“Братэрскія” Вікіпэдыі
Вікіпэдыі на славянскіх мовах, адсартаваныя паводле колькасьці артыкулаў (у дужках — ранг сярод Вікіпэдыяў на ўсіх мовах):
- Вікіпэдыя па-польску (4) — 225 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-расейску (11) — 68 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-сэрбску (19) — 30 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-славацку (20) — 29 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-чэску (22) — 28 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-славенску (24) — 26 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-баўгарску (25) — 24 500 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-ўкраінску (26) — 23 500 артыкулаў (!)
- Вікіпэдыя па-харвацку (32) — 15 000 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-басьнійску (43) — 8 100 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-македонску (52) — 5 100 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-сэрбахарвацку (58) — 3 900 артыкулаў
- Вікіпэдыя па-беларуску (69) — 2 600 артыкулаў

Сярод усіх славянскіх моваў беларуская Вікіпэдыя на апошнім 13-м месцы зь вялікім адставаньнем.
Крыніца: Wikipedia multilingual statistics

May 3rd, 2006 at 7:13 pm
апошняя - вікіпэдыя на кашубскай мове. Ня ўсё яшчэ згублена! ;)
Я вось думаю, пра што гэта сьведчыць.
Аб’ектыўны паказчык колькасьці рэальных носьбітаў беларускай мовы + дзяржаўны клопат пра мову + інтэрнэтызацыя Беларусі…
May 3rd, 2006 at 7:22 pm
Тут, як мне здаецца, няма лінейнай залежнасьці ад носьбітаў у рэале.
Напрыклад, колькасьць носьбітаў, наяўнасьць ТВ-каналаў, газэт, часопісаў, памер корпусу літаратуры ў славакаў відавочна меншыя, чым у чэхаў, але ж, бач, чэскую мову ў Вікіпэдыі яны апярэджваюць на тысёнц. ;)
Таксама цікава, што недзе два гады таму ўкраінская мова была на другім месцы пасьля польскай, а расейская была ніжэй украінскай і шэрагу іншых славянскіх моваў (нягледзячы на двухсотмільённую колькасьць носьбітаў!). Але потым расейцы пачалі пісаць пра Вікіпэдыю ў кампутаровых часопісах, пайшла агалоска, людзі зацікавіліся, пачалі працаваць і, як бачым, яны выйшлі на другое месца. (Іншае пытаньне, гэта якасьць і POV. Я чуў шмат дрэннага пра расейскую WP).
May 3rd, 2006 at 8:12 pm
> апошняя - вікіпэдыя на кашубскай мове.
Не заўважыў.
Але, дарэчы, ці кашубская зьяўляецца недзе дзяржаўнай? Здаецца, не. Бо ўсе астатнія мовы маюць у якасьці фунднамэнту нацыянальныя дзяржавы, дзе іхная мова мае статус дзяржаўнай.
May 4th, 2006 at 8:52 am
Хех. Колькасьць не галоўнае. Бо мы можам пачаць рабіць, як тыя ж “югі”, заліваць накіды, напрыклад, усіх раёнаў Украіны, якім робатам і ўсё. І лёгка апярэдзім шмат якія Вікіпэдыі. Расейцы, дарэчы, гэтым пэрыядычна займаюцца. Але нам гэта трэба?
July 8th, 2006 at 7:07 pm
Рыдэль! Спадзяюся, што Вы прачытаеце гэты допіс. Мяне цікавіць Вашая пазыцыя што да асобнае Вікіпэдыі на наркомаўцы. Вы - Адміністратар й таму Вашы голас мае асаблівую вагу.
Я пытаюся ў Вас з-за тае праблемы, што ў мяжох працэнтаў 30% а то й болей артыкулаў правапісы пазьмешваліся: калі з-за шаблёну ў тарашкевіцы ды тэксту ў наркомаўцы, а калі й нават з-за блытаніны ў тэксьце.
Казалі, што нічога адрознага правапісы ня маюць й можна рабіць канвэрсію з аднога ў другі але ж ці так тое.. Наркомаўка нават мае нашмат болей падобны да расейскага сынтакс проці тарашкевіцы.
Мне вядома, што Red_Winged_Duck выказваўся ЗА разьмежаваньне, а EugeneZelenko супроць, дык мабыць калі вы дасьце згоду што зьменіцца.
Бо надакучылі спрэчкі аб правапісох!