Archive for April, 2006

Сьлізьнякі ў інтэрнэце

Wednesday, April 12th, 2006

Тацяну Хому, студэнтку-выдатніцу, выкінулі з БДЭУ (”нархозу”), бо яна прапусьціла некалькі дзён заняткаў, паехала на эўрапейскі студэнцкі кангрэс у Парыжы, дзе была абраная ў кіраўніцтва найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы ESIB (дарэчы, яна першая ў гісторыі ESIB прадстаўніца Ўсходняй Эўропы ў кіраўніцтве арганізацыі).
Прымаў рашэньне аб выключэньні непасрэдна рэктар БДЭУ спадар Шымаў. (Між іншым, ягоны сын […]

Мэшын Трэнслэйшн ін Бэларус

Tuesday, April 11th, 2006

Пост дня ў суполцы by_mova:
Разважаю над стварэннем расейска-беларускага-расейскага электроннага перакладчыка. Ці дастаткова будзе проста перакладаць словы, каб атрымаць асэнсованы тэкст перакладу?
Хутчэй за ўсё патрэбна будзе таксама працаваць над паслядоўнасцю слоў у сказе. Напрыклад сказ:
“Ці можа ён…” будзе па-расейску гучаць “Может ли он…”.
Акрямя гэтага выпадка, якія яшчэ прыклады могуць быць, калі не дастаткова проста знайсці атпаведныя […]

Нявеста-нябожчыца

Monday, April 10th, 2006

“Нявеста-нябожчыца” (Corpse Bride) — выдатны лялечны анімацыйны фільм, зроблены рэжысэрам Тымам Бэртанам (Tim Burton), тым самым Бэртанам, які зрабіў такія запамінальныя фільмы, як “Марс атакуе”, “Плянэта малпаў”, “Бэтмэн вяртаецца”, “Чарлі і чакалядная фабрыка”, “Сонная лагчына” і шэраг іншых сусьветна вядомых фільмаў.
І хоць я не аматар лялек, у гэтым лялечным мульце мне спадабалася ўсё: атмасфэра, якасьць […]

Флэшмоб у Празе

Sunday, April 9th, 2006

Колькі фатаздымкаў зь сяньняшняга флэшмобу ля беларускай амбасады:
  • flickr.com/photos/zdymki23/tags/inauguration
Шкада толькі, што людзей было мала (каля дваццаці — дваццаці пяці) і што некаторыя тутэйшыя праскія таварышы прыйшлі ў нецьвярозым выглядзе ды ператварылі чысты флэшмоб у нейкі дзіўнаваты псэўда-мітынг (не зразумела для чаго і перад кім).

Abell 400

Saturday, April 8th, 2006

Space.com паведамляе сяньня, што ў кластэры Abell 400 маюць сутыкнуцца дзьве масіўныя чорныя дзіркі. Па касьмічных мерках гэта мае здарыцца вельмі-вельмі хутка — літаральна вось-вось зараз — празь некалькі мільёнаў гадоў. У выніку атрымаецца супэрмэгамасіўная чорная дзіра, якая зможа засмактаць у сябе сотні мільёнаў зор са сваёй галяктыкі.
Дадзеныя былі атрыманыя ад абсэрваторыі NASA Чандра (Chandra), […]

Цікавыя інсайдарскія штрыхі

Saturday, April 8th, 2006

Адкрыліся некаторыя інсайдарскія штрыхі да Гран-пры конкурсу ТУТ.бай:
Я маю ўспамін пра нейкую IT-выставу ў Кіеве, калі былі два сэмінары — “Canon” і “Nikon”. “Canon” нешта вельмі доўга распавядаў, паказаў фільм пра вытворчасьць і расказаў пра шалёную колькасьць пунктаў факусіроўкі на новай камэры. А ўся прэзэнтацыя “Нікана” — прывезьлі поўную торбу аб’ектываў і кажуць — налятайце […]

Тэст на грамадзянства — нудысцкі фільм

Thursday, April 6th, 2006

• Нідэрлянды ўводзяць больш жорсткія патрабаваньні для імігрантаў
Патэнцыйныя імігранты, які зьвяртаюцца па візы для сталага жыхарства ў Нідэрляндах, павінны будуць прайсьці гэтак званую “грамадзянскую экспэртызу інтэграцыі”.
Найперш гэта тэст на веданьне галяндзкай мовы. Па-другое, экзамэн на сумяшчальнасьць з галяндзкімі лібэральнымі каштоўнасьцямі, які ўключае ў сябе прагляд фільму, дзе паказваюць, як гомасэксуалісты цалуюцца ў парку, і […]

Адна з улюбёных чэскіх песень

Tuesday, April 4th, 2006

Каханьне — як прыгожы карабель, які страціў капітана:
• Уладзімер Мішык. Варыяцыя на рэнэсансную тэму
(3 мэгабайты)
Variace na renesanční téma
Láska je jako večernice plující noční oblohou,
zavřete dveře na petlice, zhasněte v domě všechny svíce
a opevněte svoje těla, vy, kterým srdce zkameněla.
Láska je jako krásná loď, která ztratila kapitána,
[…]

Мастацкая вучэльня ў Празе запрашае беларусаў

Monday, April 3rd, 2006

Пасьля заяваў чэскага МЗС і Акадэмічнага сэнату Карлава ўнівэрсытэту Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе (Vysoká škola uměleckoprůmyslová aka VŠUP) таксама апублікавала адмысловую заяву-запрашэньне да беларускіх студэнтаў, якія навучаліся ў галіне мастацтва і мастацтвазнаўства.
“Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе далучаецца да адозвы Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі ў справе вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і прапануе беларускім […]

Прыяцеля ў няшчасьці пазнаеш

Sunday, April 2nd, 2006

“Зычлівага прыяцеля ў няшчасьці пазнаюць”
Прабачце, я яшчэ трошкі пра палітыку, з прыстаўкай “геа-”. Гэта банальнае і відавочнае назіраньне, але можа камусьці пасьля прэзыдэнцкіх “выбараў” 19 сакавіка ўсё яшчэ невідавочна, хто зьяўляецца геапалітычным сябрам беларусаў напачатку 21-га стагодзьдзя (нягледзячы на некаторыя праблемныя аспэкты нашай супольнай мінуўшчыны), а хто зьяўляецца нашым найгоршым геапалітычным ворагам.
Расея:
• Расея адкрыта прызнае […]