вецер, мая маці вельмі спужалася, пазачыняла вокны, заўважыўшы пры гэтым, што дзіўны нейкі вецер… Потым мы зразумелі, што гэта было.
end_product (2004-04-27 12:21 pm)
Дзякуй Богу, што я гэтага моманту сам не памятаю. Дастаткова, таго, што мне мае бацькі распавядают пра тое што было з намі, і ў Гомлі ўвогуле.
Пашанцавала, што ў гэты самы час бацьку забралі ў армію, на поўдзень Украіны. Мы паехалі разам з ім: я і мая маці цяжарная маёй сястрой. На жаль тое як нас паўсюль цураліся, як толькі чулі, што мы з Гомельшчыны, я памятаю і наўрацьці забуду. Дагэтуль дзесьці ёсьць у мяне спраўка аб праходжаньні дазіметрычнага кантролю з вызначанай колькасьцю рэнген і подпісам нейкага маёра.

April 27th, 2006 at 12:15 am
Я добра запомніў 27 красавіка 1986 году. Мне было 11 гадоў, было цудоўнае надвор’е, сьвяціла прыгожае сонца. Каля маёй хаты на Ўсходзе тады як раз паставілі самалёт і зрабілі ў ім пнэўматычны тір. Я гуляў каля таго самалёта, было так добра. Адно пазьней я даведаўся, што ў той дзень у менску была самы высокі радыяцыйны фон….
April 27th, 2006 at 1:12 am
Я тоже помню очень хорошо эти солнечные апрельские дни. Мой папа работал на производстве, где была очень чувствительная измерительная техника, - так как в нашем городе радиоактивный фон всегда был повышен. И как он пришел домой, и принес дозиметр, - и как я смотрела на черные пляшущие цифры, ничего не понимая, но испугавшись вида родителей. Мама стала закрывать окна и запретила мне гулять на улице. Но это было только первое столкновение, когда мы, дети, как большинство людей тогда наперебой показывали друг другу желтую пыльцу на лужах. Цвела сосна.
Настоящее если не осознание, то ужас, - пришло потом. Когда у самой красивой девочки нашего класса, блондинки с косами и бантами, которые ей мама привозила из Москвы, а мы все завидовали, - выпали все волосы. Потом брови, ресницы. И никогда больше не выросли. Я помню, как растерянно она смотрела на свою купальную шапочку в бассейне, ничего не понимая, как возили ее потом в Москву, снова и снова, и наконец - парик, школьные насмешки, боль, ужас, растерянность…
April 27th, 2006 at 8:06 am
“Невялікі пажар” выкінуў у паветра радыяцыі больш, чым 500 бомбаў Хірасімы. Зь іх 70% асела ў Беларусі.
Uładziu, nie hani łuchty. Tabie treba hetyja mity?
Ty ž čałaviek analityčnaha składu zdolny ćviaroza zirnuć na fakty. Varta adroźnivać liryku ŭ vykanańni Aleksijevič ad faktaŭ.
April 27th, 2006 at 12:49 pm
Zhudasna i tyazhka…Ale treba zhic’ s getim i zmagaca . Ya pracavala z dzyachami vrachami z klinik Minska. Rak krivi, zhudasnie lichbi tyazhkih metalou, dozi…Vos’ iz chago sastayac’ belaruskie dzeci…Institut v Aksakovschine zakrili…I voobsche u nas use dobra!
Vedaju, schto isnujuc’ fondi dapamogi belaruskim dzecyam, ale dapamagac’ nam bezkaristna ne tak prosta, bo kol’ki parogau treba adbic’, kol’ki groshau dac’…
Grusno!
April 27th, 2006 at 1:06 pm
Zolak:
> Uładziu, nie hani łuchty. Tabie treba hetyja mity?
У бомбе, якая была скінунатая на Хірасіму было 60 кіляграм урану-235 і зь іх толькі 700 грамаў U-235 уключыліся ў ланцуговую рэакцыю.
* http://en.wikipedia.org/wiki/Little_Boy
З рэактару 4-га блёку ЧАЭС вылецела каля 500 тон усякага гаўна, зь іх радыяктыўных рэчываў як мінімум некалькі тон (перадусім аэразольныя часьцінкі радыяактыўнага ёду, і цэзія-137)
Пашукай у Гугл і пачытай кніжкі, перад тым, як вінаваціць кагосьці ў лухце.
April 27th, 2006 at 1:42 pm
Zolak: Магчыма, табе варта больш уважліва перачытаць гэты сказ з майго допісу. Я не пісаў, што ЧАЭС забіў у 500 раз больш людзей, чым бомба ў Хірасіме. Я не пісаў, што дэтанацыя і выбух мелі сілу больш у 500 разоў, чым бомба ў Хірасіме. Я толькі напісаў, што радыяцыі было выкінута ў паветра ў 500 разоў больш, чым у выпадку з Хірасімай.
April 27th, 2006 at 7:43 pm
Čytać bolš uvažliva, zrazumieła, treba. Vierahodna ŭ mianie ŭvažlivaść prytupiłasia paśla pračytańnia dopisaŭ roznych hetych, nu, jak ich tam… Achviaaŭ 500 Hirashimaŭ. Karaciej, budu ŭvažlivy i naohuł vybačajusia, što pieraškodziŭ.